КАМЕ́НСКІ (Фёдар Фёдаравіч) (2.9.1836, с. Лясное каля С.-Пецярбурга — 26.8.1913),
рускі скульптар, майстар станковай жанравай скульптуры і партрэта. Скончыў Пецярбургскую АМ (1860), вучыўся ў І.П.Віталі і М.С.Піменава. Пенсіянер АМ у Італіі (1863—69). У 1870—72 жыў у Фларэнцыі, з 1873 у ЗША. Творчасці ўласцівы бытавізм трактоўкі сюжэтаў, часам сентыментальнасць, імкненне да пераадолення адасобленасці акад.пластыкі («Хлопчык-скульптар», «Удава з дзіцем», абодва 1866; «Першы крок», 1872; партрэты Т.Шаўчэнкі, Ф.Бруні, абодва 1862).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА-ВЕ́НТА (La Venta),
буйнейшы цырыманіяльны цэнтр альмекаў на востраве ў вусці р. Танала (цяпер у штаце Табаска, Мексіка). Асн. збудаванні — піраміды з гліны (выш. да 35 м) і дапаможныя пабудовы, платформа і палацы, славутыя базальтавай скульптурай (5 велізарных чалавечых галоў па 10—13 т кожная), рытуальнымі вымасткамі з серпенцінавых блокаў, ахвярамі з разнога гагату. Выяўлена шмат дробнай пластыкі з нефрыту, жадэіту і гліны. Асн. пабудовы ўзведзены за 1000 г. да н.э. і разбураны праз 500—600 гадоў.
літоўскі скульптар. Вучыўся ў Варшаўскай школе малявання (1909—12), Каўнаскім маст. вучылішчы (1923—25) і ў студыі Э.А.Бурдэля ў Парыжы (1925—27). Аўтар дэкар.пластыкі («Сава»), бюста С.Даўкантаса і помніка яму ў пас. Папіле, партрэтаў П.Вілейшыса, кн. Вітаўта (усе 1930), манумента «Жэмайціс» у Расейняі (1933—34), кампазіцыі «Бірутэ і Кастуціс» (1939) і інш. Для твораў характэрны рамант. ўздым, псіхалагізм, абагульненыя рэаліст. формы, часам стылізацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНЫЯ ЛА́КІ,
растворы прадуктаў сумяшчэння алеяў і прыродных ці сінт. смол у арган. растваральніках. На алейныя лакі выкарыстоўваюць рафінаваныя і часткова запалімерызаваныя алеі, прыродныя (каніфоль, бурштын і інш.) і сінтэтычныя (фенола-фармальдэгідныя смолы і іх мадыфікацыі) смолы, растваральнікі (уайт-спірыт, сальвент-нафта, бензін, шкіпінар і інш.), дадаюць сікатывы.
У залежнасці ад колькасці алею алейныя лакі падзяляюцца на посныя, сярэднія, тлустыя; атмасфераўстойлівасць іх павялічваецца з павышэннем тлустасці. Алейнымі лакамі пакрываюць металы, драўнінныя пластыкі, прамочваюць абмоткі электраабсталявання, выкарыстоўваюць у грунтоўках, шпаклёўках і эмалевых фарбах. Замяняюцца алкіднымі лакамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́АЛТАНЕН ((Aaltonen) Вяйнё Валдэмар) (8.3.1894, г. Марціла, Фінляндыя — 30.5.1966),
фінскі скульптар. Ганаровы чл.АМСССР (з 1958). Працаваў у галіне фігурнай пластыкі («Бягун Паава Нурмі», бронза, 1924, Хельсінкі), псіхал. партрэта («Ян Сібеліус», 1935), манум.-дэкар. скульптуры (помнік пісьменніку А.Ківі ў Хельсінкі, 1934; помнік фінскім перасяленцам у Дэлавэры, ЗША, 1938). За гранітны манумент у г. Лахты «Мір» (1952) узнаг. Залатым медалём Сусв. Савета Міру (1953). Вядомы як жывапісец і тэатр. дэкаратар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОС (Віктар Іванавіч) (11.11.1934, в. Дзяляцічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 31.3.1980),
