МУЛЯ́РАЎСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,
бой партызан аб’яднанага гарнізона Ф.І.Паўлоўскага па разгроме ням.-фаш. гарнізона на чыг. ст. Муляраўка Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. на лініі Жыткавічы—Калінкавічы 22 лют. ў Вял. Айч. вайну. Для выканання аднаўленчых работ на чыгунцы на станцыю прыбыла частка буд. батальёна гітлераўцаў. Атрадам А.Ф.Каваленкі, І.Р.Жулегі, «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Э.Я.Чырлін) і Капаткевіцкаму (камандзір А.Ц.Міхайлоўскі) было даручана разграміць гарнізон праціўніка. Да раніцы 21 лют. атрады сканцэнтраваліся ў в. Залессе Акцябрскага р-на, правялі разведку, удакладнілі сілы, узбраенне праціўніка. Аперацыяй кіравалі Паўлоўскі і камісар С.В.Маханько. 22 лют. раніцай партызаны акружылі станцыю і казарму, у якой размяшчаліся гітлераўцы, і адкрылі агонь. У выніку аперацыі фаш. гарнізон на ст. Муляраўка разгромлены, аднаўленчыя работы сарваны.
т. 11, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛЬКАЎСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,
аперацыя па падрыве чыг. моста цераз р. Талька каля аднайм. чыг. станцыі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. на лініі Мінск—Асіповічы 9 кастр. ў Вял. Айч. вайну. Гарнізон аховы моста (каля 40 чал.) быў умацаваны 4 дзотамі, гарматай, 2 станковымі і 3 ручнымі кулямётамі; гарнізон на станцыі налічваў каля 300 чал., меў тэлеф. сувязь. Аперацыю праводзілі партыз. атрады (140 партызан) «Полымя» (камандзір Я.Ф.Філіпскіх) і імя Сталіна (У.А.Ціхаміраў) з дапамогай падпольшчыкаў ст. Талька. Увечары 8 кастр. партызаны перакрылі шляхі падыходу падмацаванняў праціўніка да моста, замініравалі чыг. пуці да ст. Талька, адначасова напалі на ахову моста і чыг. станцыі. Пасля здзяйснення аперацыі партызаны з трафеямі арганізавана адышлі. У выніку аперацыі рух паяздоў спынены на 12 сутак.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990.
т. 15, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УША́ЦКІ БОЙ 1942,
бой па разгроме фаш. гарнізона ў г.п. Ўшачы партыз. атрадаў брыгады Чашніцкай «Дубава» (кіраўнік Ф.Ф.Дуброўскі) і атрада М.М.Нікіціна 28 вер. ў Вял. Айч. вайну. За тыдзень да аперацыі партызаны правялі разведку боем і ў ноч на 28 вер. нанеслі першы ўдар, увечары пачалі штурм умацаваных пазіцый гарнізона, авалодалі будынкам камендатуры. паліцэйскай управы, разграмілі турму. выратавалі вязняў, спалілі склад з фуражом; цяжкія баі для партызан адбыліся пры авалоданні будынкам школы і з прыбыўшым з Лепеля падмацаваннем гітлераўцам. У выніку баёў ням. гарнізон панёс вял. страты, таму ў нач. кастр. яго рэшткі пад аховай матарызаваных падраздзяленняў вермахта эвакуіраваны ў г. Лепель, а Ушачы занялі партызаны, якія пакінулі ў пасёлку гарнізон на чале з У.С.Максімовічам.
У.С.Пасэ.
