СТУ́ПАР (ад лац. stupor здранцвенне, нерухомасць),
стан нерухомасці з аслабленымі рэакцыямі на раздражненне, прыгнечванне псіхічнай актыўнасці чалавека. Адно з найб. цяжкіх псіхапаталаг. расстройстваў, якія ўзнікаюць пры розных псіхічных хваробах. Праяўляецца зніжэннем усіх відаў адчувальнасці, нерухомасцю, мутызмам (адсутнасцю моўных зносін з людзьмі).
т. 15, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСТРЭ́БСКІ Мікалай Феліксавіч (10.7.1808, Рэчыцкі павет Мінскай губ., цяпер Гомельская вобл. — 1874),
бел. і рас. інжынер-будаўнік і механік. Праф. (1843). Скончыў Віленскі ун-т (1830) і Пецярбургскі ін-т Корпуса інжынераў шляхоў зносін (1832), дзе і працаваў. Праводзіў навук. даследаванні па дынаміцы машын, супраціўленні і трываласці матэрыялаў, буд. механіцы. У 1847—61 нач. аддзялення Магілёўскай акругі шляхоў зносін. Пад яго кіраўніцтвам пабудаваны дарогі Магілёў—Кіеў, Магілёў—Бабруйск, Магілёў—Доўск, распрацаваны праекты мастоў цераз рэкі Дняпро ў г. Магілёў (пабудаваны ў 1860) і Зах. Дзвіна ў г. Віцебск. Аўтар першага на рус. мове «Курса практычнай механікі» (т. 1—2, 1837—38), за які атрымаў Дзямідаўскую прэмію 1839. Быў аматарам маст. літаратуры і прыхільнікам таленту М.В.Гогаля.
Літ.:
Гусак А.А. Практычная механіка і «Мёртвыя душы»;
Мікалай Ястрэбскі. Мн., 1992.
П.Г.Космач.
т. 18, кн. 1, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВА́Л,
найбольш нізкае і даступнае месца ў грэбені горнага хрыбта або масіву, якое служыць звычайна для зносін паміж суседнімі рачнымі далінамі. Шырокія пласкадонныя і глыбока апушчаныя П., якія маюць важнае трансп. значэнне, наз. горнымі праходамі; праз іх звычайна пракладзены ўючныя сцежкі, часам аўтадарогі ці чыгункі.
т. 12, с. 271
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́СТАЎ МО́ВА,
камунікатыўная сістэма на кінетычнай (жэстыкуляторна-мімічнай) аснове; асн. сродак зносін глухіх. Мінімальная адзінка Ж.м. — жэст — складаецца з херэм (ад грэч. hejr, hejrōs рука), якія паказваюць на месца, канфігурацыю і характар жэста. Колькасць херэм параўнальная з колькасцю фанем гукавой мовы. Ж.м. ўключае таксама позірк, выраз твару, рухі галавы і цела, функцыі якіх больш шырокія, чым у гукавых мовах. Структурна і катэгарыяльна такія Ж.м. не залежаць ад гукавых моў, іх роднасныя сувязі не вызначаюцца адпаведнымі нац. мовамі (напр., амслен, Ж.м. глухіх ЗША і большай часткі Канады, блізкі да мовы глухіх Францыі, аднак не роднасны мове глухіх Англіі).
Ж.м. называюць таксама жэставыя маніфестацыі гукавых моў. У развітых грамадствах большая частка глухіх двухмоўная (валодаюць роднай Ж.м. і нац. мовай). Ў час зносін на агульнанац. мове выкарыстоўваюць яе жэставы варыянт: захоўваецца сінтакс. структура, рэдуцыруецца марфалогія, словы замяняюцца жэстамі; безаналагавыя элементы гукавой мовы дактыліруюцца (палітарна перадаюцца пальцавай азбукай).
А.М.Рудэнка.
т. 6, с. 481
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫПЛАМА́Т (франц. diplomate),
службовая асоба ўстановы органаў знешніх зносін дзяржавы або дыпламатычнага прадстаўніцтва дзяржавы за мяжой. У адпаведнасці са сваім статусам прымае непасрэдны ўдзел у ажыццяўленні функцый у галіне афіц. кантактаў з замежнымі дзяржавамі, мае дыпламатычны ранг або клас дыпламатычны і, як правіла, карыстаецца дыпламат. імунітэтам.
