пе́са, нескл., н.

Грашовая адзінка шэрагу краін Лацінскай Амерыкі і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́нча, нескл., н.

Сядзіба ў краінах Лацінскай Амерыкі; ферма ў ЗША.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пео́н

‘селянін у краінах Лацінскай Амерыкі

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пео́н пео́ны
Р. пео́на пео́наў
Д. пео́ну пео́нам
В. пео́на пео́наў
Т. пео́нам пео́намі
М. пео́не пео́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Соединённые Шта́ты Аме́рики Злу́чаныя Шта́ты Аме́рыкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апо́сум, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая млекакормячая жывёліна сямейства сумчатых пацукоў, якая водзіцца ў лясах Амерыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мурашкае́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Бяззубае млекакормячае трапічнай Амерыкі, якое жывіцца галоўным чынам мурашкамі і тэрмітамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праамерыка́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які дзейнічае ў інтарэсах Амерыкі; які падтрымлівае палітыку Злучаных Штатаў Амерыкі. Праамерыканская арыентацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырванаску́ры, -ая, -ае.

1. 3 чырвонай або чырванаватай скурай.

Ч. твар.

2. 3 цёмна-жоўтай, чырванаватай афарбоўкай скуры (пра індзейцаў Амерыкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штат², -а, М шта́це, мн. -ы, -аў, м.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з унутраным самакіраваннем у ЗША, Аўстраліі, краінах Лацінскай Амерыкі, Індыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

США (Соединённые Шта́ты Аме́рики) ЗША (Злу́чаныя Шта́ты Аме́рыкі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)