МА́ЖВІДАС ((Mažvydas) Марцінас) (каля 1510—21.5.1563),
літоўскі пісьменнік; пачынальнік літ. пісьменнасці. Скончыў Кёнігсбергскі ун-т (1548). Склаў і выдаў першую літ. кнігу «Простыя словы катэхізіса» (1547), якая акрамя катэхізіса ўключала буквар, некалькі песнапенняў рэліг. характару, вершаваную прадмову М. пра становішча тагачаснага літ. сялянства. Складальнік кн. «Песні хрысціянскія» (ч. 1—2, 1566—70) і інш.выданняўрэліг. зместу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТАПРЫ́НТ (англ. rotaprint ад лац. rota кола + англ. print друк),
малафарматная ратацыйная друкарская машына для аператыўнага размнажэння малатыражных выданняў спосабам афсетнага друку. Друкарскай формай у Р. служыць тонкая алюм. фольга ці спец. папера, на якую электраграфічным, фатаграфічным ці інш. спосабамі наносяць тэкст ці малюнкі. Пасля адпаведнай хім. апрацоўкі форма замацоўваецца на цыліндры Р. для друкавання тыражу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ДОМ ДРУ́КУ»,
выдавецтва. Засн. ў Мінску ў 1960 як выд-ва «Звязда», у 1969—91 выд-ваЦККПБ, са студз. 1992 у сістэме Дзяржкамдруку, з лютага 1992 — Савета Міністраў, з 1994 — Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Выдае газеты, часопісы, кнігі (у т. л.газ. «Звязда», «Чырвоная змена», «Белорусская нива», «Советская Белоруссия», часопісы «Вожык», «Алеся», «На экранах Беларусі»)/ Пры выд-ве друкарня. У 1995 друкавала больш за 100 назваў газет, 67 часопісаў. Магутнасць друкарні больш за 14 млн. кніг і 11 млн.экз. брашур.
У 1917 «Мінская губернская друкарня» (з 1797) пераўтворана ў друкарню СНКЗах. фронту; з 1918 — 1-я Савецкая, з 1930 — імя Сталіна, з 1960 друкарня выд-ва «Звязда», у 1969—91 — выд-ваЦККПБ (далей — па прыналежнасці выдавецтва). У 1927 выдавала 9 газет, 7 часопісаў, каля 70 тыс.экз. падручнікаў і інш.выданняў. У Вял Айч. вайну паліграфісты наладзілі тут выпуск падп.выданняў — перыяд. лістка «Вестник Родины», газ. «Звязда» і інш., дапамагалі ствараць друкарні ў партыз. атрадах. Пасля вайны паліграф. база адноўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́МЕЛЬСКОЕ СЛО́ВО»,
грамадска-палітычная і літ. газета. Выдавалася з крас. 1911 да мая 1912 у Гомелі на рус. мове 3 разы на тыдзень. Прымыкала да мясц. аддзела Саюза рус. народа. Выступала супраць с.-д. руху і левых кадэтаў, мясц.газ.«Полесье» і інш.дэмакр.выданняў. Змяшчала афіц. ўрадавыя матэрыялы, тэатр. і літ. агляды, бібліяграфію і публіцыстыку, прапагандавала палітыку П.А.Сталыпіна, яго зямельную рэформу ў Беларусі і Літве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВЕ́ЛАК ((Gawełek) Францішак) (4.2.1884, в. Радлаў Тарнабжэскага ваяв., Польшча — 8.9.1919),
польскі этнограф. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1912). З 1911 сакратар Т-ваэтнагр. музея, у 1913—19 выкладаў у гімназіі, з 1914 супрацоўнік Антрапал. камісіі АН (усё ў Кракаве). Аўтар «Бібліяграфіі польскай этнаграфіі» (Кракаў, 1914) і «Бібліяграфіі літоўскай этнаграфіі» (Вільня, 1914), якія ахопліваюць перыяд 19 — пач. 20 ст. і змяшчаюць значную колькасць выданняў па этнаграфіі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЫ́ШКА (Міхась Канстанцінавіч) (8.7.1925, в. Данейкі Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 10.1.1984),
бел. мовазнавец. Брат А.К.Клышкі. Скончыў БДУ (1958). Працаваў журналістам, у 1967—81 у выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Аўтар першага ў бел. лексікаграфіі «Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў» (1976, 2-е выд. 1993), праілюстраванага матэрыяламі з твораў бел. пісьменнікаў, фальклору, навук., навук.-папулярных, даведачных і перыяд.выданняў.
