У Валожынскім р-не Мінскай вобл., каля в. Сакаўшчына. Створана ў 1937 на р. Бярэзіна (бас.р. Нёман) для энергет. мэт (Сакаўшчынская ГЭС, цяпер не працуе), у 1955 адноўлена. Пл. 1,3 км², даўж. 3,2 км, найб.шыр. 730 м, найб.глыб. 3,1 м, аб’ём вады 1,5 млн.м³. Берагі нізкія, пясчаныя, замацаваныя расліннасцю, у вярхоўі забалочаныя. У рэльефе ложа вылучаюцца 2 участкі: верхні — мелкаводны і ніжні — прыплацінны з глыб. больш за 1 м; на затопленым рэчышчы Бярэзіны глыб. больш за 2 м. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню вады нязначная. Моцна зарастае. Гняздуюцца лебедзі. У вярхоўі вадасховішча вучэбная геагр. станцыя БДУ «Зах. Бярэзіна».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РДАВА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 24 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 1,1 км², даўж. 2,9 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі 6,86 км. Пл. вадазбору 3,6 км². Катлавіна складанага тыпу, мае 2 плёсы. Схілы выш. 10—25 м (на ПнЗ 30—35 м), на З пад выганам, на У пад агародамі; на выш. 2—6 м абразійны ўступ. Пойма (на Пн, ПдУ і З) шыр. 20—30 м, забалочаная, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, часткова пад хмызняком, на Пн і З сплавінныя. Ёсць 2 вял. (на Пд і З) і некалькі меншых заліваў, 5 астравоў агульнай пл. 9 га. Дно да глыб. 4 м пясчанае, глыбей ілістае. Мінералізацыя вады да 250 мг/л, празрыстасць 1,6 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае. Шыр. паласы надводнай расліннасці 2—10 м, пашырана да глыб. 2,2 м; падводная расце да глыб. 2,5—3,5 м. Упадаюць 2 ручаі, на Пн злучана ручаём з воз. Рудзёнкава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТЭНАСФЕ́РА (ад грэч. asthenēs слабы + сфера),
Гутэнберга слой, слой паніжанай вязкасці ў верхняй мантыі Зямлі, які падсцілае літасферу. Вылучаюць па паменшанай скорасці праходжання сейсмічных хваляў і павышанай электраправоднасці адносна літасферы і астатняй мантыі. Астэнасфера складзена з перыдатытаў, рэчыва якіх знаходзіцца ў пластычным і вязкім стане, можа цячы і ствараць гідрастатычную раўнавагу (ізастазію). Пад акіянамі пашырана ўсюды з глыб. 50—70 км, пад кантынентамі адзначана з глыб. 80—100 км, найб. выразная — у тэктанічна актыўных зонах стараж. платформаў і пад маладымі платформамі. Пад астраўнымі дугамі астэнасфера шматслойная (поліастэнасфера). Рэчыва астэнасферы ў такіх структурах часткова расплаўлена (на 1—10%). Пад стабільнымі ўчасткамі стараж. шчытоў і дакембрыйскіх пліт выяўлена не ўсюды. Ніжняя мяжа астэнасферы знаходзіцца на глыб. 250—300 км (да 400 км). На тэр. Беларусі астэнасфера вылучаецца пад Беларускай антэклізай на глыб. 200—210 км (магутнасць 20—30 км) і пад Прыпяцкім прагінам на глыб. 90—100 км (магутнасць да 140 км). Рэчыва астэнасферы ўдзельнічае ў фарміраванні пакладаў карысных выкапняў, з ёй звязаны працэсы магматызму і метамарфізму.
