антыцелы, якія выклікаюць разбурэнне і растварэнне клетак бактэрый (бактэрыёліз). Дзейнічаюць пры ўдзеле камплементу — бялковага комплексу свежай сывараткі крыві (фактар прыроднага імунітэту ў жывёл і чалавека), з якім звязана ўстойлівасць арганізма да хваробатворных мікробаў. Бактэрыялізіны выдзяляюцца жывёльнымі арганізмамі і многімі бактэрыямі, напрыклад сінягнойная палачка выдзяляе бактэрыялізін, які растварае бактэрыі сібірскай язвы, брушнога тыфу, дыфтэрыі. Бактэрыялізіны — адзін з фактараў імунітэту пры халеры, тыфапаратыфозных і інш. захворваннях. Бактэрыцыднае дзеянне бактэрыялізінаў павялічвае лізацым (выклікае неспецыфічны бактэрыёліз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАГЕАЛАГІ́ЧНЫ БАСЕ́ЙН (МАСІ́Ў),
басейн падземных вод, элемент падземнай гідрасферы ў межах тэктанічнай структуры. Адрозніваюць некалькі тыпаў гідрагеалагічнага басейна (м.): артэзіянскі басейн; басейн грунтавых вод, абмежаваны гідрадынамічнымі межамі або прымеркаваны да адкладаў пэўнага літолага-стратыграфічнага комплексу; басейн трэшчынных вод або гідрагеал. масіў трэшчынных грунтавых і трэшчынна-жыльных вод (гл.Беларускі гідрагеалагічны масіў); бас. падземнага сцёку (гл.Рачны басейн). На тэр. Беларусі вылучаюць 3 гідрагеал. басейны (Аршанскі, Брэсцкі і Прыпяцкі) і 1 гідрагеал. масіў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́РСІ-СІ́ЦІ
(Jersey City),
горад на ПнУ ЗША, зах. прыгарад Нью-Йорка, на правым беразе р. Гудзон, у штаце Нью-Джэрсі. Засн. ў 1630. Каля 230 тыс.ж., з прыгарадамі каля 600 тыс.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Марскі порт (частка Нью-Йоркскага партовага комплексу). Прам-сць: нафтаперапр., хім. (выраб мыйных і парфумерна-касметычных сродкаў), эл.-тэхн. і радыёэлектронная, харчасмакавая (у т.л. перапрацоўка кавы), фармацэўтычная, швейная, тэкстыльная. Суднабудаванне. Вытв-сцьпрамысл. абсталявання. Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЙ ЛАНКА́СТЭРСКАЙ ШКО́ЛЫ БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1818 (арх. І.Дзячкоў з удзелам арх. Дж.Кларка). Быў гал. будынкам комплексупач. школы (арганізавана па ініцыятыве графа М.П.Румянцава), дзе выкладанне вялося па сістэме ўзаемнага навучання, распрацаванай англ. педагогам Дж.Ланкастэрам. Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак. Сярэдняя частка гал. фасада вылучана 8-калонным порцікам іанічнага ордэра, завершаным трохвугольным франтонам. Бакавыя часткі гал. фасада мелі невял. рызаліты, сцены якіх на 1-м паверсе былі руставаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУБНЫ́ ГАРМО́НІК,
духавы язычковы муз. інструмент. Складаецца з комплексуметал. язычкоў, замацаваных на абодвух баках планкі, да якой прылягае драўляная або пластмасавая пласцінка з проразямі; праз іх струмень паветра трапляе на язычкі. У кожным канале 2 галасы, адзін з якіх гучыць пры выдыху, другі — пры ўдыху. Існуюць з сярэдзіны 19 ст., найб. пашыраны ў краінах Цэнтр. Еўропы. Вядомы губныя гармонікі розных сістэм з рознымі дыяпазонамі (1—3 актавы), з храматычным гукарадам, з клавішамі і інш.Найб. пашыраны ў строях С, G, F, а.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АМКАДО́Р»,
