бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1955). Працаваў у гродзенскай літаграфіі. на фабрыцы ў Мінску, у газ. «Звязда» (1955—62), час. «Нёман» (1964—68). Друкуецца з 1948. Піша на рус. і бел. мовах. У вершах і прозе тэмы сталення падлеткаў, гераізм народа ў Вял.Айч. вайну, кахання, сяброўства, вернасці, пошуку ідэалу; зб-кі вершаў «Мінска вуліцы родныя» (1959), «Давер» (1960), «Трывожная зямля» (1963), «Два сшыткі» (1982), «Пазіцыя» (1987); кнігі прозы «Першая маланка» (1973), «Ні хвіліны раскаяння» (1974), «Пад сузор’ем Льва» (1978), «Роздум» (1984). Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Наш Пімен» (пра П.Панчанку; 1967), «Жаўранкі ляцяць на Палессе» (1975), «Зорка Максіма» (пра М.Багдановіча; 1980), «Вяртанне ў першы снег» (пра Р.Барадуліна; 1985; усе паст. на «Беларусьфільме»), п’есы «Не патушы свечку» (паст.Бел. тэлебачаннем, 1974). На рус. мову пераклаў раман Г.Гарсія Маркеса «Восень патрыярха» (1978, з К.Шэрманам); кнігі В.Быкава, С.Гаўрусёва, С.Грахоўскага, У.Корбана, У.Нядзведскага; вершы Э.Агняцвет, П.Броўкі, Барадуліна, А.Вярцінскага, В.Зуёнка, П.Макаля, М.Танка і інш. Яго пераклады з бел. мовы сабраны ў кн. «Пах мёду» (1986). Для Бел.т-ра імя Я.Купалы на бел. мову пераклаў п’есу Я.Шварца «Дракон».
Тв.:
Прощальные костры: Избр. повести и рассказы. Мн., 1980;
Дань времени: Избр. повести и рассказы. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МАЎ Фёдар Аляксандравіч (29.2.1920, в. Веркала Архангельскай вобл. — 14.5.1983),
рус. пісьменнік. Скончыў Ленінградскі ун-т (1948). Аўтар тэтралогіі «Прасліны» (раманы «Браты і сёстры», «Дзве зімы і тры леты», «Шляхі-дарогі», «Дом», 1958—78; за першыя тры Дзярж. прэмія СССР 1975) пра жыццё рус.паўн. вёсак у гады Вял.Айч. вайны і пасля яе; аповесцяў «Бязбацькаўшчына» (1961), «Пелагея» (1969), «Драўляныя коні» (1970), «Алька» (1972), «Мамоніха» (1980), п’есы «Адзін бог для ўсіх» (1962), апавяданняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ХА (Aho; сапр.Бруфельт; Brofeldt) Юхані
(11.9.1861, г. Лапінлахты, Фінляндыя — 8.8.1921),
фінскі пісьменнік, журналіст. Аўтар рэаліст. аповесцяў «На заезным двары», «Чалавек з кірмашу», «Чыгунка» (усе 1884), «Адзінокі» (1890), «Раздушаны светам» (1894) і інш., зб. навел «Стружкі» (т. 1—8, 1891—1921). Падзеі стараж. гісторыі фінскага народа ў рамане «Пану» (1897) апісаны ў духу т.зв.нац. рамантызму. У творах апошніх гадоў пераважае абстрактны псіхалагізм (раманы «Юха», 1911; «Сумленне», 1914, і інш.). У 1918—19 напісаў кн.-дзённік «Паасобныя разважанні за тыдні паўстання».
Тв.:
Рус.пер. — Совесть: Роман, повести, рассказы. Л., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РАНАЎ Міхаіл Аляксеевіч (17.9.1840, г. Ялта, Украіна — 31.1.1873),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Казанскім і Пецярбургскім ун-тах. У 1858 пазнаёміўся з М.Г.Чарнышэўскім (да 1861 быў яго асабістым сакратаром і даверанай асобай). Дэбютаваў аўтабіягр. дылогіяй «Маё дзяцінства» (1861) і «Маё юнацтва» (1862). Друкаваўся ў час. «Время», «Современник», «Русское слово», «Колокол», «Будильник» і інш.
