Індыкатар (прылада) 3/196; 5/94

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Волак (рыбалоўная прылада) 3/149; 4/189

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАЦІНАТРО́Н [ад грэч. platynō раблю шырэй, пашыраю + (элек)трон],

электравакуумная прылада магнетроннага тыпу (прылада адваротнай хвалі) для шырокапалоснага ўзмацнення і генерыравання электрамагнітных хваль звышвысокай частаты. Выкарыстоўваецца ў перадавальных прыстасаваннях радыёлакацыйных станцый, сістэм сувязі, навігацыі, тэлеметрыі і інш.

т. 12, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ДЭР,

прылада для кадзіравання інфармацыі ў адпаведнасці з выбраным кодам. Адрозніваюць К. крыніцы (пераўтварае паведамленне ў дыскрэтны сігнал ці сукупнасць такіх сігналаў) і К. канала (узгадняе форму дыскрэтнага сігналу з дадзеным каналам сувязі, напр., для змяншэння лішкавасці паведамлення, забеспячэння перашкодаўстойлівасці і найб. скорасці перадачы). К. сістэм каляровага тэлебачанняпрылада для фарміравання сігналаў яркасці і колерападзеленых сігналаў (поўнага відэасігналу ў дадзенай сістэме тэлебачання) з сігналаў асн. колераў. Прылада для дэкадзіравання наз. дэкодэрам.

А.​П.​Ткачэнка.

т. 8, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЖЦЭНТРАМЕ́Р,

прылада для вымярэння міжцэнтравай (міжвосевай) адлегласці ў зубчастых колах. Мае вымяральную карэтку (рэйку) і вымяральнае кола, якое счапляецца з кантралюемым колам. М. наз. таксама прылада для вымярэння адлегласці паміж цэнтрамі адтулін або восямі валоў (напр., штангенцыркуль-М.).

т. 10, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

саха,

ворная прылада.

т. 14, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цэўка,

ткацкая прылада.

т. 17, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

церніца,

традыцыйная сялянская прылада.

т. 17, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вяршаліна (старадаўняя прылада для рыхлення глебы), гл. Валакуша

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫШЫНЯМЕ́Р,

1) Вышынямер авіяцыйны, альтыметр, прылада для вымярэння вышыні палёту лятальнага апарата над зямлёй. Адрозніваюць бараметрычныя вышынямеры (гл. Анероід) і радыёвышынямеры. Дзеянне бараметрычных вышынямераў заснавана на залежнасці атм. ціску ад вышыні палёту. Паказвае вышыню адносна месца ўзлёту. Радыёвышынямер працуе на прынцыпе адбіцця радыёхваль ад паверхні зямлі. Паказанні адпавядаюць сапраўднай вышыні палёту.

2) Вышынямер лесатаксацыйны, прылада для вымярэння вышыні дрэў і вугла іх нахілу. Заснавана на прынцыпе пабудовы падобных трохвугольнікаў.

3) Вышынямер геадэзічны, прылада для вызначэння перавышэння адных пунктаў над другімі (гарызонтаў): нівелір, тэадаліт, экліметр і інш. геадэзічныя прылады і інструменты.

т. 4, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)