канцэрн, акц.т-ва на Беларусі па вырабе дарожна-буд. тэхнікі. Створаны ў 1993. Уключае больш за 80 прадпрыемстваў і ўстаноў: спец.КБ «Дармаш», доследна-эксперым.З-д, з-ды «Ударнік», «Дармашмет», «Агрэгат», «Унімод», «Унікаб», «Амкадор-Мота», «Усяж», «Амкадор-Пінск» і інш. Мае таксама прадпрыемствы ў Расіі, Польшчы, Балгарыі і інш.Асн. прадукцыя: пагрузчыкі аднакаўшовыя франтальныя, бульдозеры-пагрузчыкі, экскаватары-пагрузчыкі, дарожныя каткі, снегаачышчальнікі, аўтобусы, машыны для лесапрамысл. комплексу і камунальнай гаспадаркі, прычэпы для легкавых аўтамабіляў, мэбля, інструмент, электратавары, швейныя вырабы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСУ́М,
горад на Пн Эфіопіі. Мяркуюць, што засн. каля сярэдзіны 1-га тыс. да н.э.паўд.-араб. плямёнамі. У 1 ст.н.э. цэнтр Аксумскага царства. У выніку заняпаду дзяржавы страціў паліт. і культ. значэнне, але застаўся асяродкам копцкай царквы («святы горад» коптаў) і месцам каранацыі негусаў. З 1906 вядуцца раскопкі. Выяўлены рэшткі пабудоў палацавага комплексу, каменныя троны, некропаль з надмагільнымі стэламі-абеліскамі выш. да 33 м з барэльефамі і шматлікімі надпісамі на стараж. эфіопскай і грэч. мовах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛЬДЖЫ КО́МПЛЕКС, Гольджы апарат,
Гольджы зона, унутрыклетачны сеткаваты апарат, пастаянная клетачная арганела ўсіх эўкарыятычных клетак. Апісаны італьян. гістолагам К.Гольджы ў 1898. Мае форму сеткі, утворанай дыктыясомамі. У кожнай з іх плоскія цыстэрны, да якіх далучаюцца буйныя вакуолі; па краях цыстэрны расшыраюцца, ад іх ідуць групы дробных пузыркоў. Функцыі Гольджы комплексу: удзел у сакраторнай функцыі клетак у сінтэзе глікапратэідаў і поліцукрыдаў клеткі, у працэсах унутрыклетачнай засваяльнасці. Гольджы комплекс разбураецца пры дзеянні кіслот і растваральнікаў, ліпідаў, некат. ядаў, іанізуючай радыяцыі, мяняецца пры галаданні, траўмах, старэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУР-ЭМІ́Р, Гуры-Эмір,
маўзалей у Самаркандзе, магільны склеп Цімура і Цімурыдаў. Выдатны помнік сярэдневяковай архітэктуры Сярэдняй Азіі. Пабудаваны ў 1403—04 паводле загаду Цімура на тэр.арх.комплексу Мухамед-Султана (канец 14 ст., захаваўся часткова).
Васьмігранны аб’ём маўзалея ўвянчаны велічным сфераканічным рабрыстым купалам на высокім барабане. Абліцоўка будынка паліхромная. Уваход са двара аформлены порцікам з керамічнымі мазаікамі. У 1420-я г. да маўзалея дабудаваны скляпеніста-купальныя памяшканні. У інтэр’еры панэль з оніксу, паліхромная размалёўка, надмагіллі з мармуру і чорна-зялёнага нефрыту. Рэстаўрыраваны ў 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦІМО́ВІЧ Анатоль Яфімавіч
(н. 26.9.1940, в. Куранец Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). Выкладчык АМ Беларусі (з 1966). Асн. творы ў галіне манум. скульптуры: мемарыяльны комплекс «Слава» ў г. Алматы (1975, у сааўт.), рэльеф «Салідарнасць» на фасадзе Бел. цэнтра моды ў Мінску (1979), манум. кампазіцыя «Рагнеда» (1992) у Заслаўі, Дзярж. герб Беларусі на Доме ўрада (1994). Станковыя работы: «Трубач» (1969), «Араты», «Змена» (абедзве 1980). Распрацоўвае гіст. вобразы Ефрасінні Полацкай, Ф.Скарыны, К.Каліноўскага, княгіні Вольгі. Адзін з аўтараў Кургана славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі і мемарыяльнага комплексу (уваход) Брэсцкай крэпасці-героя.