У 1863 пераехаў у Маскву. Асн. тэмай яго творчасці стала жыццё люмпен-пралетарыяту, сац. «дна»: зб. «Маскоўскія норы і трушчобы» (т. 1—2, 1866—69, з А.І.Левітавым), «Багна» (1870).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДЗІ́НЦАЎ Уладзімір Дзмітрыевіч (н. 29.7.1918, г. Купянск, Украіна),
рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі юрыд.ін-т (1940). Друкуецца з 1933. Аўтар зб-каў апавяданняў «У сям’і асілкаў» (1952), аповесцей «На сваім месцы» (1953), «Навагодняя казка» (1960). Раман «Не хлебам адзіным» (1956) пра вынаходніка ў сутыкненні з бюракратамі і прыстасаванцамі незаслужана крытыкаваўся за т. зв. ачарненне рэчаіснасці. Вострасюжэтны раман «Белае адзенне» (1987) пра самаадданую барацьбу вучоных за выратаванне генетыкі як навукі ў канцы 1940-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕКІЛЬБА́ЕЎ Абіш (н. 5.12.1939, в. Анды Мангістаўскай вобл., Казахстан),
казахскі пісьменнік. Скончыў Казахскі ун-т (1962). Першая кніга — зб. вершаў «Залатыя промні» (1962). Зб-кі прозы «Лапік хмары» (1966), «Балады стэпаў» (1968), «Жменька зямлі» (1974), раманы «Канец легенды» (1979), «Плеяды — сузор’е надзеі» (1980) і «Перадсвітальнае змярканне» (1984, за абодва Дзярж. прэмія Казахстана 1986) вызначаюцца шматграннасцю праблематыкі, паглыбленым сац. і псіхалагічным аналізам, імкненнем да інтэлектуалізму. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў, нарысаў. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Ракітны.
Тв.:
Рус.пер. — Степные легенды: Повести. Роман. М., 1983.
эстонскі пісьменнік; папярэднік крытычнага рэалізму ў эст. л-ры. Друкаваўся з 1885. Папулярнасць яму прынеслі зб. «Дзесяць апавяданняў», аповесць «Зязюля з Кякімяэ» (абодва 1893). Празаічныя творы «Паветка» (1894), «Дачка чараўніка» (1895) і інш. скіраваны супраць сац. несправядлівасці, класавага размежавання сялянства. Аўтар зб. «Вершы» (1909), кн. мініяцюр «З глыбінь жыцця» (1910), адметных спалучэннем элементаў рамантызму і рэалізму, маст. вобразнасцю. На бел. мову асобныя творы Л. пераклаў А.Грачанікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЖМІ́ (сапр.Нежметдзінаў) Каві Гібятавіч
(15.12.1901, в. Красны Востраў Сечанаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 24.3.1957),
татарскі пісьменнік. Скончыў Вышэйшую ваенна-пед. школу ў Маскве (1922). Старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Татарыі (1934—37). Друкаваўся з 1919. У ранніх апавяданнях, вершах і аповесці «Прыбярэжныя вогнішчы» (1929) адлюстраваны падзеі грамадз. вайны. Аповесці «Светлая сцежка» і «Першая вясна» (абедзве 1930) пра калектывізацыю, паэмы «Хаят апа» (1941) і «Фарыда» (1944) пра Вял.Айч. вайну. Аўтар гіст.-рэв. рамана «Вясновыя вятры» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ Уладзімір Іларыёнавіч (28.6.1914, в. Добасна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 14.2.1989),
бел. пісьменнік. Скончыў Ленінградскі тэкстыльны ін-т (1937). Друкаваўся з 1941. Пісаў пераважна на рус. мове. Асн. тэмы кн.апавяд. «Ноч перад парадам» (1970), аповесцей «Не зрабі зла бліжняму» (1974), «Улька» (1981), зб-каў дакумент.апавяд. «Ні хвіліны спакою» (1973), «А гады ідуць...» (1984), рамана «І прыйдзе твой дзень» (1977) і інш. — Вял. Айч. вайна, лёс бел. вёскі. Аўтар зб-каў вершаў «Поле бою» (1963), «Зарніцы на гарызонце» (1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ГНЕР Мікалай Пятровіч (1829, г. Карпінск Свярдлоўскай вобл., Расія — 4.4.1907),
рускі заолаг, пісьменнік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1898). Д-р прыродазнаўчых навук (1854), праф. Казанскага (з 1860) і Пецярбургскага (з 1871) ун-таў. Скончыў Казанскі ун-т (1849). Навук. працы па энтамалогіі, фауне беспазваночных Белага м. Адкрыў з’яву педагенезу (1862) — т.зв. дзіцячага размнажэння ў некат. беспазваночных жывёл. Сярод літ.прац.найб. вядомы «Казкі Ката-Мурлыкі» (1872).
Тв.:
Самопроизвольное размножение гусениц у насекомых. Казань, 1862;
Беспозвоночные Белого моря. Т. 1. СПб., 1885;
Романы, повести, сказки и рассказы. Т. 1—7. СПб., 1902—08.