вёска ў Засінцаўскім с/с Ельскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 52 км на ПдЗ ад г.Ельск, 229 км ад Гомеля, 38 км ад чыг. ст. Славечна. 304 ж., 116 двароў (2000). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́БАЛАВІЧЫ,
вёска ў Мілашавіцкім с/с Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 46 км на ПдЗ ад г. Лельчыцы, 272 км ад Гомеля, 122 км ад чыг. ст.Ельск. 1008 ж., 343 двары (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Свята-Пакроўская царква (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МАНІЧЫ,
вёска ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Свінавод. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 22 км на ПнЗ ад г.п. Лельчыцы, 229 км ад Гомеля, 75 км ад чыг. ст.Ельск. 907 ж., 338 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Богаяўленская царква. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГА́ЦЦЕ,
вадасховішча ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., за 15 км на ПдЗ ад г.Ельск, каля в. Загацце. Створана ў 1982. Пл. 0,7 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 6,4 м, аб’ём вады 3 млн.м³. Наліўное, напаўняецца вадой з прытока Высока-Махнавіцкага канала. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 4,7 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РАЎ,
вёска ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Нароўля — в. Аляксандраўка. Да 1939 наз. Махаеды. Цэнтр сельсавета і дапаможнай гаспадаркі. За 36 км на ПдЗ ад г. Нароўля, 214 км ад Гомеля, 54 км ад чыг. ст.Ельск. 424 ж., 182 двары (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ХНАВІЧЫ,
вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Мазыр—Лельчыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на ПдЗ ад г. Мазыр, 173 км ад Гомеля, 30 км ад чыг. ст.Ельск. 733 ж., 230 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРО́ДНАЕ,
вёска ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., на р. Славечна. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 35 км на ПдЗ ад г.Ельск, 212 км ад Гомеля, 22 км ад чыг. ст. Славечна. 744 ж., 298 двароў (2001). Лясніцтва, філіял дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЫ́РАЎ (Міхаіл Анатолевіч) (н. 28.1.1951, г.Ельск Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства. Д-рс.-г.н. (1991). Скончыў БСГА (1976). З 1976 ў Бел.НДІ земляробства і кармоў (з 1995 нам. дырэктара). Навук. працы па аптымізацыі селекцыйнага працэсу самаапыляльных культур і сістэмы насенняводства ў сучасных умовах, метадах стварэння рэсурсаэканомных, экалагічна бяспечных сартоў ячменю і жыта, селекцыйных, генетыка-фітапаталаг. аспектах канцэпцыі адаптыўнага раслінаводства. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААЗЁРНАЕ,
радовішча даўсанітавых руд у Ельскім і Мазырскім р-нах Гомельскай вобл., за 8 км на Пн ад г.Ельск. 2 рудныя паклады прымеркаваны да тоўшчы каалінітавых глін ніжняга карбону. Руды светла- і буравата-шэрыя, бурыя, складаюцца з каалініту, гібсіту, даўсаніту, бяліту; змяшчаюць кварц, кальцый, сідэрыт, гідраслюды. Прагнозныя запасы каля 80—120 млн.т. Залягаюць на глыб. 415—900 м. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,5—6 м. Сыравіна для вытв-сці гліназёму (вокіс алюмінію) і кальцыніраванай соды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́,
помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1769—80 у г.Ельск Гомельскай вобл. Мае рысы класіцызму. 5-зрубны крыжова-купальны храм. Цэнтр. 8-гранны зруб (даўж. 23 м, шыр. 14 м, выш. 11,8 м) завершаны масіўным светлавым васьмерыком з купальным пакрыццём. Прамавугольны бабінец, гранёныя алтарныя і бакавыя зрубы накрыты пакатымі 2-схільнымі дахамі з вальмамі на тарцах. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, вокны з паўцыркульнымі завяршэннямі. У 1870—71 да бабінца прыбудавана званіца (васьмярык на 2 чацверыках), завершаная высокім шатром.