насякомае атрада матылёў. Пашырана ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі.
Размах крылаў 4—5 см. Пярэднія крылы шэрыя або амаль чорныя з плямамі, заднія — белыя. Актыўныя ўначы. Самка вельмі пладавітая, адкладвае больш за 2 тыс. яец. Матылькі жывяцца нектарам кветак, сокам раслін, вусені — травяністымі раслінамі. Шкоднікі с.-г. культур: псуе высеянае зерне азімых злакаў, шкодзіць руні, кукурузе, сланечніку, бавоўніку і інш. раслінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗОТФІКСАВА́ЛЬНЫЯ БАКТЭ́РЫІ, азотфіксатары,
мікраарганізмы, здольныя засвойваць малекулярны азот атмасферы і пераводзіць яго ў складаныя азоцістыя злучэнні. Сімбіятычныя азотфіксавальныя бактэрыі (найб.актыўныя фіксатары азоту) існуюць у сімбіёзе пераважна з бабовымі раслінамі (гл.Актынаміцэты, Клубеньчыкавыя бактэрыі), несімбіятычныя жывуць свабодна (азотабактэр, кластрыдыі, некаторыя віды цыянабактэрый, фотатрофных бактэрый, асобныя віды грыбоў і дражджэй). Азотфіксавальныя бактэрыі ўдзельнічаюць у кругазвароце азоту ў прыродзе, абагачаюць ім глебу і вадаёмы, пераводзяць яго ў форму, даступную для засваення вышэйшымі раслінамі.
гэтэрацыклічная амінакіслата. Упершыню выдзелены ням. хімікам-арганікам Э.Фішэрам (1902). Мае 4 аптычна актыўныя формы: L-, D-, ала-L-, ала-D-А. Прыродны L-А. — спецыфічная састаўная ч. бялкоў жывёл (калагену і эластыну) і раслін. У жывых клетках L-А. утвараецца гідраксіліраваннем звязанага ў бялках праліну. Ала-L-А. выяўлены ў свабодным стане ў кветках сандалавага дрэва, уваходзіць у склад таксічных пептыдаў бледнай паганкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШЫ́ЦЕЛЬ,
прыстасаванне для зніжэння шуму рухавікоў, вентылятараў, машын, а таксама збудаванняў, куды шум пранікае праз паветра- і газаправоды. Бываюць актыўныя, рэактыўныя і інтэрферэнцыйныя. Актыўны глушыцель — трубаправод з гукаізаляцыйнымі матэрыяламі ўсярэдзіне. Рэактыўны мае ўнутр. перагародкі з адтулінамі ці рэзкія звужэнні і расшырэнні трубаправода; ставіцца на аўтамабілях, матацыклах. У інтэрферэнцыйных глушыцелях струмень газу накіроўваецца па 2 трубах рознай даўжыні, каб гукавыя хвалі розніліся па фазе і пры накладанні гасілі адна адну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАНО́К (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 19.10.1949, г. Клецк Мінскай вобл.),
бел, хімік-арганік. Д-рхім.н. (1990), праф (1991). Скончыў БДУ (1972), дзе і працаваў. З 1991 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па хіміі гетэрацыклічных злучэнняў. Распрацаваў метад сінтэзу кісларод- і азотзмяшчальных гетэрацыклаў на аснове рэакцый унутрымалекулярнай цыклізацыі функцыянальна замешчаных ненасычаных і эпоксікетонаў, сінтэзаваў больш за тысячу новых гетэрацыклічных злучэнняў, многія з якіх біялагічна актыўныя (лек. прэпараты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМФАКІ́НЫ,
біялагічна актыўныя рэчывы, якія сінтэзуюцца і выдзяляюцца папуляцыямі лімфацытаў пад уздзеяннем антыгена. Паводле хім. прыроды — глікапратэіды, малекулярная Maca 15 000—80 000. Пры дапамозе Л. ажыццяўляюцца кааперацыя, каардынацыя і рэгуляванне функцыі клетак, якія ўдзельнічаюць у імунным адказе. Колькасць у плазме крыві і культуральным асяроддзі, якое ўтрымлівае лімфацыты, з’яўляецца мерай інтэнсіўнасці рэакцый клетачнага імунітэту. Некаторыя Л. (інтэрферон) ужываюць для кампенсацыі дэфектаў клетачнага імунітэту пры вірусных інфекцыях і пухлінных захворваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМПО́ЎКАў лазернай фізіцы,
працэс стварэння нераўнаважнага стану рэчыва пад уплывам знешніх уздзеянняў (магн. поля, эл. разраду, рэзкага ахаладжэння папярэдне нагрэтага газу і інш.). Можа перавесці рэчыва са стану тэрмадынамічнай раўнавагі ў актыўны стан (гл.Актыўнае асяроддзе), пры якім яно набывае здольнасць узмацняць і генерыраваць эл.-магн. хвалі (гл.Лазер). Тэрмін «П.» выкарыстоўваецца таксама ў радыётэхніцы і оптыцы пры апісанні працэсаў уздзеяння на актыўныя элементы параметрычных сістэм (гл.Параметрычныя ваганні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗОТФІКСА́ЦЫЯ (ад азот + лац. fixatio замацаванне) біялагічная, звязванне малекулярнага азоту атмасферы ў азотзмяшчальныя злучэнні. Ажыццяўляецца азотфіксавальнымі бактэрыямі (найб.актыўныя клубеньчыкавыя). Першы стабільны прадукт у выніку азотфіксацыі — аміяк, сінтэз якога каталізуе нітрагеназа. Вызначаны структура і лакалізацыя генаў азотфіксацыі. Адыгрывае важную ролю ў прыродным кругавароце азоту, абагачэнні глебы і вадаёмаў звязаным азотам. Азотфіксавальныя мікраарганізмы ў спалучэнні (сімбіёзе) з раслінамі, напр. лубінам, гарохам, вікай, могуць абагаціць 1 га глебы на 200—500 кг азоту за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРАКТА́НТЫ (ад лац. attrahere прывабліваць, прыцягваць),
прыродныя і сінтэтычныя рэчывы, што прывабліваюць жывыя арганізмы. Асабліва рэагуюць на прысутнасць атрактантаў насякомыя, што выкарыстоўваецца ў с.-г. практыцы ў мэтах знішчэння шкоднікаў раслін і паразітаў жывёл. Атрактанты палавыя прывабліваюць як асобіны процілеглага полу, харчовыя — як ежа, некаторыя — як субстрат для адкладкі яец. Палавыя атрактанты насякомых — біялагічна актыўныя рэчывы: асобіна выдзяляе некалькі міліграмаў атрактантаў, а рэцэптары антэн другой асобіны ўспрымаюць некалькі малекул атрактантаў на адлегласці ў сотні метраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМАНО́ІДЫ, парагармоны,
разнастайныя паводле хім. структуры біялагічна актыўныя рэчывы, якія ўздзейнічаюць на абмен рэчываў і інш.фізіял. працэсы ў арганізме. У адрозненне ад гармонаў утвараюцца звычайна не ў залозах унутр. сакрэцыі, а ў інш. тканках і органах. Біял. ўздзеянне гарманоідаў кароткачасовае, таму што яны разбураюцца або звязваюцца тканкавымі бялкамі. Да гарманоідаў адносяць ацэтылхалін, некат. папярэднікі і прадукты пераўтварэння адрэналіну, тканкавыя гармоны, або гістагармоны (гастарын, гепарын, секрэцін і інш.), гістамін, сератанін і некат. інш. біягенныя аміны.