РАБЦЭ́ВІЧ (Аляксандр Маркавіч) (14.3.1898, в. Буда-Лазавая Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.4.1961),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў школу камсаставу Чырв. Арміі (1920). З 1916 у арміі, у 1918—24 у Чырв. Арміі. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандзір роты асобнай мотастралк. брыгады. З ліп. 1942 камандзір дыверсійнага партыз. спецатрада НКДББССР «Храбрацы», які на тэр. Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей правёў 218 дыверсій. У 1945—52 працаваў у КДББССР. Яго імем названа вуліца ў г.п. Кіраўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУ́ЛЯ (Іван Лявонцьевіч) (27.9.1895, в. Ачукевічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 22.7.1944),
генерал-маёр (1943). Скончыў Вышэйшую аб’яднаную ваен. школу (1923), курсы «Выстрал» (1928) і ўдасканалення вышэйшага нач. саставу (1930). З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., Паўн.-Зах., Бранскім, 1-м Бел. франтах: нач. штаба танк. брыгады, камандзір брыгады, дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, Курскай бітвы, вызвалення Украіны і Беларусі. Памёр ад ран. Яго імем названа вуліца ў г. Баранавічы.
рускі паэт. У гады Вял.Айч. вайны ў блакадным Ленінградзе. Скончыў Ленінградскі ун-т (1952). Працаваў на камсамольскай рабоце, гал. рэдактарам «Комсомольской правды» (1959—65), адказным сакратаром газ. «Правда» (1965—68), сакратаром праўлення СП СССР (1982—86). Аўтар кніг «Сіла жыцця» (1966), «Блакада» (1968; Дзярж. прэмія Расіі 1985), «Памяць» (1971), «Вуліца Росі» і «Белыя ночы» (абедзве 1979), «Шалі» (1986). Большасць вершаў прысвечана блакаднай тэме. На рус. мову перакладаў вершы Г.Пашкова. Творы Воранава на бел. мову перакладалі Я.Семяжон, Пашкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБЭ́Н (Gabin) Жан [сапр.Манкаржэ
(Moncorgé) Жан Алексі; 17.5.1904, Мер’ель, каля Парыжа — 15.11.1976], французскі кінаакцёр. З 1923 выступаў у муз. рэвю і аперэтах, з 1930 — у кіно. Прынёс на экран дух дэмакратызму, які спалучаўся з валявым, дзейсным пачаткам і павагай да асобы. Стварыў на экране вобраз чалавека, вернага сваім уяўленням пра абавязак і справядлівасць, які адстойвае сваю незалежнасць: «Вялікая ілюзія» (1937),
«Набярэжная туманаў» (1938), «Каля сцен Малапагі» (1948), «Ноч — маё панаванне» (1951), «Уладары гэтага свету» і «Адвержаныя» (1958), «Вуліца Прэры» (1959), «Божы гром» (1965), «Кот» (1971) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБЧЭ́ЎСКІ (Міхаіл Фёдаравіч) (3.1.1912, в. Балешын Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. —31.3.1979),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Магілёўскі мед. тэхнікум (1932), Сталінградскую ваен. школу лётчыкаў (1936). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Сталінградскім, Паўд., Паўн.-Каўказскім, 4-м Укр., 1-м, 2-м і 3-м Прыбалт. франтах: камандзір эскадрыллі штурмавікоў, штурман палка, дывізіі, камандзір штурмавога авіяпалка. Зрабіў 192 баявыя вылеты, знішчыў 5 варожых самалётаў у паветры і 20 на зямлі. Да 1956 у Сав. Арміі, потым на адм.-гасп. рабоце. Яго імем названа вуліца ў г. Клімавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНО́ЎСКІ (Фёдар Міхайлавіч) (н. 3.7.1924, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). Выкладаў ў Бел.тэатр.-маст. ін-це, з 1964 у Бел.