Літ.:
Сцяпко П. Беларускі сінанімічны... // Полымя. 1997. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СТКІ З СССР»,
газета ЦККПЗБ. Выдавалася ў студз. 1933 — студз. 1936 у Мінску на бел. мове раз у 2 месяцы. Першы нумар выйшаў у Зах. Беларусі. Асвятляла розныя бакі жыцця ў СССР і БССР. Друкавала артыкулы пра калектывізацыю, жыццё калгасаў і саўгасаў, буд-вапрамысл. прадпрыемстваў, культ. устаноў, дзейнасць сярэдняй і вышэйшай школы ў БССР і інш. Перадрукоўвала матэрыялы з перыяд.выданняўБССР і СССР. Нелегальна перапраўлялася ў Зах. Беларусь. Выйшла 17 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́ВІЧ Грынь, беларускі друкар і гравёр 16 ст. Нарадзіўся ў мяст. Заблудаў Гродзенскага пав. Быў вучнем кнігадрукара І.Фёдарава ў Заблудаўскай друкарні. Пазней вучыўся ў майстра Лаўрэнція Філіповіча (1577—79). Пасля навучання рабіў шрыфты і аздобы для выданняў Фёдарава ў Львове і Астрогу. У 1582 зрабіў шрыфт для друкарні Мамонічаў у Вільні. У 1583 вярнуўся ў Львоў, дзе заключыў дагавор з Фёдаравым на выраб новых шрыфтоў. Пасля смерці Фёдарава (1583) звесткі пра І. адсутнічаюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМП’Ю́ТЭРНЫЯ СІСТЭ́МЫ выдавецкія, спецыялізаваныя прыкладныя праграмыЭВМ для падрыхтоўкі і афармлення паліграф.выданняў (кніг, газет, часопісаў і інш.). Асн. іх функцыя — вёрстка (размяшчэнне тэксту, ілюстрацый, розных выяўл. эфектаў і інш.) па старонках выдання. Дазваляюць паказваць падрыхтаваны дакумент (без раздрукоўкі, напр., на паперы) з дапамогай камп’ютэра (на маніторы вял. памераў ці спец. дэманстрацыйнай панэлі). Зыходныя матэрыялы (тэксты, малюнкі, формулы і інш.) папярэдне апрацоўваюцца з дапамогай адпаведных рэдактараў дакументаў (тэкставых, графічных, формульных і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШУНАЎ (Аляксандр Фаміч) (4.3.1924, в. Палішына Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 12.7.1991),
бел.літ.-знавец, гісторык стараж.бел. л-ры, тэкстолаг. Канд.філал.н. (1956). Скончыў БДУ (1950). У 1954—91 у Ін-це л-ры імя Я.Купалы АН Беларусі. Даследаваў стараж.бел. л-ру, царк.-палемічную і мемуарную л-ру 16—17 ст., асаблівасці выданняў Ф.Скарыны, іх уплыў на выдавецкую дзейнасць С.Буднага, В.Цяпінскага, І.Фёдарава, П.Мсціслаўца, Р.Хадкевіча. Складальнік навук. зборнікаў, аўтар уступных артыкулаў і каментарыяў да выданняў «Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры» (1959), «Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці» (1975), «Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст.» (1983), кніг Ф.Скарыны «Прадмовы і пасляслоўі» (1969), «Творы» (1990). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1, 1968), 2-томнага даследавання «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977; на рус. мове; Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980).
Тв.:
Афанасий Филиппович: Жизнь и творчество. Мн., 1965.
Літ.:
Батвіннік М.Б. Даследчык беларускай старажытнай літаратуры // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. 1992. № 3—4;
Кароткі У. «З зычливости ку моей отчизне...» // Шляхам гадоў: Гіст.-літ.зб.Мн., 1994.