СВЯТАПО́ЛК ЯРАПО́ЛЧЫЧ (у хрышчэнні Пётр, мянушка Акаянны; каля 980—1019),
князь тураўскі і вял. князь кіеўскі. Прыёмны сын вял.кн.Уладзіміра Святаславіча. Нарадзіўся ад шлюбу вял.кн. Яраполка Святаславіча з «грэкіняй», якую пасля забойства мужа яшчэ цяжарнай узяў за жонку Уладзімір (СЛ. называюць таксама Святаполк Уладзіміравіч). У 988 С.Я. атрымаў ад айчыма тураўскае княжанне. У пач. 11 ст. рыхтаваў змову супраць Уладзіміра, аднак яна была раскрыта. С.Я. разам з жонкай, дачкой польскага князя (пазней караля) Баляслава I Храбрага і яе духоўнікам, калобжагскім біскупам Рэйнбернам, апынуўся ў кіеўскай турме. Пагроза вайны з Баляславам прымусіла Уладзіміра выпусціць зняволеных, але ён не адпусціў іх у Тураў. Спачатку С.Я. жыў у Кіеве, потым у Вышгарадзе. Пасля смерці Уладзіміра (1015) С.Я. заняў кіеўскі трон. Паводле «Аповесці мінулых гадоў» ён рукамі наёмных забойцаў пазбавіўся сваіх канкурэнтаў на ўладу, сыноў Уладзіміра — Барыса, Глеба і Святаслава, за што атрымаў мянушку Акаянны. У адказ наўгародскі кн. Яраслаў Мудры выступіў з войскам у паход на Кіеў. У бітве каля Любеча (1015 або 1016) С.Я. пацярпеў паражэнне і ўцёк да цесця ў Польшчу. Ісландская «Сага аб Эймундзе» адказнасць за забойствы ўскладае на Яраслава Мудрага. У 1018 войскі С.Я. і Баляслава Храбрага ў бітве каля Бярэсця разбілі дружыну Яраслава. С.Я. зноў заняў кіеўскі трон, але ненадоўга. Наўгародскае войска Яраслава падышло да Кіева і прымусіла С.Я. ўцячы. У 1019 выгнанец вадзіў на Кіеў войска печанегаў. Вырашальная бітва адбылася на р. Альта. С.Я. у другі раз адправіўся ў Польшчу, але па дарозе памёр.
Літ.:
Филист Г.М. История «преступлений» Святополка Окаянного. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАГІ́НСКІ (Барыс Маркавіч) (17.1.1926, г. Кіеў — 30.8.1972),
бел. вучоны-тэрапеўт і вітамінолаг. Д-рмед.н. (1969), праф. (1970). Скончыў Кіеўскімед.ін-т (1947). З 1963 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па клінічнай вітаміналогіі, паталогіі печані, атэрасклератычных пашкоджаннях сасудаў і сэрца.
Тв.:
Роль витаминов в патогенезе и лечении атеросклероза и гипертонической болезни. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРА́НСКІ (Валерый Міхайлавіч) (н. 17.3.1941, г. Вязьма Смаленскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-ртэхн.н., праф. (1995). Скончыў Кіеўскіін-т інжынераў грамадз. авіяцыі (1966). З 1980 у Бел.агр.тэхн. ун-це. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела. Распрацаваў асновы тэхналогіі атрымання кампазіцыйных матэрыялаў для машынабудавання і электронікі з выкарыстаннем тэхнікі высокага ціску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́НЧАНКА (Сяргей Уладзіміравіч) (н. 17.3.1937, г. Запарожжа, Украіна),
украінскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Кіеўскіін-ттэатр. мастацтва (1965). З 1978 гал. рэжысёр Кіеўскага ўкр.драм.т-ра імя І.Франко Сярод пастановак: «Каменны ўладар» Л.Украінкі (1971), «Украдзенае шчасце» Франко (1979), «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (1980). Дзярж. прэміі Украіны імя Т Шаўчэнкі 1978 і СССР 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НІЧАЎ (Валерый Мікалаевіч) (н. 3.8.1933, ст. Пестава Наўгародскай вобл., Расія),
рускі празаік, публіцыст. Д-ргіст.н. (1978). Скончыў Кіеўскіун-т (1956). Працаваў гал. рэдактарам «Комсомольской правды» (1978—80). З 1981 гал. рэдактар «Роман-газеты», з 1994 старшыня СП Расіі. Нам. кіраўніка Рус.нар. сабора. Аўтар гіст. раманаў «Рос непераможны» (1985), «Флотаводзец», 1992), кн. публіцыстыкі «Рускія вёрсты» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́Н Ю́Р’ЕВІЧ,
