рака ў Гомельскай вобл., правы прыток Іпы (бас. Прыпяці). Даўж. 39,3 км. Пл. вадазбору 233 км². Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Пружынішчы Акцябрскага р-на, далей цячэ ў Светлагорскім і Калінкавіцкім р-нах па паўн.-ўсх. ускраіне нізіны Гомельскае Палессе. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шыр. 500 м — 1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шыр. 7—12 м). У пойме створаны наліўныя сажалкі. На рацэ г.п. Азарычы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЖДЖАВА́ННЕ,
спосаб паліву с.-г. культур, пры якім вада распырскваецца дажджавальнымі машынамі і ўстаноўкамі. Увільгатняе глебу, прыземны слой паветра і наземную ч. раслін. Крыніцамі вады для паліву з’яўляюцца рэкі, сажалкі, каналы і інш. Выкарыстоўваецца пры вырошчванні с.-г. культур у зоне няўстойлівага ўвільгатнення. На Беларусі Д. — асн. спосаб паліву шматгадовых траў, культ. пашы і ўчасткаў пад агародніннымі культурамі (пл. 115 тыс.га; 1995). Выкарыстоўваюцца дажджавальныя машыны «Валжанка», «Фрэгат», «Днепр», ДДН-70 і інш.Гл. таксама Арашэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЖА,
рака ў Капыльскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Морач (бас.р. Прыпяць). Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 319 км². Пачынаецца за 3 км на У ад г. Капыль, цячэ праз горад (на рацэ і ўпадаючым у яе ручаі ў межах горада створаны сажалкіпл. 22 га і 11 га), у межах Капыльскай грады і па Клецкай раўніне. Даліна скрынкападобная, месцамі трапецападобная. Пойма пераважна двухбаковая. Шыр. рэчышча 2—5 м. На рацэ створана Цімкавіцкае вадасховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЮ́БАНЬ»,
доследны рыбгас. Створаны ў 1967 у г. Любань Мінскай вобл. як рыбакамбінат «Любань», з 1988 сучасная назва. «Л.» — поўнасістэмная гаспадарка (забяспечвае поўны цыкл вырошчвання рыбы ад ікры да таварнай прадукцыі), мае сажалкі матачныя, нераставыя, мальковыя, вырошчвальныя, зімавальныя і нагульныя агульнай пл. больш за 3000 га. Вытв. магутнасць прадпрыемства па выпуску таварнай рыбы 1740 т за год. Вырошчваюць карпа (97%), таўсталобіка, амура, сярэбранага карася, шчупака. Рыбгас мае бетонныя і земляныя рыбнікі, дзе ўтрымліваецца штогод да 200 т рыбы, што забяспечвае яе пастаўкі ў продаж у зімовы перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДКО́ВЫЯ РЫ́БНЫЯ ГАСПАДА́РКІ.
Гадуюць рыбу ў сеткавых або крацістых прыстасаваннях — садках. Выкарыстоўваюць прыродныя вадаёмы, вадасховішчы, сажалкі, вадаёмы-ахаладжальнікі і інш. Садкі (стацыянарныя або плывучыя) бываюць драўляныя, металічныя і інш.; памеры, форма, дэталі канструкцыі залежаць ад віду рыбы, асаблівасцей вадаёма і інш. С.р.г. забяспечваюць эканомію вады і зямельных угоддзяў, павялічваюць перыяд вырошчвання рыбы ва ўмовах аптымальнага тэмпературнага рэжыму. На Беларусі асн. аб’екты — карпавыя рыбы (карп, карась, расліннаедныя), шчупак, стронга. Агульная пл. садкоў каля 20 тыс.м², найб. буйная Белаазерская С.р.г. (Брэсцкая вобл.) на Бярозаўскай ДРЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗОАМЕЛІЯРА́ЦЫЯ (ад зоа... + меліярацыя),
паляпшэнне прыродных і антрапагенных аб’ектаў шляхам выкарыстання абарыгенных або інтрадукаваных відаў жывёл. Выкарыстоўваецца для барацьбы з зарастаннем каналаў і вадаёмаў-ахаладжальнікаў ЦЭЦ, паляпшэння гідрахім. рэжыму і памяншэння колькасці малакаштоўных відаў рыб у сажалках, знішчэння хваробатворных насякомых, шкоднікаў сельскай, лясной гаспадаркі і інш.
