КАНТЫНГЕ́НТ [ад лац. contingens (contingentis) які дастаецца на долю],
1) сукупнасць людзей, што складаюць аднародную ў якіх-н. адносінах групу, катэгорыю, напр., К. вучняў.
2) Устаноўленая для якіх-н. мэт найб.колькасць, норма чаго-небудзь. Напр., норма прыёму ў ВНУ. У знешнім гандлі — устаноўленая ў афіцыйным парадку пэўная колькасць пэўнага тавару, якую краіна можа ўвозіць (ці вывозіць) за мяжу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТУ́РЫЯ,
1) ваенна-паліт. адзінка падзелу грамадзян у Стараж. Рыме. Паводле ант. традыцыі ў 8—6 ст. да н.э. на Ц. падзялялася рым. конніца. У выніку рэформы Сервія Тулія (6ст. да н.э.) Ц. стала агульнавайск. і выбарчай адзінкай: усе грамадзяне былі падзелены на 5 маёмасных разрадаў, якія выстаўлялі вызначаную колькасць Ц. і мелі адпаведную колькасць галасоў у цэнтурыяльных каміцыях. Было ўтворана 193 Ц., да сярэдзіны 3 ст. да н.э. іх колькасць павялічылася да 373.
2) Асн.арганізац. адзінка войска Стараж. Рыма ў 6—4 ст. да н.э. і ніжэйшая арганізац. адзінка легіёна з 4 ст. да н.э. Ц. звычайна налічвала 60 чал., у легіёне складала 1/6кагорты або 1/2маніпулы. На чале Ц. стаяў цэнтурыён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯГАНА́ЛЬ (лац. diagonalis ад грэч. diagōnios які ідзе ад вугла да вугла) у геаметрыі, адрэзак прамой, што злучае 2 вяршыні многавугольніка, якія не належаць адной старане, або 2 вяршыні мнагагранніка, якія не размешчаны на адной грані. Калі колькасць вяршынь многавугольніка роўная n, то колькасць дыяганалей роўная n(n−3)/2.
Да арт.Дыяганаль у геаметрыі. 1 — дыяганалі прамавугольніка AC, BD; 2 — дыяганаль паралелепіпеда B1D.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОЛЬ,
адзінка колькасці рэчыва; адна з сямі асн. адзінак Міжнароднай сістэмы адзінак. М. — колькасць рэчыва ў сістэме, якая мае столькі ж структурных элементаў, колькі атамаў вугляроду знаходзіцца ў 0,012 кг яго ізатопу 12C (вуглярод-12). Структурнымі элементамі могуць быць атамы, іоны, малекулы і інш. часціцы (напр., электроны) ці групы часціц. Абазначаецца моль; 1 моль любога рэчыва мае аднолькавую колькасць структурных элементаў, роўную Авагадра пастаяннай (Na = 6,022∙1023 моль−1).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕПЛАТА́ ВЫПАРЭ́ННЯ, цеплата параўтварэння,
колькасць цеплаты, якую неабходна перадаць рэчыву ў раўнаважным ізабарна-ізатэрмічным працэсе (пры пастаянных ціску і т-ры) для поўнага ператварэння яго з вадкага стану ў газападобны; адзін з відаў цеплаты фазавага пераходу. Такая ж колькасць цеплаты вылучаецца пры кандэнсацыі пары ў вадкасць. Адрозніваюць удзельную і мольную (малярную) Ц.в., аднесеныя адпаведна да адзінкі масы і адзінкі колькасці рэчыва (1 моль); адзінкі Ц.в. ў СІ — джоўль на кілаграм і джоўль на моль адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕПЛАТА́ ПЛАЎЛЕ́ННЯ,
колькасць цеплаты, якую неабходна перадаць рэчыву ў раўнаважным ізабарна-ізатэрмічным працэсе (пры пастаянных ціску і т-ры) для поўнага ператварэння яго з цвёрдага крышт. стану ў вадкі; адзін з відаў цеплаты фазавага пераходу. Такая ж колькасць цеплаты вылучаецца пры крышталізацыі рэчыва з вадкай фазы. Адрозніваюць удзельную і мольную (малярную) Ц.п., аднесеныя адпаведна да адзінкі масы і адзінкі колькасці рэчыва (1 моль); адзінкі Ц.п. ў СІ — адпаведна джоўль на кілаграм і джоўль на моль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛІРУБІ́Н,
прадукт распаду гемаглабіну; адзін з пігментаў жоўці; C33H36O6N4. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Мае чырвона-буры колер у растворы, карычневы — у крышталях. Утвараецца найб. у печані, адтуль з жоўцю выводзіцца ў кішэчнік, дзе асн. маса білірубіну ператвараецца ў мезабілірубін, а потым ва урабілінаген. У тонкім кішэчніку невял. колькасць білірубіну ўсмоктваецца ў кроў і зноў трапляе ў печань. Пры атручэнні, парушэнні функцыі печані (закупорцы жоўцевых пратокаў) колькасць білірубіну ў крыві павялічваецца, што выклікае жаўтуху. Змяненне білірубіну ў крыві — дыягнастычны паказчык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭФАЛЯ́ЦЫЯ (ад дэ... + лац. folium ліст), абязлісценне,
перадуборачнае выдаленне лісця з раслін з мэтай паскарэння выспявання і аблягчэння ўборкі ўраджаю. Для Д. выкарыстоўваюць хім. рэчывы — дэфаліянты, якія выклікаюць у раслін працэсы, падобныя да прыроднага лістападу: зніжаецца колькасць хларафілу і вады, парушаецца працэс утварэння арган. рэчыва, павялічваецца колькасць прадуктаў распаду бялкоў і інш. злучэнняў, якія перамяшчаюцца з ліставой пласцінкі ў чаранок, што выклікае адасабленне клетак каля асновы ліста і яго ападанне. Выкарыстоўваюць часцей на пасевах бавоўніку, лубіну, тэхн. сартоў вінаграду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́ЖАЛЬЦЫ (halterium),
парныя булавападобныя або колбападобныя мініяцюрныя органы двухкрылых, самцоў вееракрылых і чарвяцоў. Уяўляюць сабой відазмененыя крылы — заднія ў двухкрылых і чарвяцоў або пярэднія ў вееракрылых. Аснова і галоўка Ж. маюць вял.колькасць органаў пачуццяў — сэнсіл (напр., у сляпнёў іх 565). Іх вял.колькасць у насякомых, якія добра лётаюць. У палёце Ж. вагаюцца (б’юць) з той жа частатой, што і крылы, але ў процілеглай фазе, і функцыянуюць як гіраскоп. Выдаленне Ж. (у эксперыменце) у мух парушае стабілізацыю палёту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕПЛАТЭХНІ́ЧНЫЯ ПРЫЛА́ДЫвымяральныя,
прылады, якімі вымяраюць фіз. велічыні ў працэсе вытв-сці і выкарыстання цяпла. Пашыраны прылады для вымярэння т-ры, ціску, разрэджання, цеплазмяшчэння, цеплаправоднасці, саставу газаў пры гарэнні паліва, расходу вадкасцей, газу і пары.
Ц.п. разнастайныя сваёй будовай і прынцыпам дзеяння. Т-ру вымяраюць тэрмометрамі, пірометрамі, тэрмапарамі; ціск — манометрамі, разрэджанні — вакуумметрамі; колькасць і расход рабочых рэчываў у цеплавых устаноўках — расхадамерамі; колькасны састаў дымавых газаў пры рабоце топак паравых катлоў і прамысл. печаў — газааналізатарамі, колькасць цеплаты — каларыметрамі.