кветкавая раслінасям. ружавых. Пашырана ў тундравай і таежнай зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі рэдкі арктабарэальны рэліктавы від, трапляецца за межамі суцэльнага пашырэння пераважна ў Віцебскай і на Пн Мінскай абласцей на вярховых балотах і ў забалочаных лясах. Занесена ў Чырв. кнігу.
Шматгадовая двухдомная травяністая раслінавыш. 5—20 см з доўгім паўзучым карэнішчам. Лісце ныркападобнае, маршчыністае, 5-лопасцевае. Кветкі буйныя, белыя, адзіночныя, аднаполыя. Плод — аранжавая шматкасцянка, ядомы. Лек., харч. і меданосная расліна.
кветкавая раслінасям. крыжакветных. Пашырана ў Еўразіі, у Паўн. Афрыцы, Амерыцы і Аўстраліі — заносная. Вырошчваецца як алейная культура. На Беларусі трапляецца на палях, агародах, уздоўж дарог, на сметніках.
Аднагадовая раслінавыш. да 100 см. Сцёблы прамыя, галінастыя. Прыкаранёвае лісце простае, лірападобна-перыстае, апушанае, сцябловае — голае, суцэльнае, сядзячае. Кветкі жоўтыя. Плод — стручок. Насенне мае да 45% свірэпавага алею Маладое лісце спажываюць як салату. Алейная, харч., меданосная, кармавая, рудэральная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́МІЯ (Abelmoschus esculentus),
кветкавая раслінасям. мальвавых. Агародніна. Радзіма — Усх. Афрыка. Вырошчваюць ў трапічных і субтрапічных краінах Паўн. Амерыкі і Паўд. Еўропе, у Закаўказзі. Святло- і цеплалюбівая культура.
Аднагадовая травяністая раслінавыш. да 2 м, падобная на бавоўнік. Лісце пальчаталопасцевае, на доўгіх чаранках. Кветкі жоўтыя, адзіночныя, у пазухах лісця. Плод — каробачка даўж. да 25 см. Тэхн. (з сцяблоў вырабляюць грубыя валокны), лек., кармавыя і харч. (няспелыя струкападобныя плады і лісце спажываюць у ежу, з насення гатуюць сурагат кавы і какавы) расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСТРЫ́ЦА (Asperugo),
род кветкавых раслін сям. бурачнікавых. 1 від — вастрыца распасцёртая (Asperugo procumbens). Пашыраны ў Еўропе, Азіі, у Паўн. Афрыцы, як занесеная расліна — у Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца зрэдку як пустазелле на агародах і каля жылля.
Аднагадовая цвёрдаапушаная травяністая расліна з распасцёртым па зямлі сцяблом даўж. да 60 см. Лісце чаргаванае, падоўжана-эліпсоіднае. Кветкі дробныя, спачатку фіялетавыя, потым блакітныя ці сінія, адзіночныя або па 2—3 у пазухах верхняга лісця. Плод — чатырохарэшак. Лек. (процізапаленчы і адхарквальны сродак) расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯРО́ВАЕ ДРЭ́ВА, брусанетыя папяровая,
шаўкоўніца папяровая (Broussonetia papyrifera),
кветкавая раслінасям. тутавых. Пашырана ва Усх. Азіі і Палінезіі. З кары і лубу вырабляюць вышэйшыя сарты паперы (для грошай, дзярж. актаў і інш.), вопратку (т.зв. тапа, ці капа) і вяроўкі. Дэкар.расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРЛІНГТО́НІЯ (Darlingtonia californica),
кветкавая насякомаедная раслінасям. сарацэніевых. Пашырана ў Паўн. Амерыцы (ад паўн. Каліфорніі да паўд. Арэгона). Расце на балоцістых глебах.
Шматгадовая травяністая расліна з карэнішчам і разеткай своеасаблівых гарлачыкападобных лістоў-пастак даўж. да 1 м. Кветкі адзіночныя, пялёсткі жаўтаватыя з чырванаватымі жылкамі. Плод — каробачка. Па краі ліста — цёмна-чырв. раздвоены лістападобны прыдатак. На ўнутр. паверхні ліст мае залозкі, якія выдзяляюць нектар, што прываблівае насякомых. Сценкі лістоў-пастак укрыты валаскамі, якія дазваляюць насякомым рухацца толькі ўнутр ліста, дзе яны гінуць у вадкасці, што выдзяляе расліна.