ЗАМО́ШША,

вёска ў Ахрэмавіцкім с/с Браслаўскага р-на Віцебскай вобл., на аўтадарозе Браслаў—Шаркаўшчына. Цэнтр калгаса. За 20 км на Пд ад Браслава, 258 км ад Віцебска, 20 км ад чыг. ст. Шаркаўшчына. 369 ж., 126 двароў (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Каля вёскі — гарадзішча і курганны могільнік.

т. 6, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)