горад у Расіі, у Кемераўскай вобл.Засн. ў 1897. 104,8 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя (Анжэрская). Цэнтр вугальнай прам-сці Кузбаса. Машынабудаванне і металаапрацоўка (буд. машыны, горназдабыўное абсталяванне, трактарныя агрэгаты і інш.); хім.-фармацэўтычная, лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў (жалезабетонныя вырабы, шкло).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́КІ-ДЫ-КАШЫ́ЯС (Duque de Caxias),
горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Рыо-дэ-Жанейра. Горад-спадарожнік г. Рыо-дэ-Жанейра. Засн. ў 16 ст. 664,6 тыс.ж. (1991). Буйны цэнтр нафтаперапр.прам-сці, машынабудавання і каляровай металургіі. Прадпрыемствы хім., фармацэўтычнай, керамічнай, тэкст., харч.прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ТБУС (Cottbus),
горад на У Германіі, зямля Брандэнбург, на р. Шпрэе. Горад з 1409. 123 тыс.ж. (1992). Гал. горад гіст. вобласці Ніжнія Лужыцы. Вузел чыгунак і аўтадарог. Старадаўні тэкст. цэнтр: суконная, шарсцяная, швейная прам-сць. Прадпрыемствы маш.-буд. і харчасмакавай прам-сці. Арх. помнікі 14—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРТГЕ́МПТАН (Northampton),
горад у Вялікабрытаніі, адм. цэнтр графства Нартгемптаншыр, на р. Нін. Вядомы з 914. 184 тыс.ж. (1991). Прам-сць: гарбарна-абутковая, машынабудаванне (абсталяванне для абутковай прам-сці, пад’ёмна-трансп. землярыйнае, аўта- і авіядэталі), радыёэлектроніка. Раманскі сабор (11—12 ст.), інш.арх. помнікі 12 і 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НДО́ЛА (Ndola),
горад на ПнЗ Замбіі. Адм. ц.прав. Копербелт. Засн. ў 1902. Каля 400 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Канцавы пункт нафтаправода з Дар-эс-Салама (Танзанія). Міжнар. аэрапорт. Цэнтр прам-сці каляровых металаў; развіты нафтаперапр., хім., аўтазборачная, шынная, харч., металаапр., цэм., мэблевая прам-сць. ЦЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ТУ-МА́РЭ (Satu Mare),
горад на ПнЗ Румыніі, на р. Самеш. Адм. ц.аднайм. жудзеца. Каля 150 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць абсталявання для горназдабыўной і хім.прам-сці), хім., у т. л. лакафарбавая; мэблевая, тэкст., швейная, харчовая. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЕ́ЦК,
горад на Украіне, цэнтр Данецкай вобл.Засн. ў 1869 як шахцёрскі пасёлак Юзаўка, у 1924—61 Сталіна. 1,2 млн.ж. (1995). Чыг. вузел. Цэнтр вугальнай прам-сці. Чорная і каляровая металургія, машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць горнашахтавага і для харч.прам-сці абсталявання, горнавыратавальнай апаратуры, кабелю, быт. тэхнікі — халадзільнікаў, веласіпедаў і інш.), коксахім., хім. (хім. рэактывы, пластмасы, гумава-тэхн. вырабы, фарбы і інш.), лёгкая (баваўняная), харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Данецкі навук. цэнтр АН Украіны. 6 ВНУ, у т. л.ун-т. 3 т-ры. Краязнаўчы і маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАЗАВО́ДСК,
горад у Расіі, сталіца Рэспублікі Карэлія. Засн. ў 1703. 282,2 тыс.ж. (1996). Порт на Анежскім воз.Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (папяровае і хім. абсталяванне, трактары для лясной прам-сці, дрэваапр. станкі, рыбалоўныя судны, выліч. тэхніка, мікракалькулятары), лесапільна-дрэваапр. камбінат, аўтарамонтны, радыёзавод; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, лёгкая, харч., у т. л. рыбная прам-сць. Суднаверф. Камбінат «Карэльскія сувеніры». Карэльскі філіял Рас.АН. 2 ВНУ, у т. л.ун-т. Кансерваторыя. 4 тэатры. Музеі: краязн., выяўл. мастацтва. У наваколлі П. — запаведнік Ківач і першы рас. бальнеагразевы курорт Марцыяльныя Воды (цяпер музей-запаведнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Аляксандр Васілевіч) (н. 23.8.1948, г. Бугульма, Татарстан),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання для харч.прам-сці. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі тэхнал.ін-тхарч.прам-сці (1971). З 1992 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па тэхналогіях і машынах для мукамольна-крупяной вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁНХЕНГЛА́ДБАХ (Mönchengladbach),
горад на З Германіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Гар. правы з 1356. 265,3 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр тэкст.прам-сці. Развіты машынабудаванне (тэкст., цяжкае. эл.-тэхн., станкабудаванне), вытв-сць металаканструкцый, швейная, дрэваапр.прам-сць. Оперны тэатр. Музеі, у т. л. арніталагічны. Штаб-кватэра ВПСНАТО.