ЙЕ́ЛАЎСТАН (Yellowstone),

рака на ПнЗ ЗША, правы прыток р. Місуры. Даўж. каля 1200 км, пл. бас. 182,3 тыс. км2 Пачынаецца ў Скалістых гарах, верхняе цячэнне на тэр. Йелаўстонскага нацыянальнага парку, дзе ўтварае глыбокія каньёны і вадаспады, у сярэднім і ніжнім цячэнні — раўнінная рака. Жыўленне снегавое і дажджавое, вясенне-летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады 365 м3/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.

т. 7, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)