На Беларусі З. выкарыстоўваецца для знішчэння джгіроў, колюшкі, вярхоўкі, шчыпоўкі і інш. рыб, якія засмечваюць сажалкі (напр., сумесна з карпам вырошчваюць шчупакоў, судакоў і інш. драпежных рыб); для барацьбы з зарастаннем вадаёмаў разводзяць белага амура, таўсталобікаў, выкарыстоўваюць пушных драпежнікаў і малюскаў; на тарфяніках, што асушваюць, — беспазваночных жывёл-глебаўтваральнікаў (напр., дажджавых чарвей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЬКА́НЦІ (Cavalcanti; сапр.Алмейда Кавалканці, Almeida Cavalcanti) Алберту (6.2.1897, г. Рыо-дэ-Жанейра, Бразілія — 23.8.1982), бразільскі кінарэжысёр, прадзюсер. Скончыў Жэнеўскі ун-т (1917). Працаваў у Еўропе і Бразіліі. Кінатворам уласціва эмацыянальная напружанасць; асн. іх тэматыка — паўсядзённае жыццё народа. Пастаноўшчык фільмаў «Цягнік без вачэй» (1926), «Маленькая Лілі», «На рэйдзе» (абодва 1927), «Паэт і Пот» (1934), «Глыбокай ноччу» (1945, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Лакарна 1946), «Жыццё і прыгоды Нікаласа Нікльбі» (1946), «Песня мора» (1954, прыз Міжнар. кінафестывалю ў г. Карлавы-Вары), «Першая ноч» (1958), «Пачвара Хайгейцкай сажалкі» (1960). Аўтар кн. «Фільм і рэчаіснасць» (1952).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРО́БНАСЦЬ,
здольнасць арганізмаў (сапрабіёнтаў) жыць у забруджаных арган. рэчывамі водах. Паняцце «С.» сфармулявана заснавальнікамі сан. гідрабіялогіі ў Расіі Я.Я.Нікіцінскім, Г.І.Далговым. Вылучаюць воды полісапробныя (воды, якімі запаўняюць сажалкібіял. ачысткі і палі фільтрацыі), мезасапробныя (воды большасці рэк, у якія скідваюцца сцёкі гарадоў і прамысл. аб’ектаў) і алігасапробныя (воды незабруджаных вадаёмаў). Размеркаванне пэўных відаў раслін і жывёл у залежнасці ад ступені С. вады дазваляе выкарыстоўваць іх як біялагічны індыкатар ступені забруджвання вады арган. рэчывамі. У сувязі з інтэнсіўным забруджваннем вод ужываюць больш шырокае паняцце — таксафобнасць. Павелічэнне С. спрыяе эўтрафікацыі вадаёмаў (інтэнсіўнаму развіццю воднай расліннасці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫША́НКА, Міша,
рака ў Брэсцкай вобл., правы прыток р. Шчара (бас.р. Нёман). Даўж. 109 км. Пл. вадазбору 930 км². Пачынаецца на паўд. схілах Навагрудскага ўзв. каля в. Буйнявічы Баранавіцкага р-на, цячэ па Баранавіцкай раўніне. Асн. прытокі: Малатоўка (справа), Мутвіца (злева). Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 500—800 м. Пойма двухбаковая, месцамі забалочаная, шыр. 400—600 м. Рэчышча на працягу 16 км каналізаванае, на астатнім працягу моцназвілістае, шыр. 10—12 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 40 м. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,9 м³/с. Створаны 3 сажалкі. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛБІ́ЦА, Галбеіца, Галубейка,
рака пераважна ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 63 км. Пл. вадазбору 1050 км². Пачынаецца за 0,5 км на ПдЗ ад в. Глінскія, цячэ ў межах Свянцянскіх град пад назвай Заражанка (на працягу 5 км у Мядзельскім р-не Мінскай вобл.), ніжняе цячэнне на Полацкай нізіне. Асн. прытокі Лаўрыха, Шурыца, Паловіца (злева), Чэртка, Карнееўка, Ласіца і Плісаўка (справа). Даліна трапецападобная, шыр. 200—400 м. Пойма шыр. 50—150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 11 км каналізаванае, у сярэднім і ніжнім цячэнні яго шыр. 20—30 м. Рака працякае праз азёры Задняе возера і Галбея, створаны сажалкі.