у старажытнарымскай міфалогіі багіня пахавання. У яе храме, які знаходзіўся ў прысвечаным ёй гаі, захоўваліся пахавальныя прыналежнасці. За кожнае пахаванне ў храм Л. плацілі манету і такім чынам вёўся ўлік памерлых. Пазней Л. атаясамлівалі таксама з Венерай і багіняй падземнага царства Празерпінай. Л. былі прысвечаны сады і вінаграднікі. У стараж.-рым. паэтаў Л. — сінонім смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТЭР (Porter) Коўл (9.6.1891, г. Перу, штат Індыяна, ЗША — 15.10.1964),
амерыканскі кампазітар. Скончыў Іельскі ун-т (1913). Вучань В. д’Эндзі. Аўтар мюзіклаў «Цалуй мяне, Кэт» (паводле камедыі У.Шэкспіра «Утаймаванне свавольніцы», 1948), «Пастка» (1953) і інш., шматлікія з якіх экранізаваны. Пісаў музыку да кінафільмаў і тэлевізійных пастановак, музыку і тэксты папулярных песень. П. прысвечаныбіягр. кінафільм «Ноч і дзень».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТО́РЫЯ,
у старажытна-рым. міфалогіі багіня перамогі. Асн. яе сімвалы — пераможны вянок і крылы. У Рыме Вікторыі былі прысвечаны храм на ўзгорку Палацін і алтар у курыі сената, узведзеныя ў часы праўлення Аўгуста. У надпісах і на манетах эпохі імперыі Вікторыя — увасабленне перамогі імператара ў вайне. У стараж.-грэч. міфалогіі ёй адпавядае Ніка.
Вікторыя. Рэльеф аркі імператара Дыяклетыяна. Канец 3 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́Р (сапр.Рзаеў Анар Расул аглы; н. 14.3.1938, Баку),
азербайджанскі пісьменнік. Скончыў Азербайджанскі ун-т (1960). Першыя зб-кі апавяданняў «У чаканні свята» (1963), «Дождж скончыўся» (1968). Аўтар аповесці «Белы ліман» (1970), зб. апавяданняў і аповесцяў «Мала Насрэдзін—66» (1970), «Цэйтнот» (1989), сцэнарыяў мастацкіх фільмаў, нарысаў. Выкрываў раўнадушша, жорсткасць, эгаізм. Аповесці «Круг», «Юбілей Дантэ» (зб. «Круг», 1973) прысвечаны лёсу творчай інтэлігенцыі.
эстонскі археолаг і гісторык. Акад.АНЭст. ССР (1957). У 1930—42, 1944—50 праф. Тартускага ун-та, з 1947 заг. сектара археалогіі і этнаграфіі Ін-та гісторыі АНЭст. ССР. Асн. працы М. прысвечаныжал. веку Прыбалтыкі, этнагенезу яе насельніцтва, гарадзішчам Эстоніі, узнікненню класавага грамадства ў Прыбалтыцы, яе гіст.-культ. абласцям і раёнам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТАХ-ТЫ́КВА,
горад у Ізраілі, уваходзіць у агламерацыю г. Тэль-Авіў. Засн. ў 1878 як с.-г. паселішча. Каля 160 тыс.ж. (2000). Трансп. вузел. Цэнтр с.-г. раёна (цытрусавыя). Прам-сць: маш.-буд., тэкст., харч. (перапрацоўка фруктаў, агародніны), металаапр., алмазагранільная, хімічная. Шпіталь «Бейлінсан» — адзін з буйнейшых у краіне. Мемар. цэнтр «Яд ла-банім», прысвечаны памяці ўсіх, хто загінуў пры абароне дзяржавы Ізраіль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАМЕ́ЙЧЫК Уладзімір Міхайлавіч (н. 1.11.1937, в. Петрыцкае Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1964). З 1955 на пед. рабоце. Друкуецца з 1955. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Прыпяць» (1973), «Яснасць» (1978), «Люблю!» (1981), «Клянуся Прыпяццю» (1988), кнігі публіцыстыкі «Гарызонты сельскіх педагогаў: Запіскі дырэктара школы» (1984). Выступае і як сатырык. Творы Верамейчыка прысвечаны роднаму Палессю, жыццю і працы калгаснікаў, вясковых настаўнікаў, чарнобыльскай трагедыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАМЕ́МНАН (грэч. Agamemnōn),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі цар Мікен (ці Аргаса), правадыр Тахейскага войска ў час Траянскай вайны. Сварка Агамемнана з Ахілам пад Трояй — зыходны пункт развіцця сюжэта ў гамераўскай «Іліядзе». Пасля ўзяцця Троі Агамемнам вярнуўся дамоў, дзе быў забіты жонкай Клітэмнестрай і яе каханкам Эгісфам. Забойству Агамемна прысвечаны трагедыі Эсхіла і Сенекі.
Залатая пахавальная маска, т. зв. маска Агамемнана, з грабніцы. 2-я пал. 16 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГАБЗАДЭ́ Бахтыяр Махмуд аглы (н. 16.8.1925, г. Шэкі, Азербайджан),
азербайджанскі паэт.Нар. паэт Азербайджана (1984). Друкуецца з 1944. У ранняй, публіцыстычнай лірыцы (зб-кі «Мае сябры», 1949; «Вясна», 1950) услаўляе подзвіг народа ў Вял.Айч. вайне. Зб-кі вершаў і паэм «Песня дружбы» (1953), «Роздумы» (1959), «Не хачу спакою» (1970), «Мы на адным караблі» (1983, Дзярж. прэмія СССР 1984) і інш.прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Аўтар драм. паэмы «Ноч разлукі» (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗАЦЭНІ́ДЗЕ Георгій Самсонавіч (23.2.1910, г. Кутаісі, Грузія — 5.5.1976),
грузінскі геолаг. Акад.АНГруз. ССР (1955), акад.АНСССР (1968). Скончыў Тбіліскі ун-т (1929). З 1933 у пед. ін-це Кутаісі. З 1934 у Тбіліскім ун-це (у 1958—59 рэктар). У 1955—58 віцэ-прэзідэнт АНГруз. ССР. Навук. працы прысвечаны праблемам палеавулканалогіі, сувязі магматызму з тэктонікай, вулканагенна асадкавага літагенезу.
Тв.:
Влияние вулканизма на образование осадков. М., 1965.