летапісныя помнікі, якія ўключалі летапісанне розных цэнтраў сярэдневяковай Русі і выкладалі гісторыю асобных абласцей і княстваў з агульнарус. пункту гледжання. У 12—13 ст. складаліся ў манастырах і пры двары ўладзімірскіх князёў, у 14—16 ст. — пераважна пры дварах мітрапалітаў і вял.рус. князёў. Характарызуюцца разнастайнасцю крыніц і шырынёй паліт. кругагляду. Паняцце «Агульнарускія летапісныя зборы» ўведзена А.А.Шахматавым. Іх з’яўленне ён звязваў з дзейнасцю рус. мітрапалітаў і датаваў пач. 14 ст. У сучаснай гіст. навуцы першым з агульнарускіх летапісных збораў прынята лічыць «Аповесць мінулых гадоў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХАВО́ДКА,
бліжэйшыя да зямной паверхні безнапорныя падземныя воды. Знаходзяцца ў зоне аэрацыі, маюць часовы (сезонны) характар і абмежаванае пашырэнне. Лінзы верхаводкі перыядычна памнажаюцца пераважна за кошт інфільтрацыі атм. і паверхневых вод, найб. інтэнсіўна — у час працяглых дажджоў і раставання снегу. Мае магутнасць не больш за 1—2 м. Часцей назіраецца на водападзельных раўнінных участках і тэрасах рэк, прымеркавана да паніжэнняў мікрарэльефу. Выклікае часовыя змены ў ландшафтах — з’яўленне пэўнай расліннасці, засаленне паверхні глебы і інш. Знікае ў выніку выпарэння або перацякання ў ніжэйшыя ваданосныя гарызонты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАНТАПСІХАЛО́ГІЯ,
галіна геранталогіі і ўзроставай псіхалогіі, якая выкарыстоўвае агульнапсіхал. сродкі і методыкі для вывучэння асаблівасцей псіхікі і паводзін асоб пажылога і старога ўзросту. Як асобная дысцыпліна пачала складвацца ў 2-й пал. 20 ст. Яе з’яўленне абумоўлена павелічэннем (абсалютным і адносным) колькасці людзей старога ўзросту, праблемамі іх працаздольнасці і жыццёвага ладу. Герантапсіхалогія вывучае ўзаемасувязь агульных псіхал. і псіхафіз. характарыстык пры старэнні, а таксама асобасныя зрухі, што з’яўляюцца ў выніку змены характару дзейнасці і каштоўнасных арыентацый. Мэта герантапсіхалогіі — пошук сродкаў для працягу актыўнага і паўнакроўнага жыцця чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАЛАМЕ́О (Bartolommeo) Фра [сапр. Барталамео
(або Бача) дэла Порта; della Porta; 28.3.1472 або 1475, Фларэнцыя — 31.10.1517),
італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння. Прадстаўнік фларэнційскай школы. З 1501 манах, з 1504 кіраваў маст. майстэрняй у кляштары св. Марка ў Фларэнцыі. Зазнаў уплыў Леанарда да Вінчы і Мікеланджэла. Барталамео — майстар велічна яснай кампазіцыі, выразнік гарманічнага ідэалу эпохі, адзін са стваральнікаў тыпу манум. алтарнай карціны: «З’яўленне Марыі св. Бернарду» (1504—07), «Заручыны св. Кацярыны» (1511), «Зняцце з крыжа», «Уваскрэслы Хрыстос і евангелісты» (абедзве 1516) і інш.
Я.Ф.Шунейка.
Ф.Барталамео. Уваскрэслы Хрыстос і евангелісты. 1516.