Астэнасфера адкрыта ў 1914 Дж.Барэлам. Першае пацвярджэнне яе існавання атрымаў у 1926 Б.Гутэнберг (адсюль другая назва). Ён паказаў, што ў астэнасферы адбываюцца працэсы, якія выклікаюць гарызантальныя і вертыкальныя рухі блокаў літасферы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЕЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА, Лепель,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула (выцякае з возера), на паўн. ускраіне г. Лепель. Пл. 10,18 км², даўж. 7,6 км, найб.шыр. больш за 2 км, найб.глыб. 33,7 м, даўж. берагавой лініі 39,6 км. Пл. вадазбору 1280 км². Катлавіна падзяляецца на З часткі, якія маюць мясц. назвы: паўн. — Кусцінскае воз. (глыб. 23 м), паўд. — Гарадское воз. (глыб. 19,5 м), усх. — Белае воз. (глыб. 33,7 м). Схілы катлавіны на Пд і ПдУ і месцамі на Звыш. да 25 м, з асыпкамі і апоўзнямі, месцамі задзернаваныя; астатнія выш. каля 10 м, над пасевамі, на У пад лесам. Шмат заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, задзернаваныя, месцамі пад хмызняком, на Пд і ПдУ зліваюцца са схіламі, месцамі абразійныя. У 1958, калі на р. Ула пабудавана Лепельская ГЭС, узровень возера падняты прыкладна на 4 м, што істотна змяніла яго гідралагічны рэжым і канфігурацыю берагавой лініі. Падводная ч. катлавіны ўскладнена шматлікімі мелямі на месцы былых астравоў і ўпадзінамі. Дно да глыб. 7—7,5 м выслана пяскамі, глыбей — сапрапелямі. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 300 м. Упадаюць рэкі Эса (на Пд) і Зеха (на Пн). Выкарыстоўваецца для адпачынку і ў аздараўленчых мэтах (на беразе дзіцячы санаторый).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ НЬЮФАЎНДЛЕ́НДСКАЯ БА́НКА (Grand Bank),
вялізная водмель у Атлантычным ак., каля в-ва Ньюфаўндленд. Пераважаюць глыб. да 100 м, найменшая глыб. 5,5 м. Грунт — пясок, галька, жвір. У раёне Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі сутыкаюцца воды халоднага Лабрадорскага цячэння і цёплага цячэння Гальфстрым. Частыя туманы. Трапляюцца айсбергі. Адзін з найб. у свеце арэалаў рыбалоўства (траска, селядзец і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮРВІ́ЛЯ МО́РА (d’Urville Sea),
ускраіннае мора Індыйскага ак., каля берагоў Антарктыды. Абмывае Зямлю Адэлі. Паўд.ч. мора знаходзіцца ў межах мацерыковай водмелі (глыб. каля 500 м), паўночная — мацерыковага схілу (глыб. да 3610 м). Дрэйфучыя ільды; шмат айсбергаў. Салёнасць каля 34‰. Адкрыта ў 1914 аўстрал. антарктычнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Д.Моўсана. Названа ў гонар франц. мараплаўца Ж.Дзюмон-Дзюрвіля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОТ (галанд. lood),
навігацыйная прылада для вымярэння глыбіні вады з борта судна. Адрозніваюць: ручны Л. (для глыб. да 50 м) — размечаны шнур (лінь) з грузам (маса 3,5—5 кг) на канцы, які апускаецца ў ваду да сутыкнення з дном; механічны Л. (для глыб. 10—200 м) — трос з прыборам, што рэгіструе гідрастатычны ціск каля дна, гідраакустычны (рэхалот).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РЫНА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 20 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,47 км², даўж. 2,48 км, найб.шыр. 270 м, найб.глыб. 23,9 м, даўж. берагавой лініі каля 6 км. Пл. вадазбору 1,6 км². Схілы катлавіны выш. 5—7 м на Пн і 13—15 м на Пд, на З разараныя, на У пад лесам і хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі. Дно паўн.ч. катлавіны плоскае, на Пд мае варонкападобную форму. На Пн да глыб. 3 м і на Пд да глыб. 6—8 м дно пясчанае, глыбей выслана глеем і сапрапелем. Зарастае слаба. На Пн выцякае ручай у р. Обаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ АСТРАВІ́ТА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сосніца, за 50 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,48 км², даўж. 1,22 км, найб.шыр. 570 м, найб.глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 1,1 км². Схілы катлавіны на Пн і Увыш. 10—11 м, на З 4—5 м, на Пд да 3 м, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, паўд. — тарфяністыя. Мелкаводдзе да глыб. 2 м пясчанае. Надводная расліннасць утварае паласу ўздоўж берага шыр. да 10 м. Дно да глыб. 5 м выслана палушнікам азёрным, які занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Возера і прылеглая тэр. абвешчаны аднайм. гідралагічным заказнікам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ ШВА́КШТЫ, Вялікая Швакшта,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Страча, за 22 км на ПдЗ ад г. Паставы. Пл. 9,56 км², даўж. 4,2 км, найб.шыр. 3,4 км, найб.глыб. 5,3 м, даўж. берагавой лініі 13 км. Пл. вадазбору 94,2 км². Схілы катлавіны выш. да 6 м, парослыя хмызняком, на ПнУ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на З тарфяністыя і сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усх. берага да глыб. 2 м пясчанае. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 150 м, харавыя водарасці ўкрываюць дно да глыб. 3,5 м. Упадаюць 5 ручаёў. Злучана пратокай з воз. М. Швакшты. На паўд.-зах. беразе паляўніча-рыбалоўная база.