Засн. ў 1864 у Мінску. У 1894 пабудаваны мураваны будынак, у якім з-д працуе да цяперашняга часу (помнік прамысл. архітэктуры 19 ст.) Належаў у розныя гады Р.Фрумкінай, графу Чапскаму, братам Лекертам. У 1917 з-д нацыяналізаваны. У Вял.Айч. вайну працаваў. Пасля вайны пераабсталяваны, атрымаў назву піўзавод «Беларусь». У 1976—92 у ВА «Мінскпіўпрам». З 1994 адкрытае акц.т-ва «Піўзавод Аліварыя». На 1.1.1999 вырабляе 16 гатункаў піва (1927 тыс. дэкалітраў за год): «Мінскі бровар», «Няміга», «Няміга-арыгінальнае», «Лекерт-1», «Лекерт-2», «Лекерт-люкс», «Граф Чапскі», «Троіцкае», «Аліварыя» (моцнае, лёгкае, цёмнае, залатое, фірменнае), «Народнае», «Сябры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НДЖАМЕ́НА (N’Djamena),
горад, сталіца Чада, на правым беразе р. Шары, каля ўпадзення ў яе р. Лагоне. Адм. ц. прэфектуры Шары-Багірмі. 826 тыс.ж. (1998). Вузел аўтадарог. Рачны порт. Міжнар. аэрапорт. Гандл., эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: харч. (мясахаладабойня, вытв-сць алею, мукі, піва і інш.), абутковая, тэкст., будматэрыялаў. Гандаль жывёлай, бавоўнай. Нац.ун-т. Нац. музей.
Засн. ў 1900 французамі пад назвай Форт-Ламі як ваен. апорны пункт (ад імя кіраўніка экспедыцыі маёра А.Ф.Ж.Ламі). Да 1958 адм. цэнтр франц. калоніі Чад. У 1958—60 сталіца аўтаноміі ў складзе франц. Супольнасці, з 1960 — незалежнай Рэспублікі Чад. У 1973 перайменавана ў Н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ПАРА,
горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хакайда паблізу Японскага м.Адм., эканам. і культ. цэнтр вострава. Засн. каля 1871. Каля 2 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, паблізу марскі порт Атару. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (у т. л. авіябудаванне), тэкст. (вытв-сць ільняных і пяньковых вырабаў), нафтаперапр., нафтахім., гумавая, фармацэўтычная, гарбарна-абутковая, лесапільная і дрэваапр., харчасмакавая (піва, рыбныя кансервы), паліграфічная. Метрапалітэн. 4 ун-ты, у т. л.ун-т Хакайда, пры якім дзейнічае Ін-т славістыкі з багатым кнігазборам. Бат. сад, бат. і этнагр. музеі. Паркі Накадзіма і Маруяма. Цэнтр. зімовага спорту. У С. адбыліся XI зімовыя Алімп. гульні (1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫТВО́РЧЫ ЦЫКЛ,
час, неабходны для вырабу пэўнай прадукцыі на прамысл. прадпрыемстве. Уключае тэхнал. перыяд і перапынкі ў вытв-сці. Тэхнал. перыяд складае асн. частку вытворчага цыклу і ўключае час, неабходны для выканання аперацый па вырабе прадукцыі і ажыццяўлення натуральных працэсаў. Перапынкі падзяляюцца на міжаперацыйныя (сушка дрэва, браджэнне піваі г.д.) і абумоўленыя рэжымам работы прадпрыемства і патрэбамі вытворцаў (перапынкі паміж рабочымі зменамі і інш.). Агульная працягласць вытворчага цыклу характарызуе ўзровень арганізацыі вытв. працэсу па часе і залежыць ад прадукцыі, што вырабляецца, узроўню механізацыі і аўтаматызацыі вытв-сці, тэхнікі і тэхналогіі, відаў руху прадметаў працы ад адной аперацыі да другой і інш. Скарачэнне вытворчага цыклу павышае эфектыўнасць вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНІ́КНІЦА (Geum),
кветкавая расліна сям. ружавых. Больш за 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных паясах і ў Арктыцы. На Беларусі 3 віды П.: алепская (G. aleppicum), гарадская (G. urbanum), рачная (G. rivale). Трапляюцца ў лясах, садах, на ўзлесках, уздоўж дарог. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны П. чылійская (G. chiloense) і чырвоная (G. coccineum).
Шматгадовыя карэнішчавыя травы выш. да 80 см з прамастойнымі малагалінастымі сцёбламі. Прыкаранёвае лісце лірападобна-перыстае, сцябловае трайчастае або трохраздзельнае. Кветкі жоўтыя ці чырванаватыя, адзіночныя або ў шчытковых ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматарэшак. Карэнішчы П. гарадской («гваздзіковы корань») ужываюць як прыправу, дабаўляюць у піва, квас. Эфіраалейныя, меданосныя, харч., лек., дубільныя, інсектыцыдныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАГО́РСКІ ЦЭЛЮЛО́ЗНА-КАРДО́ННЫ КАМБІНА́Т Пабудаваны ў г. Светлагорск Гомельскай вобл. ў 1968
(1-я чарга па выпуску гафрыраванага кардону і вырабу з яго тары). У складзе камбіната паступова ўведзены ў эксплуатацыю: з-д бісульфітнай цэлюлозы на магніевай аснове, кардонна-папяровая ф-ка, ф-ка фільтравальнага кардону для харч. вадкасцей, вытв-сці — суцэльнага склеенага кардону, папяровых мяшкоў, папяровых сотаў і вырабаў з іх. З 1993 — адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (2001): 2-, 3-, 5- і 8-слойны гафракардон і скрынкі з яго розных памераў і канфігурацый; кардон каробачны склеены, кардон для фільтрацыі харч. вадкасцей (сокаў, віна, каньяку, шампанскага, піва і інш.),
папяровыя мяшкі, пакеты, шпагат, соты і вырабы з іх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ЛЬНІК,
сапанарыя (Saponaria), род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі 2 віды: М. лекавы — мыльны корань, ці сабачае мыла (S. officinalis), і інтрадукаваны ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН — М. базілікападобны (S. ocymoides). Трапляецца ў хмызняках, на лясных палянах, па берагах рэк.
