РАГУ́ЛЯ Іван Лявонцьевіч (27.9.1895, в. Ачукевічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 22.7.1944),
генерал-маёр (1943). Скончыў Вышэйшую аб’яднаную ваен. школу (1923), курсы «Выстрал» (1928) і ўдасканалення вышэйшага нач. саставу (1930). З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., Паўн.-Зах., Бранскім, 1-м Бел. франтах: нач. штаба танк. брыгады, камандзір брыгады, дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, Курскай бітвы, вызвалення Украіны і Беларусі. Памёр ад ран. Яго імем названа вуліца ў г. Баранавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФІ́МЕНКА Сяргей Георгіевіч (22.9.1899, г. Бранск, Расія — 16.10.1953),
савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1944), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1926), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1937) і вышэйшыя акад. курсы пры гэтай акадэміі (1949). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. 1918—20 і сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну камандаваў аператыўнай групай войск і арміямі на Карэльскім, Паўн.-Зах., Сцяпным, Варонежскім, 1-м, 2-м і 3-м Укр. франтах. Пасля вайны камандаваў войскамі ваен. акруг, у 1946—49 — Беларускай ваеннай акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫ́НСКІ Антон Пятровіч (10.6.1906, в. Андрэеўка Чамеравецкага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 14.6.1981),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, пісьменнік. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Камянец-Падольскую саўпартшколу (1926), курсы «Выстрал» (1945) і камандзіраў палкоў (1952). З 1928 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну выконваў спецзаданні ў тыле ворага, з кастр. 1941 камандзір дыверсійнага атрада, які дзейнічаў на чыг. Орша—Барысаў, на Брэсцкім, Баранавіцкім і Лунінецкім чыг. вузлах. З ліст. 1942 ствараў партыз. асобыя атрады і групы ў зах. абласцях Украіны, з 1943 камандзір партыз. злучэння асобага прызначэння. Аўтар кніг-успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́БНЕЎ Андрэй Феакціставіч (30.11.1912, пас. Пакацілаўка Заходне-Казахстанскай вобл., Казахстан — 20.10.1973),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-м. (1953). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1938), «Выстрал» (1941), удасканалення афіцэрскага саставу (1947), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1956). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1, 2, 3-м Бел. франтах. Стралк. полк пад яго камандаваннем вызначыўся ў баях на ПдУ ад в. Задруцце Рагачоўскага р-на, за вызваленне Баранавіч, Слоніма, Ваўкавыска. Да 1968 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАВО́ЛЬСКІ Ерафей Уладзіміравіч (19.11.1903, в. Шалаеўка Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 21.4.1987),
генерал-лейтэнант (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскае пях. вучылішча (1931), курсы «Выстрал» (1940), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1925. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт. і 1-м Бел. франтах: камандзір палка, нач. штаба, камандзір стралк. дывізіі, корпуса. Войскі 16-га корпуса на чале з Дабравольскім вызначыліся ў студз. 1945 у баях на р. Вісла каля г. Казімеж (Польшча) пры прарыве абароны і разгроме праціўніка. Да 1958 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬЧАК Мікалай Мікалаевіч (12.7. 1905, г. Іванава Брэсцкай вобл. — 14.2. 1969),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскую пях. школу (1928). Удзельнік грамадз. вайны. У 1921—24 працаваў на буд-ве Волхаўскай ГЭС. З 1925 у Чырв. Арміі. З 1937 выкладчык курсаў «Выстрал». У Вял.Айч. вайну з 1942 нач. снайперскай школы, з 1944 камандзір стралк. палка на 3-м Бел. фронце. Полк на чале з палк. К. вызначыўся 15—17.8.1944 у баях за выхад на мяжу з Усх. Прусіяй, дзе знішчыў шмат баявой тэхнікі і жывой сілы ворага. Да 1946 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЧАНКА Яўхім Цімафеевіч (1.1.1913, в. Мікалаеўка Магілёўскага р-на — 24.1.1980),
генерал-лейтэнант (1959). Скончыў ВНУ начсаставу НКУС (1936), Ваен. акадэмію Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1939. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., 3-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Удзельнік абарончых баёў на Беларусі, Смаленшчыне, пад Масквой, вызвалення Данбаса, Адэсы, Варшаўска-Пазнанскай і Берлінскай аперацый. З 1945 на адказных пасадах у Сав. Арміі, з 1966 1-ы нам. камандуючага войскамі ваен. акругі, з 1969 1-ы нам. начальніка Вышэйшых афіцэрскіх курсаў «Выстрал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСІЯ́НАЎ Іван Мікітавіч (11.9.1900, в. Шчупалы Смаленскага р-на, Расія — 21.3.1984),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-лейтэнант (1943), Герой Сав. Саюза (1978). Скончыў курсы «Выстрал» (1932), курсы ўдасканалення пры Ваен. акадэміі Генштаба (1941), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Пад яго камандаваннем 100-я стралк. дывізія і механізаваны корпус у чэрв. трымалі Мінска абарону 1941. Удзельнічаў у баях пад Смаленскам, Ельняй, у Маскоўскай, Сталінградскай, Курскай бітвах, у вызваленні Украіны, Венгрыі, Аўстрыі. Да 1958 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМІЛО́ЎСКІ Георгій Сяргеевіч (3.7.1913, Мінск — 1.9.1990),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскае ваен.пях. вучылішча (1934), курсы «Выстрал» (1949), Вышэйшыя акад. курсы (1954). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр., 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір палка, нам. і камандзір дывізіі. Полк на чале з палк. Т. вызначыўся ў ліп.—вер. 1943: у ліку першых фарсіраваў р. Дзясна, Прыпяць, Дняпро, вызваліў сотні нас. пунктаў, нанёс ворагу значныя страты ў баявой тэхніцы. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве. Да 1959 у Сав. Арміі, потым на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУБУКО́Ў Сямён Ісакавіч (7.1.1907, в. Кузьмінічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 30.6.1983),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1929. Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1939), «Выстрал» (1940) і ўдасканалення афіцэрскага саставу (1944), Вышэйшую афіцэрскую школу бранятанк. і механіз. войск (1948). У Вял.Айч. вайну з мая 1942 на Зах., Цэнтр., 1-м Прыбалт. франтах; удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Беларусі. Батальён на чале з маёрам Ч. вызначыўся ў Курскай бітве: 12.7.1943 фарсіраваў р. Выцебець, вызваліў райцэнтр с. Ульянава і інш.нас. пункты Калужскай вобл.; паранены Ч. не пакінуў поля бою. Да 1954 у Сав. Арміі.