т. 16, с. 293
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАЯ́ВАРСКІЯ БАІ́ 1942, 1944,
баі партыз. атрадаў Ленінскай брыгады супраць ням.-фаш. захопнікаў у в. Руда Яварская Казлоўшчынскага р-на ў Вял. Айч. вайну. На працягу 1942—44 партызаны некалькі разоў грамілі гарнізон ворага ў вёсцы. У кастр. 1942 сюды прыбыў паліцэйскі батальён для арганізацыі гарнізона з мэтай паралізаваць дзеянні партызан у навакольных лясах. Ноччу 25 кастр. партыз. атрады 3649-ы (камандзір Б.А.Булат) і Арлянскі (М.Р.Вахонін) акружылі вёску і пасля артыл. падрыхтоўкі раніцай выбілі з яе праціўніка. Да сак. 1944 Рудаяварскі ням. гарнізон (130 чал.) быў умацаваны траншэямі з кулямётнымі гнёздамі, меў 5 бункераў. 19.3.1944 партызаны атрада «Ленінскі» (камандзір В.С.Біцько) з дапамогай мясц. жыхароў праніклі ў размяшчэнне праціўніка і без бою захапілі 4 бункеры. Жорсткі бой каля 5-га бункера і ў будынку школы вымусіў партызан адысці.
М.Ф.Шумейка.
т. 13, с. 427
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВОНАСЛАБО́ДСКІ БОЙ 1942,
бой партызанскага атрада В.А.Васільева па разгроме ням.-фаш. гарнізона ў г.п. Чырвоная Слабада 31 кастрычніка ў Вял. Айч. вайну. Гарнізон (больш за 130 чал.) быў добра ўзброены. 30 кастр. атрад выйшаў з Арлікоўскага лесу і ноччу заняў зыходныя пазіцыі. 3 узводы партызан перакрылі дарогі на г.п. Старобін, г. Слуцк і в. Семежава, перарэзалі тэлеф. сувязь. У 4 гадз раніцы штурмавыя групы партызан атакавалі будынкі з асн. сіламі праціўніка і пасля амаль 5-гадзіннага бою вызвалілі з турмы зняволеных, спалілі будынкі жандармерыі, паліцэйскай аховы, раённай управы і інш. дамы фаш. адміністрацыі, склады з правіянтам, млын, лесапільню, электрастанцыю; захапілі шмат боепрыпасаў, грузавую машыну, матацыкл, 4 радыёпрыёмнікі, 2 пішучыя машынкі, вял. колькасць прадуктаў і дакументаў. У выніку акупацыйныя службы пакінулі Чырвоную Слабаду і не аднавілі ў ёй гарнізон.
М.Ф.Шумейка.
т. 17, с. 314
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ЛЬСКІЯ БАІ́ 1942, 1944,
баі партызан брыгады імя Варашылава Мінскай вобл. (адбыліся 9.8.1942) і 27-й імя Чапаева брыгады (29.6.1944) з ням.-фаш. захопнікамі ў г.п. Капыль у Вял. Айч. вайну. Да восені 1942 амаль уся тэр. Капыльскага р-на была ахоплена партыз. рухам. Частка гітлераўцаў схавалася ў добра ўмацаваным гарнізоне ў Капылі. Вечарам 9.8.1942 партызаны брыгады імя Варашылава атакавалі гарнізон, бой працягваўся 3 гадз. Партызаны занялі ўскраіны пасёлка, аднак пераадолець супраціўленне ворага, які засеў у мураваных будынках у цэнтры Капыля, партызанам не ўдалося, і яны адступілі, забраўшы з сабой захопленыя ў баі зброю, боепрыпасы, прадукты. 29.6.1944 партызаны 27-й імя Чапаева брыгады вялі бой за вызваленне Капыля. Камандаваў боем камбрыг М.А.Шастапалаў. Партызаны (каля 1500 чал.) разграмілі гарнізон праціўніка, які налічваў каля 700 салдат і афіцэраў, і ўтрымлівалі гар. пасёлак і ўчастак чыгункі Слуцк—Баранавічы да падыходу 1.7.1944 часцей Сав. Арміі.
