Існавала ў ВКЛ у канцы 18 ст. Утворана ў 1793 у час 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. Паводле рашэння надзвычайнага Гродзенскага сойма 1793 Браслаўскі павет Віленскага ваяв. вылучаны ў асобнае ваяводства з цэнтрам у г.Браслаў (з 1794 — Відзы). Падзелу на паветы не было. Скасавана ў 1795 у час 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. Яго тэр. ўвайшла як павет у Віленскую губ.Рас. Імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЖО́НКА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Янка, за 9 км на ПдЗ ад г.Браслаў. Пл. 0,19 км², даўж. 690 м, найб.Шыр. 390, найб.глыб. 2,6 м, даўж. берагавой лініі 1,9 км. Пл. вадазбору 6,56 км². Абкружана забалочанай поймай, парослай хмызняком. Схілы катлавіны выш. да 2 м, пясчаныя, разараныя. Берагі нізкія, тарфяністыя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСТА́ТЫ, Густата,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Густатка (выцякае з возера), за 22 км на ПдУ ад г.Браслаў. Пл. 2,4 км², даўж. 3,2 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.Глыб. 2,8 м, даўж. берагавой лініі 7,7 км. Пл. вадазбору 24,7 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМО́ШША,
вёска ў Ахрэмавіцкім с/с Браслаўскага р-на Віцебскай вобл., на аўтадарозе Браслаў—Шаркаўшчына. Цэнтр калгаса. За 20 км на Пд ад Браслава, 258 км ад Віцебска, 20 км ад чыг. ст. Шаркаўшчына. 369 ж., 126 двароў (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Каля вёскі — гарадзішча і курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТАНЦІ́НАВА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка (ручаём злучана з возерам), за 32 км на ПнУ ад г.Браслаў. Пл. 0,47 км², даўж. каля 1,1 км, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 10,8 км². Схілы катлавіны выш. 15—20 м, у верхняй ч. разараныя, на У пад хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЕ́Ц, Крывое возера,
у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 18 км на Пн ад г.Браслаў. Пл. 0,23 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 4,8 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 3 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, у залівах нізкія, забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́ШЧЫНА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 17 км на ПнУ ад г.Браслаў. Пл. 0,21 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 18,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2 км. Пл. вадазбору 1,25 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі выш. 0,3—0,5 м, месцамі сплавінныя. Выцякае ручай у воз. Опліса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГО́РНАЕ ВО́ЗЕРА,
у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрысвята (звязана з возерам ручаём), за 27 км на ПдЗ ад г.Браслаў. Пл. 0,36 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 6,7 м, даўж. берагавой лініі 4,1 км. Пл. вадазбору 2,9 км². Схілы катлавіны выш. 3—5 м, разараныя. Берагі выш. 0,1—0,3 м, пясчаныя, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, стромкае, пясчанае, глыбей дно глеістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЮ́СЫ,
вёска ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., на паўд.-зах. беразе воз. Плюсы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на Пн ад г.Браслаў, 247 км ад Віцебска, 48 км ад чыг. ст. Друя. 266 ж., 109 двароў (2000). Піларама, млын. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл св. Тройцы (пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́СЛАЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неараманскага стылю. Пабудаваны ў 1824 у г.Браслаў (Віцебскай вобл.) каля стараж. замчышча. Пры перабудове ў 1897 выкарыстаны ўчасткі сцен, якія захавалі ўзорыстую каменную муроўку — т.зв. «разынкавую». Змураваны з бутавага каменю і чырв. цэглы. Трохнефавы 1-вежавы прамавугольны ў плане храм, накрыты 2-схільным дахам, трох’ярусная вежа завершана шатром. Элементы дэкору: пінаклі, стральчаты партал увахода з вімпергам (над ім — трыфорыум), аркатура. Твор разьбярскага мастацтва — амбон. На хорах устаноўлены арган.