горад на ПнЗ Алжыра. Адм. ц.аднайм. вілайі. Вядомы з 3 ст.н.э. як рым. горад Памарыя. Каля 200 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., апрацоўка кары коркавага дуба. Дыванаткацтва. Ун-т. Археал. музей. У Т. і паблізу — арх. помнікі 12—14 ст.; руінырым. паселішчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ЗЫ (эламскае Шушан, сучаснае Шуш),
старажытны горад, сталіца дзяржавы Элам. Руіны каля 20 км на ПдЗ ад г. Дызфуль (тэр. сучаснага Ірана). У 1-й пал. 3-га тыс. да н.э. С. — значны паліт. і эканам. цэнтр, пра што сведчаць выяўленыя ў выніку раскопак грабніцы цароў, вял. колькасць прылад працы, зброя, вырабы з золата. У 2-й пал. 3-га — 1-й трэці 1-га тыс. да н.э. С. — сталіца Элама. У 645 да н.э. зруйнаваны сірыйскім царом Ашурбаніпалам. Пасля заваявання персамі (сярэдзіна 6 ст. да н.э.) стала зімовай рэзідэнцыяй Ахеменідаў, потым (з 4 ст. да н.э.) іх пераемнікаў — Аляксандра Македонскага (у гэты час горад развіваўся на ўзор грэч.поліса) і Селеўкідаў. У 640-я г.н.э. С. разбураны араб. заваёўнікамі. Як неўмацаванае паселішча горад існаваў некалькі стагоддзяў, потым заняпаў.
Руіны С. маюць выгляд 4 узгоркаў: «узгорак акропаля» на Пд (царскі горад Элама), «узгорак ападаны» на Пн [руіны ахеменідскага палаца (521 — І-я пал. 4 ст. да н.э.) з рэльефамі з паліванай цэглы, рэшткі параднай залы-ападаны і храма агню), «узгорак царскага горада» на У (рэзідэнцыя ахеменідскай і сасанідскай знаці), «узгорак горада рамеснікаў» (некропаль парфянскага і селеўкідскага часу) на У ад царскага горада. Ад протаэламскага перыяду (канец 4-га — пач. 3-га тыс. да н.э.) дайшлі багатыя пахаванні з ляпнымі размаляванымі керамічнымі пасудзінамі і помнікамі іерагліфічнай эламскай пісьменнасці; ад эламскага мастацтва (2—1-га тыс. да н.э.) — скульптура, кераміка, размаляваныя паліваныя абліцоўкі, рэльефы, помнікі, прывезеныя з паходаў у Месапатамію (стэлы Нарам-Суэна, ці Нарамсіна, Хамурапі; абедзве ў Луўры). Найб. познія знаходкі адносяцца да 9—10 ст. н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЕ́НАЎГРАД,
горад на Пд Балгарыі, у Радопах. 61 тыс.ж. (1990). Цэнтр вінаробства і тытуняводства. Машынабудаванне, хім.прам-сць. Каля Асенаўграда свінцова-цынкавы з-д і ГЭС. Да 1934 наз. Станімака. Каля горада руіны Асенавай крэпасці (11—13 ст.) з царквой 12 ст., Бачкоўскі манастыр (11—19 ст., з размалёўкай 12—19 ст.), царква (14 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАРТНО́Ц,
помнік раннесярэдневяковай арм. архітэктуры. Храм пабудаваны ў 641—661 каля г. Эчміядзіна. Руіны З. выяўлены раскопкамі ў 1901—07. Захаваліся камяні падмурка, арх. абломы, калоны. Уяўляў сабой круглае 3-яруснае купальнае збудаванне, унутры — тэтраконх з абходнай галерэяй. Фасады былі аздоблены аркатурай, разьбой, рэльефамі, інтэр’ер — мазаікай і размалёўкай. Стаў прататыпам шэрагу наступных арх. пабудоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЯ́ФА (Kaïápha),
бальнеалагічны і кліматычны курорт у Грэцыі. На ПдЗ ад Афін, на п-ве Пелапанес, на беразе зал. Іанічнага м. Субтрапічны клімат, крыніцы тэрмальных (27—36 °C) радонавых вод. Лечаць хваробы органаў руху і апоры, скуры, печані, жоўцевых шляхоў. Побач інш. папулярныя курорты. На Пн ад К. руіныстараж. Алімпіі, рэшткі храмаў Зеўса, Геры і інш. багоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РЫСА (Larisa),
горад на У Грэцыі, на р. Піньёс. Адм. ц. нома Ларыса. Адзін з самых стараж. гарадоў Грэцыі і цэнтраў эгейскай культуры, вядомы з 2-га тыс. да н.э. 113 тыс.ж., з прыгарадамі каля 300 тыс.ж. (1991). Прам-сць: харч., папяровая, тэкст., буд. матэрыялаў. Штогадовыя с.-г. кірмашы. Руіныант.т-ра, тур. крэпасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІШ (Niš),
горад у Югаславіі, у Рэспубліцы Сербія, на р. Нішава. Каля 300 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., харчасмакавая, тэкст., хімічная. Ун-т. Музей. Рэшткі стараж.-рым. крэпасці, базілік 4—5 ст.Арх. помнікі 16—18 ст. За 10 км на ПдУ — курорт Нішка-Баня. Паблізу руінырым.-візант.г. Медыяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́НА,
горад на З Індыі, паблізу горнага праходу праз Зах. Гаты, у штаце Махараштра. Каля 2 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл. і гандл. цэнтр, цесна звязаны з Бамбеем. Прам-сць: баваўняная, шаўковая, гарбарна-абутковая, цукр., хім., машынабудаўнічая. Маратхскі ун-т. Музеі. Руіны сярэдневяковай крэпасці Шанвар-Петх. Ў прыгарадзе — буйны з-д антыбіётыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХІ́ВАЛ,
горад на У Пакістана, у міжрэччы Раві — Сатледж. Каля 200 тыс.ж. (2000). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (бавоўнік, пшаніца, цукр. трыснёг, малочная жывёлагадоўля). Прам-сць: баваўняная, харч. (мукамольная, цукр., малочная). Саматужная вытв-сць вырабаў з тэкстылю, скуры, металаў. За 30 км на З — руіны Харапы (помнік стараж. цывілізацыі — 2,5 тыс.г. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ЛЕ (Celje),
горад у Славеніі. Каля 40 тыс.ж.Прам-сць: цынкаплавільны з-д, металаапр., хім., дрэваапр., тэкст., гарбарна-абутковая. Руіныстараж.-рым. пабудоў (у т. л. храм Геркулеса, базілікі 4 ст.), гар. умацаванняў (15—18 ст.). Гатычная царква св. Данілы (14—15 ст.), рэнесансаваны палац (16 ст.), барочны манастыр капуцынаў (пач. 17 ст.), жылыя дамы (17—19 ст.).