князь тураўскага роду Ізяславічаў у 12 ст. Сын кн.Юрыя Яраславіча. Ва Уваскрасенскім летапісе ўпамінаецца пад 1167, у Густынскім — пад 1168. Разам з інш.рус. князямі выступіў супраць полаўцаў, якія рабавалі на Дняпры купецкія караваны, што плылі з Візантыі. Паводле Іпацьеўскага летапісу, у 1170 дапамагаў кн. Мсціславу Ізяславічу заняць кіеўскі пасад. Верагодна, валодаў адным з удзелаў Тураўскай зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЦМАН (Яўсей Хаімавіч) (15.11.1893, г. Бабровіца Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29 10.1970),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1956), праф. (1962). Скончыў Кіеўскімед.ін-т (1921). З 1921 у Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, у 1938—68 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па прафілактыцы і лячэнні дзіцячых хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗЯСЛА́Ў ЯРАСЛА́ВІЧ (у хрышчэнні Дзмітрый; 1024—3.10.1078),
князь тураўскі і вял. князь кіеўскі, старэйшы сын Яраслава Мудрага. Княжыў у Тураве, напэўна, з 1042 (заснавальнік дынастыі Ізяславічаў), а ў 1052 атрымаў і пасад у Ноўгарадзе. Пасля смерці бацькі (1054) стаў вял. князем кіеўскім. У 1058 зрабіў паход і перамог заходнябалцкае племя голядзь. У 1067 з братамі Святаславам і Усеваладам ваяваў супраць полацкага кн.Усяслава Брачыславіча, удзельнік Нямігскай бітвы 1067. У час перагавораў каля Оршы вераломна захапіў Усяслава ў палон і адправіў у цямніцу ў Кіеў. У выніку нар. паўстання ў 1068 І.Я. скінуты з трона. У 1069 з дапамогай польск. караля Баляслава вярнуўся ў Кіеў, прагнаў Усяслава з Полацка і прызначыў на яго месца свайго сына Мсціслава Ізяславіча, а потым — Святаполка Ізяславіча. У 1073 вымушаны пакінуць Кіеў, у 1077 зноў захапіў кіеўскі трон. У Тураў на княжанне паслаў сына Яраполка Ізяславіча. І.Я. загінуў у міжусобнай барацьбе пад Чарнігавам. Адзін са складальнікаў «Рускай праўды». Віслыя свінцовыя пячаткі І.Я. выяўлены пры археал. раскопках у Ваўкавыску, Тураве, Брэсце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ШКІ,
шляхецкі род бел. паходжання герба «Рох III». Першы вядомы прадстаўнік роду Фёдар памёр да 1509. Яго сын Канстанцін (Касцюшка), быў дзякам велікакняжацкай канцылярыі, суддзёй і гараднічым у Камянцы, валодаў маёнткам Сяхновічы (Жабінкаўскі р-н), ад назвы якога род часам называўся К.-Сяхновіцкія. Сыны Канстанціна Іван і Фёдар далі пачатак 2 галінам К.-Сяхновіцкіх: Іванавічаў (старэйшай) і Фёдаравічаў (малодшай). Найб. вядомыя прадстаўнікі галіны Фёдаравічаў:
Амброжы Казімір (1667—1722?), пісар земскі брэсцкі, падчашы оўруцкі, войт кобрынскі і гарадзецкі. Фаўстын Бенядзікт (1672—1755), падстолі, стражнік брэсцкі, харунжы кіеўскі. Людвік Тадэвуш (?—1757), палкоўнік войска ВКЛ, мечнік брэсцкі. Бацька А.Т.Б.Касцюшкі — апошняга прадстаўніка галіны Фёдаравічаў. Ян Непамуцэн (каля 1720 — пасля 1788), харунжы кіеўскі, мечнік оўруцкі (1764), пісар земскі жытомірскі, радца Барскай канфедэрацыі (1769). Юзаф (1743—89), абозны брэсцкі, суддзя Трыбунала ВКЛ (1766, 1771). Найб. вядомыя прадстаўнікі галіны Іванавічаў: Міхал (?—1708), стольнік оўруцкі, войт кобрынскі і гарадзецкі. Павел, пісар гродскі, лоўчы брэсцкі (1699). Інш. галіны К. былі вядомы ў Гродзенскім пав., Навагрудскім, Мінскім, Мсціслаўскім (К.-Валюжынічы), Полацкім ваяв., Інфлянтах.
бел. вучоны ў галіне цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі. Д-ртэхн.н. (1950), праф. (1950). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1949). Скончыў Кіеўскіполітэхн.ін-т (1916). У 1929—76 у БПІ. Навук. працы па пытаннях гідрамеханікі патокаў, цепла- і масаабмену, разліку трубаправодаў.