Ваенна-будаўнічая школа шляхоў зносін 10/282

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Маскоўскае інжынернае вучылішча шляхоў зносін 10/282

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Інстытут корпуса водных і сухапутных зносін (Пецярбург, 1809) 10/282

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЯЧЭ́ЙКА СТРАЛКО́ВАЯ,

элемент траншэі, акопа, хода зносін, які прызначаны для размяшчэння стралкоў (кулямётчыкаў, гранатамётчыкаў) і вядзення агню. Бываюць адзіночныя або парныя; прымкнутыя (урэзаны на 40—50 см у пярэднюю крутасць траншэі, акопа, хода зносін) ці вынесеныя на пэўную адлегласць і злучаныя з акопам або траншэяй ходам зносін. Я.с. звычайна абсталёўваюцца брустверам, байніцай, пакрыццем (казырком) з мясц. матэрыялаў, нішай для боепрыпасаў.

т. 18, кн. 1, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКТ ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫ,

пісьмовы тэкст, які ўручаецца або дасылаецца органамі знешніх зносін адной дзяржавы органам знешніх зносін інш. дзяржавы. Найб. пашыраныя акты дыпламатычныя: нота, мемарандум, афіц. ліст, памятная запіска.

т. 1, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАКТЫЛАЛО́ГІЯ (ад дактыла... + ...логія),

спосаб зносін глухіх людзей з дапамогай ручной азбукі. Шырока выкарыстоўваецца ў першапачатковы перыяд абучэння глухіх дзяцей (у дзіцячым садку і школе) як вядучы сродак фарміравання мовы і зносін, таксама адзіны сродак зносін сярод слепаглуханямых. У ручной азбуцы столькі ж знакаў, колькі літар у алфавіце. Паводле абрысу многія дактыльныя знакі нагадваюць літары і звычайна паказваюцца пальцамі адной рукі. Той, хто гаворыць, мяняе фігуры з пальцаў, а той, хто ўспрымае, складае з іх словы. Мовы з рознымі алфавітамі маюць кожная сваю дактылалагічную сістэму. На Беларусі пашырана рус. Д. Законам Рэспублікі Беларусь аб сац. ахове інвалідаў (1991) мова жэстаў прызнаецца ў якасці сродку міжасобасных зносін, навучання і прадастаўлення паслуг перакладу.

т. 6, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎЛО́ЎСКІ Іван Рыгоравіч (н. 5.7.1922, в. Латыгаль Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),

савецкі дзярж. дзеяч, адзін з кіраўнікоў чыг. транспарту. Герой Сац. Працы (1971). Канд. эканам. н. (1969). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1951). З 1941 на кіруючых пасадах на чыг. транспарце. З 1972 нач. Гал. ўпраўлення руху Мін-ва шляхоў зносін, нам. міністра. Ў 1977—82 міністр шляхоў зносін СССР. З 1982 1-ы нам. пастаяннага прадстаўніка СССР у Савеце Эканам. Узаемадапамогі. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1977—82.

Э.​А.​Карніловіч.

т. 18, кн. 1, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТЫ́ЛІ МО́ВЫ, стылі функцыянальныя,

разнавіднасць мовы з пэўнымі асаблівасцямі фанет., лексічных, марфал., сінтакс. сродкаў, адбор якіх залежыць ад задач камунікацыі. Іх існаванне абумоўлена патэнцыяльнымі рэсурсамі мовы, яе сінанімікай. Для фарміравання функцыян. С.м. патрэбны і знешнія, экстралінгвістычныя фактары, што вызначаюць умовы адбору моўных адзінак: форма зносін (вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная), сац. сфера зносін (быт., вытв., дзярж. і г.д.), змест інфармацыі (тэма і прадмет выказвання), мэта і ўмовы зносін (характар узаемаадносін удзельнікаў акта камунікацыі: паведамленне, просьба, загад і г.д. Вылучаюць размоўны стыль, афіцыйна-дзелавы стыль, навуковы стыль, публіцыстычны стыль, мастацкі стыль. Усе С.м., акрамя размоўнага, — кніжныя стылі. Межы паміж С.м. адносныя, умоўныя. Ім аднолькава ўласціва тэндэнцыя да раздзялення, дыферэнцыяцыі і тэндэнцыя да ўзаемапранікнення, узаемаўплыву і нейтралізацыі стылявых моўных сродкаў. С.м. вывучае стылістыка.

Літ.:

Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1983;

Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. 2 выд. Мн., 1995.

А.​К.​Юрэвіч.

т. 15, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКА́РАЧКІН Міхаіл Фёдаравіч (17.11. 1891, с. Галубкі Навасільскага р-на Арлоўскай вобл., Расія — 5.8.1963),

расійскі і бел. вучоны ў галіне грунтазнаўства і фундаментабудавання. Чл.-кар. Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (1957). Д-р тэхн. н., праф. (1945). Скончыў Тульскі настаўніцкі ін-т (1915), Маскоўскі ін-т шляхоў зносін (1927). Працаваў у праектных арг-цыях сістэмы шляхоў зносін. З 1953 у БПІ. Навук. працы па пытаннях грунтазнаўства, праектавання і буд-ва фундаментаў з выкарыстаннем мясцовых буд. матэрыялаў.

І.​І.​Леановіч.

т. 9, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАМІ́Н Васіль Васілевіч (2.4.1884, Масква — 1942),

удзельнік рэв. руху, сав. дзярж. дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07 у Маскве, Астрахані. За рэв. дзейнасць неаднойчы быў арыштаваны і сасланы. З пач. 1917 у арміі, вёў рэв. работу сярод салдат Зах. фронту, чл. Мінскага Савета (з сак. 1917), франтавога к-та Зах. фронту (з крас. 1917), яго бальшавіцкай фракцыі (з вер. 1917), Мінскага (з чэрв. 1917) і Паўн.-Зах. абл. (з вер. 1917) к-таў РСДРП(б). Адзін з рэдактараў газ. «Звезда». На II Усерас. з’ездзе Саветаў выбраны чл. ВЦВК; працаваў у Петраградскім ВРК. У снеж. 1917 удзельнічаў у падпісанні дагавора аб перамір’і на Зах. фронце. З 1918 у Маскве, кіраўнік розных аддзелаў ВЧК, адначасова камісар Цэнтр. ўпраўлення ваен. зносін, Гал. ўпраўлення шляхоў зносін, з 1922 нам. наркома шляхоў зносін. З 1926 працаваў у Наркамаце ўнутр. спраў, з 1931 нам. наркома воднага транспарту СССР, адначасова ў 1930—35 рэдактар час. «Водный транспорт». З 1938 у Наркамаце ўнутр. гандлю СССР. Чл. ЦКК РКП(б) у 1924—25. Аўтар успамінаў. Рэпрэсіраваны. Памёр у зняволенні.

т. 16, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)