французскі матэматык і механік. Чл.Франц.АН (1738). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1754). Навук. працы па інтэгральным і дыферэнцыяльным злічэнні, аналіт. і дыферэнцыяльнай геаметрыі, нябеснай механіцы. Увёў паняцці крывалінейнага інтэграла і поўнага дыферэнцыяла функцыі некалькіх пераменных. Распрацаваў дынамічную тэорыю адноснага руху (1742), тэорыю руху Месяца (1751). Выканаў разлік траекторыі каметы Галея і прадказаў яе з’яўленне ў 1759 з памылкай каля 1 мес. У 1736—37 прымаў удзел у лапландскай экспедыцыі па вымярэнні даўжыні дугі зямнога мерыдыяна, прапанаваў матэм. тэорыю фігуры Зямлі (1743).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЭКЦЫЯНІ́ЗМ (ад пратэкцыя),
эканамічная і прававая палітыка дзяржавы, накіраваная на ахову нац. эканомікі ад замежнай канкурэнцыі. Рэалізуецца з дапамогай фін. заахвочвання айч. прам-сці, стымулявання экспарту, абмежавання імпарту. Для ранніх стадый капіталізму быў характэрны «абарончы» П. (ахова нац. галін прам-сці), для сучаснага этапу — «наступальны» П. (абарона найб. развітых, высокаманапалізаваных галін прам-сці, заваяванне знешніх рынкаў шляхам экспарту капіталу, дэмпінгу і інш.). Развіццё інтэграцыйных працэсаў абумовіла з’яўленнекалект. П. — узгодненай эканам. палітыкі групы дзяржаў, якая праводзіцца ў інтарэсах іх нац. гаспадарак. Тэрмін «П.» абазначае таксама сістэму пратэкцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАФА́ЗА (ад грэч. pro раней, перад + phasis з’яўленне),
першая фаза дзялення клеткі і яе ядра шляхам меёзу ці мітозу. Найб. складаная і працяглая фаза. Важныя адзнакі П. — кандэнсацыя храмасом, спыненне сінтэзу РНК, растварэнне ядзерка і пачатак фарміравання верацяна дзялення. У клетках жывёл і некат. ніжэйшых раслін верацяно дзялення ўтварае мітатычны апарат разам з цэнтрыёлямі, у клетках вышэйшых раслін і некат. прасцейшых — без іх. У П. меёзу I, якая мае 5 стадый, акрамя таго адбываецца кан’югацыя гамалагічных храмасом. П. меёзу II адбываецца аналагічна П. мітозу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЕРС, Селарс (Sellars) Рой Вуд (9.7.1880, г. Эгмандвіл, Канада — 5.9.1973), амерыканскі філосаф, адзін з заснавальнікаў крытычнага рэалізму. Праф. Мічыганскага ун-та (1905—50). Распрацаваў тэорыю ўзроўняў стварэння прыроды, паводле якой з’яўленне якасна новага звязана з пераходам з ніжэйшага на больш высокі ўзровень развіцця. У этыцы адстойваў канкрэтна-гіст. і сацыяльна абумоўлены характар маральных ацэнак і духоўных каштоўнасцей. Палемізаваў з ідэаліст.філас. кірункамі, крытыкаваў тэорыю псіхафізіял. дуалізму, тэалогію і рэліг. догматы. Гал. творы: «Крытычны рэалізм» (1916), «Эвалюцыйны натуралізм» (1922), «Прынцыпы і праблемы філасофіі» (1926), «Філасофія фізічнага рэалізму» (1932) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕМІНІЗА́ЦЫЯ (ад лац. femina жанчына, самка) у біялогіі, развіццё ў асобін мужчынскага полу жаночых другасных палавых прыкмет. Назіраецца ў самцоў рыб, земнаводных, птушак, млекакормячых, у т. л. ў чалавека, у выніку парушэнняў гарманальнага балансу.
Эксперыментальна Ф. выклікаюць у кастрыраваных самцоў перасадкай яечніка ці ўвядзеннем жаночых гармонаў (эстрагенаў). Напр., перасадка яечнікаў кастрыраваным пеўням выклікае ў іх з’яўленне апярэння, галаўнога ўбору і палавога інстынкту, якія характэрны для курэй. У кастрыраваных самцоў млекакормячых (пацукі, малпы) пасля трансплантацыі яечніка ці ўвядзення эстрагенаў развіваюцца малочныя залозы, праяўляецца жаночы палавы інстынкт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПІРА́ННЯ СХЕ́МА, антысупадзенняў схема,
электронная прылада дыскрэтнага дзеяння, прынцып работы якой заснаваны на вылучэнні пэўнай групы падзей (з’яўленнеэл. імпульсаў, іанізавальных часціц ці інш.) пры ўмове, што хоць адна з іх адбываецца не адначасова з астатнімі. Мае некалькі ўваходаў і адзін выхад; выхадны сігнал выдаецца толькі пры адсутнасці сігналу на адным з уваходаў; напр., пры даследаваннях паглынальных здольнасцей рэчыва да забараняльных уваходаў З.с. далучаюцца лічыльнікі, размешчаныя пасля даследаванага слоя, да астатніх уваходаў — размешчаныя паміж крыніцай выпрамянення і дадзеным слоем. Выхадны сігнал мае інфармацыю толькі аб часціцах, паглынутых у выпрабаваным слоі рэчыва. Выкарыстоўваецца ў ядз. электроніцы, амплітудных аналізатарах, дэшыфратарах, дэкадавальных прыладах і інш.