КАНЫ́ГІН (Ігар Уладзіміравіч) (н. 6.6.1956, г. Лентварыс Тракайскага р-на, Літва),
бел. спартсмен (грэка-рымская барацьба, вагавая катэгорыя да 90 кг). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1978), засл.майстар спорту СССР (1981). Сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). Чэмпіён свету (1981, Осла, Нарвегія), Еўропы (1980; г. Пр’евідза, ЧССР), СССР (1980). Уладальнік Кубка свету (1981, Балгарыя). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ (Аляксандр Анатолевіч) (14.7.1936, Мінск — 4.7.1977),
бел. спартсмен (фехтаванне на шпагах). Майстар спорту СССР (1955). Засл.майстар спорту СССР (1960). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1959). У 1965—75 трэнер Спарт. клуба Узбр. Сіл Беларусі. Бронз. прызёр XVII Алімп. гульняў (1960, Рым), чэмпіянату свету (1962, Буэнас-Айрэс) у камандным заліку. Чэмпіён СССР (1955, 1958, 1961, 1962) у камандным заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІ́МАЎ Ігнацій, бел.майстар-цаніннік 17 ст. Жыў і працаваў у г.п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл. У 1654 (ці 1655) узяты патрыярхам Ніканам у Валдайскі Іверскі манастыр, дзе наладзіў упершыню ў Расіі выраб паліхромнай кафлі. З 1658 працаваў з Палубесам. З 1666 майстар Маскоўскай Аружэйнай палаты. Удзельнічаў у аздабленні Васкрасенскага сабора ў Ізмайлаве (да 1674), царквы Грыгорыя Неакесарыйскага (да 1672) у Маскве і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРШАКЕ́ВІЧ (Аляксандр Уладзіміравіч) (н. 6.4.1959, Мінск),
бел. спартсмен (гандбол). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1980). Засл.майстар спорту (1982). Чэмпіён XXIV (1988, Сеул) і сярэбраны прызёр XXII (1980, Масква) Алімп. гульняў. Чэмпіён свету сярод юніёраў (1979), сярод дарослых (1982), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1990). Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1987—89), Кубка кубкаў (1983, 1985), Суперкубка (1989). Чэмпіён СССР (1981, 1983—84, 1987—89). З 1996 старшы трэнер маладзёжных зборных каманд Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́БКА (Сяргей Назаравіч) (н. 4.12.1963, г. Луганск, Украіна),
украінскі спартсмен-лёгкаатлет (скачкі з шастом). Засл.майстар спорту СССР (1983), засл.майстар спорту Украіны (1994). Скончыў Кіеўскі ін-тфіз. культуры (1987). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1988, адзіны ў свеце лёгкаатлет-пераможца 5 чэмпіянатаў свету (1983, 1985, 1987, 1993, 1995). Шматразовы чэмпіён Украіны і Еўропы. 19 разоў паляпшаў уласныя сусв. рэкорды, давёўшы іх да 6,14 м на стадыёнах (1994) і 6,15 м (1993) у залах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ХАЎСКАЯ ЛЮДВІСА́РНЯ,
гарматная ліцейная майстэрня ў Быхаве ў 2-й пал. 16—18 ст. Узнікла, калі горадам валодалі магнаты Хадкевічы. Тут вырабляліся звычайныя і дробавыя гарматы — «шротаўніцы», марціры, шматствольныя ўстаноўкі — «арганы» і «шмыгаўніцы», а таксама ядры, карцечныя зарады, артыл. і ручныя гранаты. Адным з першых людвісараў быў, верагодна, ням.майстар Кашпір Ганусаў. У 1697 быхаўскія людвісары майстар Пятрок і яго памочнік Юрка былі запрошаны ў Магілёў, дзе адлілі для магістрата вял. бронзавую гармату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАМЫ́ГІНА (Святлана Вячаславаўна) (н. 5.4.1965, г. Екацярынбург, Расія),
бел. спартсменка (біятлон). Засл.майстар спорту СССР (1991). Засл.майстар спорту Беларусі (1994). Скончыла Бел.політэхн.ін-т (1987). Сярэбраны прызёр XVII зімовых Алімп. гульняў (1994, г. Лілехамер, Нарвегія) на дыстанцыі 7,5 км. Чэмпіёнка свету на розных дыстанцыях (1990, 1991, 1994), сярэбраны і бронз. прызёр (1993); пераможца летняга чэмпіянату свету (1997, 1998), бронз. прызёр (1999). Чэмпіёнка Еўропы (1995), сярэбраны (2000) і бронз. прызёр (1996). Чэмпіёнка СССР (1989). Чэмпіёнка Беларусі (1989—2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ТЭС (Інеса Сяргееўна) (н. 28.9.1956, Мінск),
бел. спартсменка (вадналыжны спорт). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1973). Засл.майстар спорту СССР (1980). Суддзя міжнар. катэгорыі (1992). Скончыла БДУ (1978.). З 1992 старшы трэнер Рэсп.спарт. дзіцяча-юнацкай школы алімп. рэзерву па водных лыжах. Чэмпіёнка Еўропы па фігурным катанні (1978, г. Тэміль-сюр-Лот, Францыя), 14-разовая чэмпіёнка СССР (1972—77) у мнагабор’і і асобных відах практыкаванняў. Рэкардсменка Еўропы (1980) па фігурным катанні, 29-разовая рэкардсменка СССР у мнагабор’і, фігурным катанні, скачках з трампліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЬ (Boulle, Boule) Андрэ Шарль (11.11.1642, Парыж — 28.2.1732), французскі майстармаст. мэблі. З 1672 прыдворны майстар Людовіка XIV. Распрацаваў свой варыянт тэхнікі інтарсіі, т.зв.маркетры (мазаічны ўзор), шырока выкарыстаўшы эбенавае дрэва, слановую косць, перламутр, чарапахавы панцыр, медзь, бронзу і волава. Мэбля з майстэрні Б. (з ім працавалі яго 4 сыны) эвалюцыяніравала ад класіцызму 17 ст. да ракако; зберагаецца ў Луўры, Версалі, Фантэнбло, Музеі Клюні (Парыж) і інш. Імітацыя работ Буля (пераважна ў 19 ст., т.зв. стыль Буля) сустракаецца ва ўсёй Еўропе.