Адна-, двух- і шматгадовыя травы. Сцёблы голыя ці апушаныя, прамастойныя, ляжачыя або прыўзнятыя. Карані пры расціранні ў вадзе мыляцца і даюць пену (адсюль назва). Лісце шырокалінейнае ці лопасцевае. Кветкі двухполыя ў мяцёлчатых або галоўчатых суквеццях. Плод — каробачка. Карэнішча і карані М. лекавага (т.зв.чырв. мыльны корань) маюць сапаніны, слізь і выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ветэрынарыі, для мыцця шэрсці і шоўку, вырабу халвы, шыпучых напіткаў, піва. У кветкаводстве вырошчваюць махровыя формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПАРА́ТАР (лац. separator аддзяляльнік),
1) апарат (машына, прыстасаванне) для раздзялення (сепарацыі) цвёрдых або вадкіх сумесей, аддзялення ад іх дамешкаў, выдалення цвёрдых ці вадкіх часцінак з газу. Дзеянне заснавана на адрозненні фіз. уласцівасцей кампанентаў сумесі: формы часцінак, масы, шчыльнасці рэчыва, магн., эл. і інш.
Найб. пашыраны С. цэнтрабежныя, магнітныя, электрастатычныя, пнеўматычныя, адстойныя (гравітацыйныя). Для раздзялення эмульсій і асвятлення вадкасцей выкарыстоўваюцца звычайна С. цэнтрабежнага тыпу — цэнтрыфугі: для мех. ачысткі газаў — газавыя С. і цыклоны; для аддзялення ад якога-н. прадукту больш лёгкіх дамешкаў — пнеўматычныя С., у якіх ачыстка робіцца з дапамогай паветр. струменю. Выкарыстоўваюцца для абагачэння карысных выкапняў, ачысткі газавых свідравін ад вільгаці, сепарацыі малака, асвятлення піва і інш. 2) Метал. або пластмасавая абойма падшыпнікаў качэння, выразы (ячэйкі) якой утрымліваюць целы качэння (шарыкі, ролікі) на пэўнай адлегласці адно ад аднаго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТЭРЫЗА́ЦЫЯ,
спосаб кансервавання харч. прадуктаў аднаразовым награваннем да т-ры ніжэй за 100 °C (звычайна 60—70 °C) з рознай вытрымкай (найчасцей 15—30 мін). Робіцца ў пастэрызатарах (спец. апаратах). Выкарыстоўваецца для апрацоўкі малака, віна, піва і інш. прадуктаў, якія пры награванні да больш высокай т-ры зменьваюць свае якасці. Прапанавана Л.Пастэрам (адсюль назва).
Пры П. гіне большасць неспараносных бактэрый, дражджэй і цвільных грыбоў, разбураюцца ферменты. Застаюцца жывыя споры мікробаў, частка энтэракокаў і малочнакіслых бактэрый. Каб знішчыць усе мікробы і іх споры, робяць тындалізацыю — паўторнае (2—5-разовае) праграванне пры т-ры 55—56 °C на працягу 30—60 мін з 24-гадзіннымі інтэрваламі, ультрапастэрызацыю — апрацоўку перагрэтай парай пры 150 °C і стэрылізацыю. Выкарыстоўваюць таксама П. прамянёвую — апрацоўку харч. прадуктаў гама-выпрамяненнем для знішчэння ў іх мікрафлоры. Прадукты пасля апрацоўкі бясшкодныя і могуць спажывацца ў ежу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́ДКА, лакрычнік,
лакрыца (Glycyrrhiza),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 15 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі, Амерыкі, Паўн. Афрыкі і Аўстраліі. Растуць пераважна ў стэпавай, паўпустыннай і пустыннай зонах. На Беларусі інтрадукаваны С.: бледнакветкавая (G.pallidiflora), голая (G.glabra), пахучая (G.foetidissima), уральская (G.uralensis) і інш.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 2 м. Карэнішчы патоўшчаныя. Сцёблы прамастойныя, галінастыя, голыя ці апушаныя. Лісце непарнаперыстае, часта клейкае. Кветкі лілаватыя, у пазушных гронках. Плод — боб. Салодкавы, або лакрыцавы, корань (карэнішчы і карані) мае ў сабе гліказіды, флаваноіды, цукрозу, эфірны алей, мінер. солі і інш. З яго атрымліваюць экстракты (састаўная ч.піва, квасу і інш.), сіропы для кандытарскай вытв-сці, выкарыстоўваюць як смакавую, антыаксідантную, бактэрыцыдную і фунгіцыдную дабаўку для лекаў, у ежу і напоі; таксама для вырабу фарбаў, дублення скуры і інш. З надземных ч. расліны атрымліваюць жоўтую фарбу для шэрсці і шоўку, са сцёблаў вырабляюць вяроўкі, грубую пражу, шчоткі, лісце — сурагат чаю. Лек., харч., тэхн., кармавыя і меданосныя расліны.