Густата, возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Густатка (выцякае з возера), за 22 км на ПдУ ад г. Браслаў. Пл. 2,4 км², даўж. 3,2 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.Глыб. 2,8 м, даўж. берагавой лініі 7,7 км. Пл. вадазбору 24,7 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.