бел. скульптар. Скончыў маст.ін-тЛіт. ССР у Вільні (1958). Працаваў у станковай і манум. скульптуры. Сярод твораў: «Рыбак» (1958 і 1968), «Муляр» (1961), «Нескароны» (1964), партрэт А.П.Марэсьева (1960), помнікі воінам і партызанам, што загінулі ў Вял.Айч. вайну, у в. Дзяляцічы (1964), г. Любань Мінскага р-на (1966, з У.Ананька, арх. В.Занковіч, Л.Левін), в. Пухавічы Пухавіцкага р-на (1969, арх. В.Марухін). Творы вызначаюцца лаканізмам, абагульненасцю пластыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКАЯ (Кацярына Георгіеўна) (н. 4.9.1953, Мінск),
бел. мастачка. Дачка Г.Г.Паплаўскага і Н.М.Паплаўскай. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працуе ў галінах жывапісу, графікі, маст. керамікі. Творы вызначаюцца канструктыўнасцю, выразнасцю кампазіцыі, лаканізмам выяўл. мовы. Аўтар серый: графічных «Браслаўскія азёры», «Інтэр’еры» (абедзве 1980), «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1973—87), «Новы Мінск» (1983—88), жывапісных «Замкі Францыі» (1997—98), «Стары Мінск» (1999—2000) і інш.; сервізаў, ваз, дэкар.пластыкі (1992—96), а таксама серый, якія ўключаюць жывапісныя і графічныя працы: «Па Швейцарыі» (1995), «Па Германіі» (1995—97).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКІ ПАЛА́Ц.
Існаваў у 2-й пал. 16—1-й пал. 20 ст. ў г. Рагачоў Гомельскай вобл. Па традыцыі наз. замкам Боны, сапраўдная назва невядомая. У 19 ст. выкарыстоўваўся як правіянцкі склеп. Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак (21 × 14 м) быў накрыты вальмавым дахам. Вуглы ўмацаваны магутнымі контрфорсамі, якія па вышыні даходзілі да сярэдзіны 2-га паверха. На верхні паверх вяла адкрытая галерэя з лесвіцай, вырашаная на гал. фасадзе цыркульнай аркадай. У аздабленні фасадаў былі выкарыстаны элементы рэнесансавай ордэрнай пластыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́МБ ((Colombe) Мішэль) (каля 1431, Брэтань, Францыя — пасля 1512),
французскі скульптар. Працаваў у Туры і Нанце. Спалучаў традыцыі готыкі і элементы італьян. рэнесансавай пластыкі (пераважна ў арнаменце), што паклала пачатак скульптуры франц. Адраджэння. Аўтар медаля ў гонар уезду Людовіка XII у Тур (каля 1500), надмагілля герцага Францыска II Брэтонскага і Маргарыты дэ Фуа з іх партрэтнымі скульптурамі і 4 статуямі дабрачыннасцей (1502—07, сабор у Нанце), рэльефу «Св. Георгій перамагае дракона» з пейзажным фонам (1508—09). Яму прыпісваюць групу «Палажэнне ў труну» (1496, абацтва г. Салем).
М.Каломб. Святы Георгій перамагае дракона. 1508—09.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЁНКАЎСКА-БО́РШАЎСКІ РАЁН,
археалагічныя помнікі каменнага веку, размешчаныя ў сярэднім цячэнні р. Дон у раёне г. Варонеж. Назва ад помнікаў каля в. Касцёнкі і Боршава. 24 помнікі эпохі верхняга палеаліту. На іх выяўлены 4 пахаванні неаантрапаў, якія адрозніваюцца асаблівасцямі пахавальнага абраду і магільных пабудоў, жылыя комплексы (вял. родавыя дамы); знойдзена шмат прылад працы з крэменю і косці, упрыгожанняў з косці, іклаў маманта, каралаў, белемніту, мергелю, зубоў жывёлы і ракавін, вырабы дробнай пластыкі, у т. л. антрапаморфныя і зааморфныя фігуркі. Помнікі згрунтаваны. ў розныя археал. культуры: стралецкую верхнепалеалітычную, спіцынскую, гарадцоўскую, тэльманскую, касцёнкаўска-аўдзееўскую касцёнкаўска-вілендорфскага адзінства.