нацыянальны парк у ЗША, штат Мічыган. Засн. ў 1931. Знаходзіцца на воз.Верхняе (самае вял. прэснаводнае возера свету). Пл. каля 216 тыс.га, у т. л. 54 тыс.га сушы (в-аў Айл-Роял). Захоўваюцца першабытныя хвойныя і цвердалістыя лясы; бабры, разнастайная іхтыяфауна (46 відаў рыб) і арнітафауна (197 відаў птушак). Біясферны рэзерват.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БІНКА,
рака ў Камянецкім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р. Мухавец (бас.Зах. Буга). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 228 км². Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Пелішча Камянецкага р-на. Цячэ па Прыбугскай раўніне. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу. Верхняе цячэнне на працягу 10 кмназ. канал Жабінка. Створаны сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФІГУРА́ЦЫІ ПЛАНЕ́Т,
пэўныя становішчы планет адносна Сонца і Зямлі. Характарызуюцца вуглом планета—Зямля—Сонца, які наз.элангацыяй. Становішча нябеснага цела пры элангацыі 0°наз.злучэннем, 180° — процістаяннем, 90° — квадратурай.
Для ніжніх планет, арбіты якіх знаходзяцца ўнутры арбіты Зямлі, адрозніваюць ніжняе і верхняе злучэнні, найб.зах. і ўсх. элангацыі. Для вызначэння найб. элангацыі праводзяць датычную да арбіты планеты, што праходзіць праз Зямлю. Планета, якая знаходзіцца у пункце дотыку, мае найб. элангацыю. Для верхніх планет, арбіты якіх знаходзяцца па-за арбітай Зямлі, адрозніваюць процістаянне, злучэнне, зах. і ўсх. квадратуры. Ніжняя планета знаходзіцца бліжэй за ўсё да Зямлі ў момант ніжняга злучэння і далей за ўсё у момант верхняга. Верхняя планета найб. набліжаецца да Зямлі у процістаянні і аддаляецца пры злучэнні. Аналагічна К.п. вызначаюцца канфігурацыі Месяца, малых планет, камет і інш. Месяцавыя канфігурацыі характарызуюцца фазамі Месяца.
А.А.Шымбалёў.
Канфігурацыя планет: 1 — злучэнне; 2 — процістаянне; 3. 4 — ніжняе і верхняе злучэнні; 5, 6 — усходняя і заходняя элангацыі; 7, 8 — усходняя і заходняя квадратуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЙЕ́ЛАЎСТАН (Yellowstone),
рака на ПнЗ ЗША, правы прыток р. Місуры. Даўж. каля 1200 км, пл.бас. 182,3 тыс.км2 Пачынаецца ў Скалістых гарах, верхняе цячэнне на тэр.Йелаўстонскага нацыянальнага парку, дзе ўтварае глыбокія каньёны і вадаспады, у сярэднім і ніжнім цячэнні — раўнінная рака. Жыўленне снегавое і дажджавое, вясенне-летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады 365 м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЧО́С,
верхняе мохавае і травяное покрыва на тарфяных балотах, якое лёгка аддзяляецца ад торфу. Слой звязаны каранямі жывой травяністай расліннасці, рызоідамі, сцёбламі і галінкамі імхоў. У Беларусі таўшчыня ачосу звычайна 10—15 см, найб. 50 см. У ім канцэнтруецца макс. колькасць мікраарганізмаў (і пажыўных рэчываў для іх), адбываюцца асн. працэсы торфаўтварэння. Пры здабычы торфу ачос нарыхтоўваюць асобна або заворваюць. Прыдатны для вырабу кармавых дражджэй, спірту і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРУ́Н,
рака ў Іране, левы прыток р. Шат-эль-Араб.Даўж. 820 км, пл.бас. каля 60 тыс.км². Вытокі ў гарах Загрос, верхняе і сярэдняе цячэнні ў цяснінах і міжгорных катлавінах, ніжняе — па Месапатамскай нізіне. Веснавое разводдзе, летнія дажджавыя паводкі, асенне-зімовая межань. Сярэдні расход вады 770 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння, частка сцёку па тунелі паступае ў Ісфаханскі аазіс. Суднаходная да г. Ахваз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́ВА (Morava),
рака на У Югаславіі (Сербія), правы прыток р. Дунай. Даўж. 563 км (ад вытоку Паўд. М.), пл. басейна 38 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў Паўд. і Зах. М. Верхняе цячэнне рэк, якія складаюць М. ва Усх.-Сербскіх гарах, ніжэй сутокаў — па Сярэднедунайскай раўніне. Асн. прыток — р. Ібар (справа). Веснавое разводдзе. Сярэдні расход вады ў вусці 260 м³/с. ГЭС. Сплаўная. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЛУ́Т (Duluth),
горад на Пн ЗША, у штаце Мінесота, на беразе воз.Верхняе. Каля 100 тыс.ж., з прыгарадамі (у т. л. ў штаце Вісконсін) каля 300 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гал. порт на Верхнім возеры. Вываз жал. руды, пшаніцы і лесаматэрыялаў. Прам-сць: металургічная, маш.-буд. (судны, буд. машыны, пад’ёмна-трансп. і прамысл. абсталяванне, інструменты і механізмы), харч., дрэваапр., паліграфічная. Ун-т. Музей, маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРДО́НЬ (Dordogne),
рака на ПдЗ Францыі, правы прыток Гароны, з якой утварае агульнае вусце — эстуарый Жыронда. Даўж. 472 км, пл.бас. 23,4 тыс.км². Вытокі на Пн масіву Мон-Дор, верхняе і сярэдняе цячэнне — па Цэнтр. Французскім масіве, ніжняе — па Гаронскай нізіне. Асн. прытокі — рэкі Везер і Іль. Сярэдні расход вады 405 м³/с. У ніжнім цячэнні марскія прылівы. Каскад ГЭС. На Д. — гарады Бержэрак, Лібурн (пач. суднаходства).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МБЕРЛЕНД (Cumberland),
рака на У ЗША, левы прыток р. Агайо. Даўж. 1109 км, пл.бас. 47 тыс.км². Пачынаецца на плато Камберленд у Апалачах, верхняе і сярэдняе цячэнні ў цясніне глыб. да 100 м, ніжняе на Цэнтр. раўнінах. Жыўленне снегава-дажджавое. Вясенне-летняе разводдзе. Сярэдні гадавы расход вады 774 м³/с. Буйныя вадасховішчы (у т. л. аднайменнае даўж. 160 км). Суднаходная на 738 км ад вусця. На К. — г. Нашвіл.