СТО́КПАРТ (Stockport),

горад на З Вялікабрытаніі, на ПдУ канурбацыі Вял. Манчэстэр, на р. Мерсі. Каля 300 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Прам-сць: маш.-буд. (станкі, рухавікі, абсталяванне для тэкст. прам-сці), тэкст., швейная, хім., харчовая. Вядомы і як цэнтр вытв-сці капелюшоў.

т. 15, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)