ДЫЯ... (грэч. dia), прыстаўка, якая абазначае праходжанне праз што-н. ад пачатку і да канца ў прасторы і часе, поўнае завяршэнне дзеяння, раздзяленне, аддзяленне, напр., дыягенез, дыяпаўза, дыяскоп.

т. 6, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХІЛЬКО́ Юрый Іванавіч (н. 13.2.1960, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),

бел. графік. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1991). З 1993 выкладае ў Бел. АМ. Творы вылучаюцца стрыманасцю, псіхал. глыбінёй, лірызмам, рытмічным і пластычным адзінствам, цэласнасцю і гарманічнасцю кампазіцыйнага вырашэння: «Дошкі» (1987), «Званіца», «Вясёлка» (абодва 1988), «Горад памяці», «Фэст» (абодва 1989), «Два воблакі», «Адзінота» (абодва 1990), «Шляхам знічкі» (1991), «Крыжы на Радзіме Адама» (1992), «Карані» (1993), «Малітва» (1994), «Насуперак плыні» (1997), «Памяці былых сядзіб» (1998), «Успаміны пра Эдэм» (1999), «У пачатку вёскі» (2001), «Назіральнік» (2003). Выканаў ілюстрацыі да кніг «Вянок» М.​Багдановіча» (1994), «Журавінавы востраў» Г.​Пашкова (1998), «Як агонь, як вада» А.​Лойкі (2000), зб. «Агледзіны» (1998).

Л.​Ф.​Салавей.

Ю.Хілько. У пачатку вёскі. 2001.

т. 17, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУБІ́ЧНАЯ ПАРА́БАЛА,

плоская алг. крывая 3-га парадку. Ураўненне ў прамавугольных каардынатах y = ax​3. Сіметрычная адносна пачатку каардынат, дзе мае пункт перагіну з датычнай y = 0.

Кубічная парабала y = x​3.

т. 8, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРОЦІЛЕ́ГЛЫЯ ЛІ́КІ,

два лікі, сума якіх роўная нулю. Напр., 7 і −7, 2+i і −2−i. Нуль — адзіны лік, процілеглы самому сабе. На камплекснай плоскасці П.л. адлюстроўваюцца пунктамі, сіметрычнымі адносна пачатку каардынат.

т. 13, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЖО́Р,

вялікая колькасць у рэчышчы ракі ўнутрыводнага лёду і шарашы ў час асенняга крыгаходу або ў пачатку ледаставу. З. памяншае плошчу жывога сячэння ракі, выклікае падняцце ўзроўню і затапленне поймы. Утвараецца звычайна ніжэй парогаў.

т. 6, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБАРЫГЕ́НЫ (лац. Aborigines ад ab origine ад пачатку),

1) карэнныя насельнікі (людзі, жывёлы, расліны) краіны ці якой-н. мясцовасці. Паводле стараж.-рым. паданняў, абарыгенамі наз. племя, якое жыло каля падножжа Апенін.

2) У біялогіі тое, што аўтахтоны.

т. 1, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕ́РШАЕ СЕ́РБСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1804—13,

нацыянальна-вызваленчае і антыфеад. паўстанне сербаў пад кіраўніцтвам Карагеоргія супраць тур. прыгнёту. У час паўстання фактычна адноўлена сербская нац. дзяржаўнасць. Задушана туркамі. Больш падрабязна гл. ў арт. Сербскія паўстанні пачатку 19 стагоддзя.

т. 12, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПШЭРО́НСКАЕ МО́РА,

саленаватаводны басейн, які існаваў на пачатку антрапагенавага перыяду (у апшэронскі век) на месцы Каспійскага м. і прылеглых нізін. Займала меншую плошчу, чым папярэдняе Акчагыльскае мора. Намнажаліся пяскі, гліны, мергелі, вапнякі. Адносяць да эаплейстацэну (каля 1,65—0,8 млн. г. назад).

т. 1, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́СЛАВА Галі Сямёнаўна (10.3.1904, г. Казань, Татарстан — 14.12.1991),

расійскі этнограф. Д-р гіст. н. (1963). Скончыла Маскоўскі ун-т (1924). Працавала ў Музеі Цэнтральнапрамысл. вобл., Музеі народаў СССР. У 1947—70 у Ін-це этнаграфіі АН СССР. Даследавала агульныя рысы і своеасаблівасць нар. адзення, арнаменту, вышыўкі беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, абрадавыя функцыі нар. адзення ўсх.-слав. народаў, яго гісторыю, сац. сімволіку і эстэтыку. На матэрыялах адзення вывучала гіст.-культ. сувязі беларусаў з рускімі і ўкраінцамі, этнічныя працэсы ў СССР. Аўтар прац «Народнае адзенне рускіх, украінцаў і беларусаў у XIX — пачатку XX ст.» (1956), «Народнае адзенне ва ўсходне-славянскіх традыцыйных звычаях і абрадах XIX — пачатку XX ст.» (1984). Адзін з аўтараў працы «Сучасныя этнічныя працэсы ў СССР» (1975; Дзярж. прэмія СССР 1981).

Тв.:

Орнамент русской народной вышивки как историко-этнографический источник. М., 1978.

М.​Ф.​Піліпенка.

т. 10, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я,

трыццаць другая і апошняя літара бел. алфавіта. Запазычана з рус. графікі ў 19 ст. У старабел. мове гук «а» пасля мяккіх зычных і ётаваны «а» абазначаліся літарамі ѧ (юс малы) пасля мяккіх зычных («зѧмлѧ», «кнѧзь») і ꙗ («а» ётаванае) пасля галосных і ў пачатку слова («боꙗринъ», «ꙗзыкъ»), У 16 ст. гэтыя літары, акрамя рукапіснай, набылі друкаваную форму. У рус. графіцы 18 ст. літара ꙗ выйшла з ужытку, а на аснове скарапіснай ѧ узнікла «я», уключаная потым у грамадз. азбуку. У сучаснай бел. мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук «а» сярэдняга раду ніжняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага («мята» — «м’ата»), а ў пачатку слова, пасля галосных, «ў», «ь» і апострафа — спалучэнне гукаў «йа» («яблыня» — «йаблын’а», «маяк» — «майак», «Гаўя» — «Гаўйа», «трэльяж» — «трэл’йаш», «бур’ян» — «бурйан»), Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.

А.​М.​Булыка.

т. 18, кн. 1, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)