РЭПАТРЫЯ́ЦЫЯ КАПІ́ТАЛАЎ,

вяртанне капіталаў, якія былі ўкладзены за мяжой, для інвестыцый унутры сваёй краіны. Рэпатрыяцыя пазык, якія былі размешчаны сярод замежных пазыкатрымальнікаў, адбываецца шляхам выкупу дзяржавай-эмітэнтам або яе грамадзянамі сваіх аблігацый.

т. 14, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФРО́ЎАРД (Froward),

мыс на п-ве Брансуік (Чылі), у Магеланавым праліве, самы паўд. пункт мацерыковай ч. Паўд. Амерыкі (53°54′ паўд. ш. і 71°18′ зах. д.). Мыс Горн размешчаны на востраве.

т. 16, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАНІСЛАВО́ЎСКАЯ СЯДЗІ́БА,

помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 2-й пал. 18 ст. на ўскраіне Гродна ў яго б. прыгарадзе Станіславова. Сфарміравана ў 1760—70-я г. паводле праекта арх. Дж. Сака. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ансамбль уключаў сядзібны дом, 2 флігелі, гасп. пабудовы, парк. У планіроўцы ансамбля захаваліся элементы рэгулярнасці. Цэнтр. месца займаў сядзібны дом, размешчаны на вяршыні пакатага схілу. Дом — 1-павярховы (2-і паверх надбудаваны пазней) прамавугольны ў плане мураваны будынак з 2-павярховай цэнтр. ч., вылучанай на дваровым фасадзе паўкруглым эркерам з манаграмай караля на атыку, а на галоўным — рызалітам з атыкавым завяршэннем і шырокай тэрасай. У дэкоры выкарыстаны вязкі пілястраў, раскрапаваныя карнізы, філёнгі, лепка. Прамавугольныя і арачныя аконныя праёмы аздоблены лучковымі трохвугольнымі франтонамі, гірляндамі і інш. У вестыбюлі захаваліся 2 печы ў стылі неаготыкі, абліцаваныя паліванымі керамічнымі пліткамі (канец 19 ст.). Ніжэй за палац сіметрычна размешчаны 2 бакавыя флігелі, якія ўтвараюць парадны курданёр, абнесены з боку ўезда невысокай цаглянай агароджай з брамай. Флігелі — 1-павярховыя прамавугольныя ў плане будынкі з высокімі вальмавымі чарапічнымі дахамі. За зах. флігелем размешчаны гасп. пабудовы. За домам размяшчаўся парк рэгулярнага тыпу з радыяльна-прамянёвай схемай планіроўкі.

А.​М.​Кулагін.

Станіславоўская сядзіба. З малюнка Н.​Орды. 19 ст.
Станіславоўская сядзіба. Сядзібны дом.

т. 15, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗО́НДСКІ ПРАЛІ́Ў,

праліў паміж а-вамі Суматра і Ява. Злучае Яванскае м. з Індыйскім ак. Даўж. 130 км, найменшая шыр. 26 км, найменшая глыб. на фарватэры 28 м. У З.п. размешчаны вулкан Кракатаў.

т. 7, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕВЕРАДАНЕ́ЦК,

горад у Луганскай вобл. на Украіне. Размешчаны ў даліне р. Северскі Данец, каля чыг. станцыі Лісічанск.Каля 150 тыс. ж. (2001). Прам-сць: ВА «Азот» і «Шклопластык», прыладабудаванне, вытв-сць ЭВМ, дрэваапр., буд. матэрыялаў.

т. 14, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАМА́ДА, гамада,

камяністыя пустыні; у вузкім сэнсе — камяністыя пустыні Сахары. Х. Сахары размешчаны на плато, якія ўтвораны са шчыльных карэнных парод (вапнякоў, пясчанікаў і інш.) і ўкрыты дробным друзам, часам замацаваным у подсцільных пародах.

т. 16, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЭ́ДРА (ад італьян. cedro цытрон),

вонкавы афарбаваны слой каляплодніка раслін сям. рутавых (апельсіна, лімона, грэйпфрута). У Ц. размешчаны залозістыя ўмяшчальнікі з эфірнымі масламі, якія надаюць пладам водар. Выкарыстоўваюць у парфумернай, кандытарскай, лікёра-гарэлачнай вытв-сцях.

т. 17, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЛАВЕ́ЦКІЯ АСТРАВЫ́,

група астравоў у Белым м., пры ўваходзе ў Анежскую губу, у Архангельскай вобл. Расіі. Пл. 347 км². Складзены з 6 а-воў: Салавецкі, Анзерскі, Вял. і Мал. Муксалма, Вял. і Мал. Заяцкія. Берагавыя лініі моцна зрэзаныя. Складзены з гранітаў, гнейсаў. Рэльеф узгорысты, выш. да 107 м (г. Галгофа на в-ве Анзерскі). Каля 500 азёр, частка якіх злучана каналамі. Хваёвыя лясы, часткова забалочаныя. На Салавецкім в-ве размешчаны ансамбль Салавецкага манастыра (засн. ў 15 ст.). Каля яго, а таксама на інш. астравах размешчаны былыя скіты, культавыя, жылыя і гасп. пабудовы 16—19 ст. У 1923—39 на С.а. размяшчаліся Салавецкія лагеры асобага прызначэння (у 1937 перайменаваны ў Салавецкую турму асобага прызначэння). Гіст.-культ. і прыродны ансамбль С.а. уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Турызм.

т. 14, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРАНСПАРЦІ́Р (франц. transporteur ад лац. transporto пераношу),

прылада для пабудовы і вымярэння вуглоў на чарцяжах. Мае выгляд паўкруга, падзеленага на 180 частак (градусаў), цэнтр якога размешчаны на лінейцы з папярочным маштабам. Дакладнасць Т. расце з павелічэннем яго памераў.

Транспарцір.

т. 15, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТУКА́Н (лац. Tucana),

сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 2,8 візуальнай зорнай велічыні. У Т. размешчаны адзін са спадарожнікаў нашай Галактыкі — Малое Магеланава воблака — і вельмі яркае шаравое зорнае скопішча. З тэр. Беларусі не відаць. Гл. Зорнае неба.

т. 16, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)