няпоўныя і поўныя сярэднія школы ў краінах Зах. Еўропы і ЗША, якія існуюць паралельна ці замест звычайных школ і забяспечваюць альтэрнатыўную адукацыю па змесце або формах і метадах работы з вучнямі. Узніклі ў канцы 1960-х г. як вынік антыаўтарытарных пед. рухаў. Найбольш пашыраны ў ЗША. Мэта альтэрнатыўнай школы — індывідуалізацыя і дыферэнцыяцыя выкладання электыўных прадметаў і курсаў навучання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЦІНААМЕРЫКА́НСКАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ ІНТЭГРА́ЦЫІ (ЛАІ),
гандлёва-эканамічная арг-цыя 11 краін Лац. Амерыкі (Аргенціна, Балівія, Бразілія, Венесуэла, Калумбія, Мексіка, Парагвай, Перу, Уругвай, Чылі, Эквадор). Створана ў 1981 замест Лацінаамерыканскай асацыяцыі свабоднага гандлю, якая дзейнічала з 1960. Асн. задача ЛАІ — садзейнічанне развіццю рэгіянальнага эканам. супрацоўніцтва і гандлю; гал.мэта — стварэнне лацінаамер. агульнага рынку. Вышэйшы орган — Савет Міністраў; штаб-кватэра ў г. Мантэвідэо (Уругвай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧАТКО́ВАЯ АДУКА́ЦЫЯ,
першая ступень агульнай школьнай адукацыі, мэта якой — засваенне вучнямі агульнаадук. ведаў, якія забяспечваюць развіццё пазнавальных здольнасцей і сац. зносін, а таксама фарміраванне асн. навыкаў навуч. дзейнасці. Змест, метады і формы арг-цыі П.а. залежаць ад яе сац. значэння і месца ў сістэме адукацыі. П.а. вучні атрымліваюць у пач. класах агульнаадук. школы, або ў пачатковай школе як самаст. навучальна-выхаваўчай установе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЧО́ВАЯ І СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ААН (ФАО),
міжнародная арганізацыя, спецыялізаваная ўстанова ААН. Засн. ў 1945. Штаб-кватэра ў Рыме. Гал.мэта — удасканаленне вытв-сці і размеркаванне с.-г. прадукцыі і прадуктаў харчавання. На ФАО ускладзены абавязкі па зборы і вывучэнні інфармацыі, садзейнічанні і заключэнні міжнар. пагадненняў адносна прадуктаў харчавання і аказанні тэхн. дапамогі. Сваю дзейнасць канцэнтруе на тэхн. дапамозе слабаразвітым краінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА-АМЕРЫКА́НСКАЕ ЗАДЗІНО́ЧАННЕ (БАЗА),
грамадская арг-цыя прадстаўнікоў бел. эміграцыі і творчай інтэлігенцыі ў ЗША. Засн. Ў 1949 па ініцыятыве М.Гарошкі, Я.Станкевіча, М.Дарашэвіча, Я.Ніхаёнка. Асн.мэта — прапаганда бел. культуры. Мае аддзелы ў некалькіх штатах ЗША. Арганізуе сустрэчы беларусаў Паўн. Амерыкі. Выдае газ.«Беларус». Старшыня доктар А.Шукелойць.
Да арт.Беларуска-амерыканскае задзіночанне. Традыцыйная (21-я) сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі. Таронта, 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ВУЧНЁЎСКАЯ ГРАМАДА́ў Калузе,
грамадская арг-цыя. Існавала ў 1918. Засн. вучнямі навуч. устаноў, эвакуіраваных з тэр. Беларусі ў час 1-й сусв. вайны. 18.6.1918 зарэгістравана Бел.нац. камісарыятам. Асн.мэта — аб’яднанне вучняў-беларусаў усіх навуч. устаноў на нац.культ.-асв. глебе. Арганізоўвала лекцыі і даклады, праводзіла культ. мерапрыемствы. Працавалі літ. і драм. секцыі, б-ка. Мела аддзелы пры некаторых навуч. установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ ПАТЭ́НТНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ (ЕПА),
рэгіянальная арганізацыя, задачай якой з’яўляецца выдача еўрап. патэнтаў на аснове норм агульных для ўсіх удзельнікаў краін Еўрапейскай эканамічнай супольнасці. Засн. ў 1977. Асн.мэта — спрашчэнне справаводства па патэнтных заяўках у Еўропе: замест некалькіх патэнтных заявак на розных мовах можна падаць заяўку на адной мове і весці справаводства ў адным ведамстве для набыцця патэнтаў у некалькіх еўрап. дзяржавах. Месцазнаходжанне ЕПА — г. Мюнхен (Германія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗНАЧЭ́ЙСКІЯ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВЫ,
дзяржаўныя каштоўныя паперы (аблігацыі, вэксалі і інш.), якія выпускаюцца ў абарачэнне казначэйствам або інш. упаўнаважаным на гэта фін. органам. Рэалізуюцца сярод банкаў, крэдытна-фін. устаноў, насельніцтва на розныя тэрміны і на розных умовах. Даюць права атрымліваць фіксаваны даход на працягу ўсяго тэрміну валодання гэтымі паперамі. Мэта выпуску К.а. — мабілізацыя грашовых сродкаў для папаўнення даходнай ч. бюджэту (пакрыццё дэфіцыту), афармленне дзярж. доўгу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫ ШПІЯНА́Ж,
адна з назваў злачыннай дзейнасці, Накіраванай на процізаконнае набыццё звестак, якія маюць эканам. ці камерцыйную каштоўнасць. Мэта П.ш. — авалоданне камерцыйнай або банкаўскай тайнай і выкарыстанне яе без згоды ўладальніка, здзейсненыя з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымін. адказнасць за т.зв.камерцыйны шпіянаж. Адказнасць за гэта злачынства ўзмацняецца, калі ў выніку яго быў нанесены ўрон у асабліва буйным памеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСТАПАРО́ДНАЕ РАЗВЯДЗЕ́ННЕ, чыстае развядзенне,
метад развядзення с.-г. жывёл, пры якім для атрымання патомства спароўваюць жывёл адной пароды. Асн.мэта — захаванне і паляпшэнне якасці пароды, павелічэнне яе гомазіготнасці і фенатыпічнай аднароднасці. Умовы Ч.р.: няспынны адбор і падбор жывёл, наяўнасць у пародзе некалькіх несваяцкіх груп, дастатковая колькасць і шырокі арэал пароды, правільны догляд жывёл. Выкарыстоўваюць пры гадоўлі высокапрадукцыйных заводскіх парод, каб атрымаць племянную жывёлу для масавай жывёлагадоўлі.