характарыстыка выніку вымярэння, якая паказвае адхіленне знойдзенага значэння велічыні ад яе сапраўднага значэння.
Адрозніваюць абсалютную Х.в. (выражаецца ў адзінках велічыні, якая вымяраецца) і адносную, роўную адносінам абсалютнай Х.в. да сапраўднага значэння велічыні (выражаецца ў долях адзінкі, працэнтах і г.д.). Сістэматычныя Х.в. абумоўлены пераважна хібнасцямі сродкаў вымярэнняў, выпадковыя — некантралюемымі зменамі ўмоў вымярэнняў, промахі (грубыя хібнасці, якія істотна адрозніваюцца ад чаканых) — няспраўнасцю сродкаў вымярэнняў. Выпадковыя Х.в. звычайна ацэньваюць метадамі матэм. статыстыкі (гл.Памылак тэорыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́БСКАЯ ВАЙНА́ 1499, Швейцарская вайна 1499. Вялася ў лют.—вер. імператарам «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Максімілянам I Габсбургам і Швабскім саюзам супраць Швейц. саюза. Прычынай вайны стала адхіленне швейцарцамі пастаноў Вормскага рэйхстага (1495) аб правядзенні імперскай рэформы (увядзенне агульнаімперскага падатку, стварэнне агульнаімперскіх устаноў), што азначала для Швейц. саюза рэальнае падпарадкаванне імперыі. Пасля шэрагу бітваў, у якіх імперскія войскі пацярпелі паражэнне, 22.9.1499 паміж швейцарцамі і імператарам заключаны Базельскі дагавор, паводле якога фактычна прызнавалася незалежнасць Швейцарыі ад імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДВО́Ду судаводстве,
адхіленне суддзі (засядацеля) ад удзелу ў разглядзе пэўнай справы ў сувязі з яго асабістай зацікаўленасцю ў выніку справы або па інш. абставінах, якія выклікаюць сумненне ў непрадузятасці. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае таксама адвод пракурору, следчаму, асобе, якая вядзе дазнанне, сакратару суд. пасяджэння, эксперту, спецыялісту, перакладчыку, панятому, калі яны асабіста, прама ці ўскосна, зацікаўлены ў выніках справы. Правілы адводу садзейнічаюць усебаковаму, поўнаму і аб’ектыўнаму даследаванню акалічнасцяў справы і прыняццю правільнага рашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЯ́РНЫ КЛІ́МАТ (ад лац. solaris сонечны),
1) радыяцыйны клімат, умоўны клімат, які разлічваецца тэарэтычна па размеркаванні сонечнай радыяцыі на зямной паверхні ў залежнасці толькі ад шыраты мясцовасці і пары года (без уліку кліматаўтваральных фактараў і працэсаў, што адбываюцца ў атмасферы, асаблівасцей подсцільнай паверхні і інш.). Адхіленне т-ры паветра і інш. характарыстык С.к. ад рэальных адлюстроўвае ролю мясц.геагр. фактараў і асаблівасцей цыркуляцыі атмасферы ў фарміраванні клімату пэўнага рэгіёна.
2) Рэжым сонечнай радыяцыі і эфектыўнага выпрамянення ў дадзеным месцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСЕЛЕРО́МЕТР (ад лац. accelerare паскараць + ...метр),
прылада для вымярэння паскарэння руху машын, іх сістэм і звёнаў, вібрацыі машын і збудаванняў. Звычайна акселерометр — маятнікавая прылада, у якой адхіленне маятніка (інерцыйнай масы) пад уплывам паскарэння машыны перадаецца на стрэлку градуіраванай шкалы. Бываюць мех., пнеўмат., эл. і інш. Лятальныя апараты (у т. л. ракеты) забяспечваюцца акселерометрамі ў выглядзе гірамаятнікаў ці паплаўковых маятнікаў з аўтам. кампенсацыяй сіл трэння. Акселерометр рэлейнага тыпу выкарыстоўваюць для вызначэння найб. намагання пры штампоўцы, коўцы, забіванні паляў і інш.Найб. дакладныя ўжываюцца ў інерцыяльнай навігацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКА́НАВА Нявена (н. 12.12.1938, г. Станке-Дзімітроў, Балгарыя),
балгарская актрыса. Нар.арт. Балгарыі (1974). Творчую дзейнасць пачала ў т-ры, у кіно з 1956 (фільм «Дзве перамогі»). Сярод лепшых — ролі гераінь, прасякнутых шчырасцю, парывістых, унутрана значымых. Знялася ў фільмах «Гады кахання» (1957), «Будзь шчаслівая, Ані!» (1961), «Тытунь» (1962, у сав. пракаце «Канец «Нікаціяны»), «Інспектар і ноч» (1963), «Выкрадальнік персікаў» (1964), «Адхіленне» (1967), «Хлопчык адыходзіць» (1972, у сав. пракаце «Вольная птушка»), «Дрэва без каранёў» (1974), «Не зыходзь» (1976), «Тры смяротныя грахі» (1980), «Папярэджанне» (1982), «Выратаванне» (1984) і інш.
