Дзейнічала ў 1883—1926 у Віцебску. Размяшчалася ў мураваным будынку (1885). Вырабляла махорку, курыльны тытунь і нюхальную табаку на суму да 700 тыс.руб. (1910). Мела паравыя машыну і кацёл (1895). Працавала ад 75 (1895) да 260 (1914) рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЧЫНСКАЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1899—1908 у в. Лочын, Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. У 1899 мела паравы кацёл, у 1908 — лакамабіль (24 к.с.), 2 цыркулярныя пілы. У 1900 вырабляла 14 тыс.шт. дошак для скрынак. У 1904 працавала 175 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЯ ДРЭВААПРАЦО́ЎЧА-ФАНЕ́РНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1880—1916. Вырабляла дошкі і фанеру. Мела лакамабіль, 2 паравыя рухавікі, паравы кацёл. У 1909 працавала 620 чал. У 1900 выпушчана прадукцыі ка 350,1 тыс.руб. Закрыта ў сувязі з ням. акупацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІЯ КО́РКАВЫЯ ФА́БРЫКІ.
Засн. ў канцы 19 ст. ў г. Пінск Брэсцкай вобл.: 1-я дзейнічала з 1893 (уладальнікі дваране), мела паравы рухавік і паравы кацёл, у 1901 працавала 200 рабочых; 2-я дзейнічала ў 1898—1905 (уладальнікі купцы), у 1902 працавала 50 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАВО́З,
лакаматыў, які прыводзіцца ў рух парасілавой устаноўкай. Складаецца з паравога катла, дзе награваннем вады атрымліваецца пара, паравой машыны, у якой энергія пары пераўтвараецца ў зваротна-паступальны рух поршня, экіпажнай часткі (рама з колавымі парамі) і тэндэра, у якім размяшчаюцца запасы вады, паліва і змазкі.
Створаны ў Вялікабрытаніі Р.Трэвітыкам у 1803 і Дж.Стэфенсанам у 1814 (практычна прыдатны П. «Ракета» выпрабаваны ў 1829). У Расіі П. стварылі Я.А. і М.Я.Чарапанавы ў 1833—34. Найб. развіццё паравозабудаванне атрымала з канца 19 ст. да 1950-х г. Магутнасць П. дасягала 4000 к.с. (2942 кВт), скорасць 130 км/гадз. З-за нізкай эканамічнасці (ккдз да 9%) выпуск П. у СССР спынены з 1956; заменены цеплавозамі і электравозамі.
Паравозы: а — Дж.Стэфенсана «Ракета» (1829; 1 — паравы кацёл, 2 — цыліндр, 3 — топка, 4 — паравы кацёл); б — Я.А. і М.Я. Чарапанавых (1833—34); в — грузавы тыпу 1—5—0 (1947).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНЕНСКІ ШКЛОЗАВО́Д.
Дзейнічаў у 1897—1916 у в. Ельня Слуцкага пав. (цяпер вёска ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл.). У 1900—13 наз. завод аконнага шкла «Ганцавічы». Меў лакамабіль (12 к.с.) і паравы кацёл. У 1913 працавалі 62 чал., з-д выпускаў высакаякаснае аконнае і люстраное шкло.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНІСЛАВО́ЎСКІ ЦАГЕ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў у 1820—1914 у маёнтку Станіславова (цяпер вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл.). Вырабляў цэглу, рознакаляровыя цэментавыя пліткі, бетонныя і мазаічныя прыступкі, цэментавыя і ганчарныя трубы. З 1886 размяшчаўся ў мураваным будынку. Меў паравыя машыны, паравы кацёл. У 1913 працавала 70 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ПСКАЯ ФА́БРЫКА ЗАПА́ЛКАВАЙ САЛО́МКІ Дзейнічала ў 1896—1914 у маёнтку Крупкі Сенненскага пав. (цяпер г. Крупкі Мінскай вобл.). Вырабляла запалкавую саломку і драўляныя скрынкі. У 1900 мела паравую машыну (18 к. с.) і паравы кацёл, у 1913 — лакамабіль (20 к. с.). У 1906 было 60 рабочых, выраблена 7100 скрынак запалкавай саломкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д «ТЭХНО́ЛАГ».
Дзейнічаў у 1895—1915 у Мінску. У розны час выпускаў пад’ёмныя машыны, помпы, прыводы, станкі для дрэваапрацоўкі, машыны для бровараў, маслабойні, турбіны, лесапільныя і млынавыя машыны і інш. З 1990 меў паравы кацёл і паравую машыну. У 1913 г. працавала 190 рабочых. У 1915 абсталяванне з да эвакуіравана ў Маскву.