аўтаномная рэгіянальная прафс.арг-цыя, якая супрацоўнічае з Сусветнай федэрацыяй прафсаюзаў. Засн. ў г. Бразілія (Бразілія) на кангрэсе прадстаўнікоў прафсаюзаў краін Лац.Амерыкі 24—28.1.1964, на якім былі прадстаўлены левыя прафс. цэнтры пераважнай большасці лац.амер. краін, у т. л. Аргенціны, Бразіліі, Мексікі, Перу, Чылі і інш. Замяніў Лацінаамерыканскую канфедэрацыю працоўных. Асн. мэта — каардынацыя намаганняў людзей наёмнай працы лац.амер. краін у барацьбе за паляпшэнне жыццёвых умоў, дэмакратыю, нац. незалежнасць і сац.-эканам. прагрэс у інтарэсах працоўных. Вышэйшы орган — Ген. савет, выканаўчы — Сакратарыят. Штаб-кватэра ў г. Мехіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМЕРЫКА́НСКАЯ ШАША́,
буйнейшая аўтамагістраль Лацінскай Амерыкі, якая звязвае краіны Паўд. і Цэнтр.Амерыкі з ЗША. Даўж. 33,6 тыс.км. Уваходзіць у Панамерыканскую сістэму шашэйных дарог (45,7 тыс.км). Пачынаецца ў г. Нуэва-Ларэда, на мяжы Мексікі і ЗША, праходзіць праз сталіцы і буйныя гарады дзяржаў Цэнтр. і Паўд.Амерыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛКАНІ́ЧНАЯ СЬЕ́РА, Ціхаакіянская Кардыльера,
ланцуг вулканічных конусаў, які цягнецца ўздоўж Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Цэнтр.Амерыкі. Дзеючыя вулканы: Тахумулька (4217 м) у Гватэмале (найвыш. пункт Цэнтр.Амерыкі), Санта-Ана, Ісалька (Сальвадор), Ірасу (Коста-Рыка) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕ́РЫКА,
частка свету, утвораная 2 мацерыкамі — Паўн. Амерыкай і Паўд. Амерыкай. У склад Амерыкі ўваходзіць самы вял. ў свеце в-аў Грэнландыя і шэраг інш. сумежных а-воў. Размешчана ў Зах. паўшар’і паміж Атлантычным і Ціхім акіянамі. На Пн абмываецца водамі Паўн. Ледавітага ак. Мяжу паміж мацерыкамі праводзяць па Дар’енскім (часцей па Панамскім) перашыйку. На ПдПаўн.Амерыкі часта вылучаюць Цэнтральную Амерыку (паміж Тэўантэпекскім і Панамскім перашыйкамі), Вест-Індыю (а-вы Атлантычнага ак. і яго Карыбскага м. паміж мацерыкамі Паўн. і Паўд.Амерыкі), Лацінскую Амерыку. Агульная пл. 42,5 млн.км². Нас. 740,3 млн.чал. (1992).
Грэнландыю і паўн.-ўсх. ўзбярэжжа Паўн.Амерыкі адкрылі нарманы ў 10—11 ст. Афіцыйна адкрыццё Амерыкі датуецца 12.10.1492, калі экспедыцыя мараплаўца Х.Калумба дасягнула Багамскіх а-воў. Названа латарынгскім картографам М.Вальдземюлерам у яго «Уводзінах у касмаграфію» (1507) у гонар фларэнційца Веспучы Амерыга, які ўпершыню выказаў думку, што адкрытая ў Зах. паўшар’і зямля з’яўляецца новай часткай свету. Існуе таксама меркаванне, што назва Амерыка паходзіць ад мясц. племя туземцаў, якое жыло каля воз. Нікарагуа і звалася «амерыкас». Аб прыродзе, гісторыі, эканоміцы і дзяржавах гл. ў арг.Паўночная Амерыка і Паўднёвая Амерыка./p>
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУАХІ́РА, Гаахіра (Guajira, Goajira),
паўвостраў на ПнПаўд.Амерыкі, у Калумбіі (б. частка) і Венесуэле. Абмываецца Карыбскім м. і Венесуэльскім залівам. Пл. 12 тыс.км². Паверхня пераважна нізінная, на ПнУ гарыстая (выш. да 853 м). Клімат і расліннасць трапічных паўпустынь. Пашавая жывёлагадоўля. Здабыча солі. На Гуахіра мыс Гальінас (самы паўн. пункт Паўд.Амерыкі).
англійскі археолаг, які даў навук. апісанне найбуйнейшых помнікаў майя. Да 1894 арганізаваў 7 экспедыцый, у час якіх даследаваў помнікі Кірыгуа, Паленке, Чычэн-Іца. Вынікі работ апублікаваў у серыі «Біялогія Цэнтральнай Амерыкі, ці Даследаванні флоры і фауны Мексікі і Цэнтральнай Амерыкі» (1892—1902). М. транскрыбіраваў тэксты майя, якія заклалі асновы даследавання іх іерагліфічнага пісьма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНА́МСКІ ПЕРАШЫ́ЕК (ісп. Istmo de Panama, англ. Isthmus of Panama),
найбольш вузкая ч.Цэнтр.Амерыкі ў Панаме, злучае мацерыкі Паўн. і Паўд.Амерыкі. Абмываецца Карыбскім м. і Панамскім зал. Ціхага акіяна. Найменшая шыр. 48 км. Нізінная ўзгорыстая раўніна выш. да 180 м. Складзена пераважна з вулканічных парод. Вечназялёныя трапічныя лясы і саванны. У найб. нізкай ч. П.п. Панамскі канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА-АМЕРЫКА́НСКАЕ ЗАДЗІНО́ЧАННЕ (БАЗА),
грамадская арг-цыя прадстаўнікоў бел. эміграцыі і творчай інтэлігенцыі ў ЗША. Засн. Ў 1949 па ініцыятыве М.Гарошкі, Я.Станкевіча, М.Дарашэвіча, Я.Ніхаёнка. Асн. мэта — прапаганда бел. культуры. Мае аддзелы ў некалькіх штатах ЗША. Арганізуе сустрэчы беларусаў Паўн.Амерыкі. Выдае газ.«Беларус». Старшыня доктар А.Шукелойць.
Да арт.Беларуска-амерыканскае задзіночанне. Традыцыйная (21-я) сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі. Таронта, 1994.