т. 8, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКАЯ АБАРО́НА 1812,
дзеянні рус. войскаў па абароне і прыкрыцці Бабруйскай крэпасці ў час вайны 1812. Крэпасць была важным апорным пунктам рус. арміі на шляху паўд. фланга напалеонаўскага войска. Франц. 17-я пях. дывізія Я.Г.Дамброўскага і інш. часці (усяго каля 12 тыс. чал.) 4 вер. блакіравалі Бабруйск, перакрыўшы дарогі ў крэпасць, гарнізон якой налічваў каля 5 тыс. чал. Спроба рус. атрадаў Баранава і Дрэева прарвацца ў крэпасць з боку Жлобіна не мела поспеху. Але гал. сілы рус. корпуса Ф.Ф.Эртэля (каля 5 тыс. чал.) выбілі 14 вер. з Глуска слабы польскі гарнізон і рушылі на Бабруйск. У баі каля в. Гарбацэвічы 15 вер. рус. часці перамаглі, але Эртэль не развіваў наступлення, а, знішчыўшы франц. склады ў Глуску і ваколіцах, вярнуўся ў Мазыр. Дамброўскі, які быў вымушаны прыкрываць мінскі напрамак, 12 кастр. фактычна зняў блакаду і адышоў на Ігумен (сучасны Чэрвень). За час блакады крэпасць выконвала функцыю ўмацаванага фарпоста рус. арміі.
т. 2, с. 187
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЮ́ШЧЫЦ Канстанцін Мікалаевіч (н. 2.1.1947, г.п. Наваельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэт. Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1968). У 1968—92 на ваен. службе. Друкуецца з 1965. Гал. тэма твораў — родная Беларусь, служба вайскоўцаў (зб-кі «Армейскія будні», 1977, «Таежны гарнізон», 1982, і інш.). Асобныя яго творы перакладзены на ўкр., груз. і рус. мовы.
т. 7, с. 204
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ШНІЦКІЯ БАІ́ 1943 Адбыліся паміж партызанамі і ням.-фаш. гарнізонам
(каля 300 чал.) у г. Чашнікі 19—22 студз. і 19—21 кастр. ў Вял. Айч. вайну. 19 студз. 3 атрады (320 чал.) Чашніцкай партыз. брыгады «Дубава» блакіравалі гарнізон і на працягу 3 дзён вялі па ім гарматны агонь. Каб затрымаць падмацаванне гарнізону, што рухалася з в. Бачэйкава Бешанковіцкага р-на, 22 студз. партызаны ўзарвалі мост цераз р. Ула і распачалі бой. Аднак з-за перавагі сіл праціўніка з наступленнем цемнаты атрады адышлі ў размяшчэнне брыгады. Бой у кастр. — састаўная частка Лепельскай аперацыі 1943. У ноч на 20 кастр. 3 батальёны Смаленскага партыз. палка атакавалі гарнізон (каля 700 чал.) і выцеснілі праціўніка з займаемых пазіцый. Аднак ён, замацаваўшыся ў цагляных будынках касцёла, школы, дома культуры, бальніцы, арганізаваў 4 контратакі, якія былі адбіты партызанамі. Бой працягваўся больш за суткі, пакуль з г. Сянно да гітлераўцаў не падышло падмацаванне. Партызаны пад прыкрыццем дымавой заслоны адышлі. У г. Чашнікі на брацкай магіле партызан (27 чал.),
што загінулі ў Ч.б., пастаўлены помнік.
М.Ф.Шумейка.
т. 17, с. 269
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БРУ́ГСКАЯ Ю́ТРАНЬ»,
паўстанне рамеснікаў фландрскага г. Бруге ў 1302 супраць падатковага прыгнёту гарадскіх улад і франц. панавання ў Фландрыі (з 1300). У ноч на 18 мая паўстанцы на чале з ткачом П.Конінкам знішчылі франц. гарнізон і мясц. патрыцыят. З’явілася сігналам да ўсеагульнага паўстання, у выніку якога была вызвалена б.ч. Фландрыі (разгром войска франц. караля Філіпа IV у бітве каля Куртрэ ў 1302).
т. 3, с. 264
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)