політэхн. акадэміі. Як жывапісец працуе ў батальным, гіст., быт. жанрах, а таксама пейзажы, партрэце. Творам уласцівы разнастайнасць маст. вырашэнняў, свабодная манера пісьма, дакладнасць вобразных характарыстык. Сярод работ: «Цаною жыцця» (1961), «Захоп моста ў Віцебску ў 1944 годзе» (1962), «Уцёкі з палону» (1963), «Ішоў салдат, ішоў...» (1970), «Лазня» (1975), «Будаўнікі метро» (1979), «Салдаты 1943 года» (1981), «Мінск наш» (1992), «3 чэрвеня 1944» і «Вуліца Танкавая» (1994), шэраг лірычных пейзажаў і партрэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРА́ЦЬЕЎ (Пётр Васілевіч) (20.6.1909, г. Віцебск — 1.6.1943),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў ваенна-тэарэт. школу лётчыкаў у Ленінградзе і Ейскую ваенна-марскую школу лётчыкаў. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40, у час якой пам. камандзіра авіяпалка капітан К. зрабіў 66 баявых вылетаў, патапіў варожае судна з боепрыпасамі, спаліў на аэрадроме праціўніка 7 самалётаў, знішчыў 2 паравозы, 6 аўтамашын. У Вял.Айч. вайну ўдзельнічаў у абароне Ленінграда. Знішчальны авіяполк пад камандаваннем палкоўніка К. за 5 месяцаў правёў 389 паветр. баёў, знішчыў 105 варожых самалётаў, 55 танкаў. Загінуў у баі над Фінскім залівам. Яго імем наз.вуліца ў Віцебску, пасёлак у Выбаргскім р-не Ленінградскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУ́МАЎ (Яўген Уладзіміравіч) (падп.псеўд.Самарын; 16.12.1876, Масква — 10.2.1944),
удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1965). Канд.мед.н. (1935), праф. (1938). Скончыў Маскоўскі ун-т (1902). З 1905 земскі ўрач у Рэчыцкім пав. У 1-ю сусв. і грамадз. войны хірург і ўрач шпіталяў на Зах. фронце. З 1921 у мед. установах Мінска. У Вял.Айч. вайну ў 1-й гар. бальніцы: дапамагаў параненым партызанам і падпольшчыкам, забяспечваў падполле і многія партыз. атрады медыкаментамі, абсталяваў 2 партыз. шпіталі. У кастр. 1943 арыштаваны акупац. ўладамі, адмовіўся з імі супрацоўнічаць, загублены ў душагубцы. Яго імем у Мінску названы вуліца і бальніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́НКА (Іван Сідаравіч) (8.10.1895, г.п. Валаконаўка Белгародскай вобл., Расія — 25.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1940), Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. З 1941 на Зах., Бранскім, 2-м Бел. франтах. Камандзір стралк. дывізіі Л. вызначыўся ў 1944 у час прарыву абароны праціўніка ў Магілёўскай вобл. Дывізія з баямі 23—25 чэрв. фарсіравала рэкі Проня і Бася, адбіла некалькі контратак каля в. Халмы Чавускага р-на; Л. з гарматы падбіў некалькі варожых танкаў, загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў Магілёве. Яго імем названы вуліца і сквер у Магілёве, плошча ў Крычаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНХА́ТАН, Манхэтэн (Manhattan),
цэнтральная частка г.Нью-Йорк на в-ве Манхатан. Утварае адзін з 5 адм. раёнаў горада, абмежаваны на Зр. Гудзон (пратока Порт-Рывер), на У і Пд — пратокай Іст-Рывер, на ПнУ — пратокай Харлем. Пл. 35 км². Нас. каля 1,5 млн.чал. Дзелавы і гандл.цэнтр. Прычалы порта. М. перасякае гал. магістраль — Брадвей. Шмат прадпрыемстваў пераважна лёгкай і паліграф. прам-сці. У Верхнім М. (паўн.ч. М.) — музеі Метраполітэн, Натуральнай гісторыі, «Лінкальн-цэнтр» з Метраполітэн-опера і Нью-Йоркскай філармоніяй. Негрыцянскі раён Гарлем. У Цэнтр. М. — сядзіба ААН, Рокфелер-цэнтр. У Ніжнім М. — Нью-Йоркская біржа, банкі, вуліцаУол-Стрыт.