ПІНЧУ́К (Андрэй Міхайлавіч) (27.7.1913, в. Рассвет Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. —24.12.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў 2 курсы Ваен. акадэміі бранятанк. і механіз. войск (1944). Ў Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.Зах., Паўд., Варонежскім, 2-м Укр. франтах. Камандзір батальёна маёр П. вызначыўся ў 1944 у час прарыву абароны праціўніка ў Паўд. Карпатах (Румынія) і на ПнУ ад Будапешта (Венгрыя). Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІНО́ВІЧ (Міхаіл Уладзіміравіч) (7.10.1901, г. Брэст — 27.12.1977),
генерал-маёртанк. войск (1942). Скончыў курсы «Выстрал» (1928), бранятанк. курсы (1931). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Карэльскім, Паўн.-Зах., 2-м Бел. франтах: камандуючы бранятанк. і механізаванымі войскамі арміі, фронту. З 1944 у цэнтр. апараце Наркамата абароны СССР, у 1946—54 у войсках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬВІХ (Пётр Аўгуставіч) (19.12.1873, г. Віцебск — 7.5.1958),
генерал-маёр артылерыі (1940), вучоны ў галіне балістыкі і тэорыі стральбы. Д-ртэхн.н. (1938), праф. (1935), лаўрэат Дзярж. прэміі СССР 1941. У арміі з 1892. Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію (1903). Да 1917 выкладчык у гэтай акадэміі. З 1918 палкоўнік Гельвіх у Чырв. Арміі. Да 1943 выкладчык у Ваен. акадэміі імя Дзяржынскага. Да 1953 у Гал.артыл. упраўленні Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРАШО́Ў (Іван Міхайлавіч) (26.9.1911, г. Лепель Віцебскай вобл. — 8.5.1948),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Сталінградскае ваен.авіяц. вучылішча (1936), Ваен.-паветр. акадэмію (1943). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял.Айч. вайну камандзір штурмавога авіяпалка маёр Е. — удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны. У 1943 зрабіў 94 баявыя вылеты. У час аднаго з баёў трапіў у палон, уцёк, прабраўся да сваіх. Страціў нагу, але лятаў на баявыя заданні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎ (Міхаіл Цімафеевіч) (17.11.1891, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — снеж. 1941),
адзін з кіраўнікоў Магілёва абароны 1941, ген.-маёр (1940). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну на Зах. фронце камандзір 172-й стралк. дывізіі, якая з атрадамі нар. апалчэння трымала кругавую абарону Магілёва. Цяжка паранены трапіў у палон, закатаваны ў канцэнтрацыйным лагеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ЗАРЫ,
шляхецкі род уласнага герба ў ВКЛ. З літ. баяр, у 18 ст. прэтэндавалі на княжацкі тытул, выводзячы сябе ад князёў Празароўскіх. Найб. вядомыя:
Юзаф (14.3.1723, Бобцін у Жамойці — 22.10.1788), сын Станіслава, ген.-маёр (1762), віцебскі кашталян ў 1774—81 і ваявода ў 1781—87; чл. Пастаяннай Рады з 1776, староста ковенскі з 1762. Кароль (паміж 1759 і 1761—1.11.1841), сын Юзафа, вял. абозны ВКЛ у 1787—92, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1787. У час паўстання 1794 прызначаны Т.Касцюшкам намеснікам радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады і паўнамоцным прадстаўніком пры ўсіх дывізіях войска ВКЛ (яму падпарадкавана Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага). Пасля задушэння паўстання да 1802 у эміграцыі. У 1812 падтрымаў Напалеона, увайшоў у Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага (старшыня Скарбовага к-та). Да 1814 у эміграцыі. З 1821 у Патрыятычным таварыстве, чл. правінцыяльнага к-та Літвы. У 1826 арыштаваны па справе дзекабрыстаў (вызвалены ў 1829). Ігнацы Каэтан (да 1769 — каля мая 1807), сын Юзафа. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1788. Ротмістр войска ВКЛ (1791), удзельнічаў у вайне 1792 з Рас. імперыяй. У час паўстання 1794 ген.-маёр у Ковенскім пав.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НАЎ (Іван Мікалаевіч) (29.8.1916, г.п. Тацынскі Растоўскай вобл., Расія — 9.2.1982),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1935. Скончыў Арджанікідзеўскае ваен. пяхотнае вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1949). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Са жн. 1942 у тыле ворага, арганізоўваў дыверсійна-разведвальную работу ў Брэсцкай вобл., падрыхтаваў 3 групы разведчыкаў. Да 1977 у Сав. Арміі, ген.-маёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБАЎ (Анатоль Емяльянавіч) (29.8.1908, в. Нова-Маркаўка Варонежскай вобл., Расія — 29.1.1978),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр авіяцыі (1954). Скончыў Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1933), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1930. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Ленінградскім, Зах., 3-м Бел. франтах. Камандзір знішчальнага авіяпалка палкоўнік Голубаў зрабіў 355 баявых вылетаў. Удзельнік вызвалення Віцебска, Оршы, Мінска. Да 1955 у Сав. Арміі.
першы лётчык-касманаўт Манголіі (1981). Герой Манголіі (1981), Герой Сав. Саюза (1981). Ген.-маёр. Скончыў Ваен. школу авіяц. спецыялістаў у СССР (1972), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1977). У 1978—81 у атрадзе касманаўтаў. 22—30.3.1981 з У.А.Джанібекавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-39» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж: У.В.Кавалёнак, В.П.Савіных) з прыстыкаваным да яе касм. караблём «Саюз Т-4». Правёў у космасе 7,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІНЬКО́ВІЧ (Мітрафан Іванавіч) (27.6.1900, в. Пячары Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 24.9.1943),
генерал-маёртанк. войск (1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр., Варонежскім франтах. Танк. корпус на чале з З. вызначыўся 22.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Чарнігаўскай вобл. (Украіна). Загінуў у баі пры вызваленні г. Прылукі.