хвалі парушэнняў «спінавага парадку»; элементарны (найпрасцейшы) рух магн. момантаў у магнетыках. Абумоўлены моцным абменным узаемадзеяннем паміж атамамі: адхіленнемагн. моманту якога-н. атама ад стану раўнавагі не лакалізуецца, а ў выглядзе хвалі распаўсюджваецца ў асяроддзі. Існаванне С.х. прадказана Ф.Блохам у 1930. С.х. ў н е магнітных матэрыялах — ваганні спінавай шчыльнасці электронаў праводнасці, абумоўленыя абменным узаемадзеяннем паміж імі. Праяўляюцца ў некаторых асаблівасцях электроннага парамагнітнага рэзанансу, напр., у селектыўнай празрыстасці метал. пласцін для эл.-магн. хваль з частотамі, блізкімі да частаты гэтага рэзанансу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАРК (Stark) Іаганес (15.4.1874, г. Шыкенгоф, Германія — 21.6.1957),
нямецкі фізік. Чл. Берлінскай АН. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1898). Працаваў у розных ВНУ Германіі. З 1920 праф. Вюрцбургскага ун-та, у 1933—39 прэзідэнт Фізіка-тэхн. ін-та ў Берліне. Навук. працы па оптыцы, атамнай фізіцы і тэорыі валентнасці. Выявіў адхіленне святла ў неаднародным эл. полі, эфект Доплера ў каналавых прамянях (1905). Растлумачыў прыроду рэнтгенаўскага выпрамянення (1907). Адкрыў з’яву расшчаплення спектральных ліній у эл. полі (гл.Штарка з’ява). Нобелеўская прэмія 1919. Выступаў супраць тэорыі адноснасці. Падтрымліваў нацыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАФІЗІ́ЧНЫЯ АНАМА́ЛІІ,
адхіленне значэнняў фіз. палёў (гравітацыйнага, магнітнага, геатэрмічнага, электрамагнітнага) ад нармальнага поля Зямлі. Абумоўлены рознымі фіз. ўласцівасцямі горных парод, неаднароднасцю саставу і будовы зямной кары і мантыі. Адрозніваюць анамальнае значэнне (лічба, якая характарызуе велічыню анамаліі ў пэўным пункце назірання, напр., анамаліі Бучэ, Фая і інш.) і анамальнае поле (участак, на якім назіраюцца адхіленні; бываюць мазаічныя, лінейныя, паласавыя і інш.). Паводле памераў і глыбіні геафізічныя анамаліі падзяляюцца на лакальныя і рэгіянальныя. Па геафізічных анамаліях вывучаюць унутр. будову Зямлі і зямной кары, вырашаюць гідрагеал. і інж.-геал. задачы, вядуць пошук і разведку радовішчаў карысных выкапняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́ІД (ад геа... + грэч. eidos выгляд),
сапраўдная фігура Зямлі, абмежаваная ўзроўневай паверхняй (сярэдні ўзровень вады Сусветнага ак., мысленна прадоўжаны пад мацерыкамі). Форма геоіда ў выніку сутачнага абарачэння Зямлі блізкая да эліпсоіда вярчэння, але яго паверхня ўскладнена з-за нераўнамернасці размеркавання мас унутры Зямлі. Паверхня геоіда перпендыкулярная да напрамку сілы цяжару ва ўсіх кропках, больш згладжаная, чым фіз. паверхня Зямлі, на якой рэзка выражаны горы і акіянскія ўпадзіны. Яна выпуклая, сярэдняя велічыня адхілення геоіда ад найб. удала падабранага зямнога сфероіда складае ±50 м, а максімальнае адхіленне ±100 м.