АКУ́ЛІЧ Уладзімір Лявонцьевіч (2.4.1904, г. Радвілішкіс, Літва — 17.12.1972),

бел. кінааператар. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў тэхнікум кінематаграфіі (Адэса, 1928). З 1947 на кінастудыі «Беларусьфільм». Зняў маст. фільмы «Палеская легенда», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Рагаты бастыён» (1965) і інш., сюжэты для кіначасопісаў і навук.-папулярных фільмаў, кінанарысы, дакумент. фільмы. Аператар-пастаноўшчык тэлевіз. маст. фільма «Побач з вамі» (1967).

т. 1, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЛА́СНАЯ СІСТЭ́МА АДЛІ́КУ цела,

сістэма адліку, звязаная з дадзеным целам так, што ўсе пункты гэтага цела знаходзяцца ў стане спакою адносна яе Цела можа рухацца з паскарэннем (у т. л. вярцецца) адносна інш. цел, з якімі можа быць звязана інерцыяльная сістэма адліку, таму ў агульным выпадку У.с.а. з’яўляецца неінерцыяльнай сістэмай адліку. Такая, напр., У.с.а. нестабілізаванага ШСЗ — жорстка звязаная з ім сістэма каардынат і замацаваны на спадарожніку гадзіннік, які адлічвае час.

т. 16, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПЫЛО́ВІЧ Іван Іванавіч (н. 2.2.1944, в. Забалацце Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1967). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» (1967—69). Друкуецца з 1963. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым»(1981), «Асенні гром» (1985), «Сны не вяртаюцца» (1988), «імянны гадзіннік» (1991) тэмы жыцця сучаснай вёскі, гар. інтэлігенцыі, услаўленне чалавека працы, важным пытанні сучаснасці. Аўтар раманаў «Пасынак» (1993), «Крумкач» (1997).

І.І.Капыловіч.

т. 8, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́ЙНЕРЫ,

рускія пісьменнікі, браты. Ураджэнцы Масквы.

Аркадзь Аляксандравіч (н. 31.1.1931). Скончыў Маскоўскі юрыд. ін-т (1953); Георгій Аляксандравіч (н. 10.2.1938). Скончыў Усесаюзны юрыд. завочны ін-т (1963). Аўтары дэтэктыўных раманаў «Я, следчы...» (1969), «Візіт да Мінатаўра» (кн. 1—2, 1971—72), «Гонкі па вертыкалі» (ч. 1, 1971, поўн. выд. 1974), «Месца сустрэчы змяніць нельга» (1975, пазней «Эра міласэрнасці»); аповесцей «Гадзіннік для містэра Келі» (1967), «Вобмацкам апоўдні» (1968), «Двое сярод людзей» (1969), «Горад прыняў» (1978), нарысаў, п’ес і кінасцэнарыяў.

т. 3, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАХО́ВІЧ Алег Аляксандравіч (н. 21.1.1934, в. Горкі-Абчак Мінскага р-на),

бел. архітэктар. Сын А.​Стаховіча. Скончыў БПІ (1959). Працаваў у Маст. фондзе Беларусі пры Бел. саюзе мастакоў (да 1990). Кіраўнік уласнай творчай майстэрні. Асн. работы (у аўтарскім калектыве); Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (Дзярж. прэмія Беларусі 1970), гал. ўваход у выглядзе зоркі ў мемар. комплексе Брэсцкая крэпасць-герой. Аўтар арх.-скульпт. кампазіцыі «Гадзіннік» на тэр. з-да «Палімір» у г. Наваполацк Віцебскай вобл., інтэр’ераў заводскага Палаца культуры (1980-я г.).

т. 15, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЗЕР (ад пач. літар англ. слоў Microwave Amplification by Stimulated Emission of Radiation узмацненне мікрахваль з дапамогай вымушанага выпрамянення),

квантавы генератар або ўзмацняльнік звышвысокачастотнага дыяпазону, у якім незатухальныя ваганні падтрымліваюцца вымушаным выпрамяненнем узбуджаных часціц. Найб. пашыраны М. сантыметровага і дэцыметровага дыяпазонаў на аснове парамагнітных крышталёў (напр., рубіну; гл. Парамагнітны ўзмацняльнік) і малекулярныя генератары на пучках малекул вадароду, аміяку, атамаў цэзію, рубідыю і інш. Выкарыстоўваюцца ў радыёастраноміі, радыёлакацыі, у якасці стандартаў частаты (гл. Квантавы гадзіннік), узмацняльнікаў і прыёмнікаў з малым узроўнем шуму для сістэм звышдалёкай сувязі, у т. л. касмічнай.