т. 6, с. 288
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДНЫЯ ШЛЯХІ́,
водныя прасторы, якія выкарыстоўваюцца для суднаходства і сплаву лесу. Найб. эканамічныя з усіх шляхоў зносін. Падзяляюцца на знешнія (акіяны, знешнія моры, залівы), унутр. (унутр. моры, азёры і рэкі), штучныя (шлюзаваныя рэкі, суднаходныя каналы, штучныя моры, вадасховішчы). Беларусь мае ўнутр. і штучныя водныя шляхі. Гл. Водны транспарт.
т. 4, с. 253
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РЫН М., Гарын-Міхайлоўскі
[сапр. Міхайлоўскі Мікалай Ягоравіч (Рыгоравіч); 20.2.1852, С.-Пецярбург — 10.12.1906],
рускі пісьменнік. Скончыў Ін-т інжынераў шляхоў зносін у Пецярбургу (1878). Працаваў у Мін-ве шляхоў зносін. У 1886 выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў сваім маёнтку ў Самарскай губ., дзе беспаспяхова спрабаваў змяніць жыццё сялян шляхам гасп. і культ. пераўтварэнняў. Вярнуўся на службу. Шмат падарожнічаў. Літ. дзейнасць пачаў з канца 1880-х г. Большасць яго твораў маюць аўтабіягр. аснову. Па-мастацку перапрацоўваючы асабістыя ўражанні, імкнуўся стварыць абагульнены вобраз сучасніка. Аўтар тэтралогіі «Дзяцінства Цёмы» (1892), «Гімназісты» (1893), «Студэнты» (1895), «Інжынеры» (выд. 1907), цыклаў нарысаў «Некалькі гадоў у вёсцы» (1892), «Па Карэі, Маньчжурыі і Ляадунскім паўвостраве», «Вакол свету» (абодва 1899), «Вайна. Дзённік сведкі» (1904). Асобныя творы Гарына на бел. мову пераклала У.Сакалоўская.
Тв.:
Собр. соч. Т. 1—5. М., 1957—58.
Літ.:
Юдина И.М. Н.Г.Гарин-Михайловский. Л., 1969;
Н.Г Гарин-Михайловский в воспоминаниях современников. Новосибирск, 1983.
т. 5, с. 76
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУТУАЛІ́ЗМ (ад лац. mutuus узаемны),
форма сімбіёзу, працяглае ўзаемакарыснае сумеснае жыццё двух арганізмаў розных відаў. Арганізмы ажыццяўляюць узаемную рэгуляцыю сваіх зносін са знешнім асяроддзем і не існуюць паасобку (напр., тэрміты і жгуцікавыя, што жывуць у іх кішэчніку і забяспечваюць ператраўліванне клятчаткі, якую спажываюць тэрміты, не здольныя засвойваць яе без сімбіёнтаў).
т. 11, с. 41
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАС (ад франц. face твар),
1) пярэдні (правы) бок чаго-небудзь.
2) У фартыфікацыі — прамалінейны ўчастак траншэі, ходу зносін, неўзрыўных процітанкавых і проціпяхотных загарод. Раней Ф. наз. павернуты да праціўніка бок палявога або доўгатэрміновага ўмацавання (напр., флешы) і крапаснога фартыфікацыйнага збудавання (напр., гал. вала крапасной агароджы. бастыёна) незалежна ад іх канфігурацыі.
т. 16, с. 331
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВО́РКА,
найдрабнейшая адзінка дыялектнай мовы, сродак зносін жыхароў аднаго рэгіёна. Кожная гаворка (на Беларусі, напр., слуцкая, навагрудская, чэрвеньская) уяўляе сабой пэўную сістэму ўзаемазвязаных асаблівасцей: фанетычных, граматычных, лексіка-фразеалагічных, што функцыянуюць як элементы складанага моўнага арганізма. Група або некалькі груп мясц. гаворак, аб’яднаных агульнасцю рыс у фанетыцы, граматычным і лексічным складзе, утвараюць дыялект.
т. 4, с. 416
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)