Л.​М.​Арлоў.

т. 9, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАК-КА́ЛЕРС (McCullers) Карсан (19.2.1917, г. Калумбус, штат Джорджыя, 31ÍIA — 29.9.1967),

амерыканская пісьменніца. Першы раман «Сэрца — адзінокі паляўнічы» (1940, экранізацыя 1968). У рамане «Госць на вяселлі» (1946), аповесцях «Адлюстраванні ў залатым воку» (1941, экранізацыя 1967), «Балада пра сумнае кафэ» (1951), «Гадзіннік без стрэлак» (1961) тэма адзіноты асобы ў бездухоўным грамадстве, сац. і антырасісцкія матывы. Аўтар эсэ, апавяданняў, п’ес. На бел. мову яе аповесці пераклаў У.​Шчасны.

Тв.:

Бел. пер. — Балада пра сумнае кафэ. Мн., 1988;

Рус. пер. — Часы без стрелок. М., 1966;

Сердце — одинокий охотник. М., 1969.

Літ.:

Хмельницкая Т. Пересечение судеб // Новый мир. 1970. № 5.

т. 9, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНЮ́ХА (Polemonium),

род кветкавых раслін сям. сінюхавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Паўн. і Паўд. Амерыкі, радзей у Еўразіі. На Беларусі 1 від — С. блакітная (P.caenileum), нар. назвы гадзіннік, аструшка, рабінка. Трапляецца па берагах рэк, на вільготных лугах, у хмызняках. Інтрадукаваны С.: каўказская (P. caucasicum), мяса-чырвоная (P. carneum), паўзучая (P. reptans).

Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, неразгалінаваныя. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае. Кветкі двухполыя ў мяцёлчатых або шчыткападобна-мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка. Карэнішча і карані С. блакітнай маюць да 30% сапанінаў, смолы, арган. к-ты, эфірны алей. Лек., дэкар., меданосныя расліны.

А.​М.​Скуратовіч.

т. 14, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́РСАЎ Іван Цярэнцьевіч (н. 19.12.1927, г. Клімавічы Магілёўскай вобл.),

рускі паэт, перакладчык. Скончыў Літ. ін-т імя Горкага ў Маскве (1962). Працаваў у час. «Нёман», у выд-ве «Молодая гвардия» (Масква). Друкуецца з 1953. Аўтар зб-каў паэзіі «Грамата гадоў» (1977), «Пясочны гадзіннік» (1981), «Круг» (вершы, паэма, 1986), кніг вершаў і казак для дзяцей «Едзе лес» (1961), «Вясёлыя небыліцы» (1970), «Краіна Блакітнага Сонца» (1973), «Казкі, поўныя цудаў» (1979), «Сорак сарок» (1988) і інш. Перакладае з бел. і ўкр. моў на рускую (зб-кі паэзіі А.​Астрэйкі, Р.​Барадуліна, Д.​Бічэль-Загнетавай, П.​Броўкі, Г.​Бураўкіна, В.​Зуёнка, У.​Караткевіча, Е.​Лось, К.​Цвіркі і інш.).

т. 3, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧА́ШНІЦКІ КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НЦАЎ.

Засн. каля 1674 у г. Чашнікі Віцебскай вобл. З.​Слушкам. Будынак кляштара змураваны ў 1750. Касцёл Праабражэння пабудаваны ў 1779—86 прыёрам Гуціскім, асвячоны ў 1804 суфраганам полацкім Ц.​Адынцом. Лічыўся адным з самых вял. і прыгожых касцёлаў на У Беларусі. На фасадных вежах размяшчаліся гадзіннік і 3 званы, адлітыя ў Рызе. У 1816 аздоблены насценнымі размалёўкамі, частка іх існавала яшчэ ў пач. 20 ст. У касцёле асабліва шанавалася скульптура Ісуса, выразаная селянінам Прыстаю ў пач. 18 ст. Алтарныя абразы намаляваны мастаком В.​Лейндорфам. У 1832 кляштар скасаваны, у 1868 касцёл перароблены на царкву. У 1930-я г. будынкі знішчаны.

А.​А.​Ярашэвіч.

т. 17, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)