ПАНАСЮ́К (Віктар Іванавіч) (1.1.1942, с. Каўрак Тагучынскага р-на Новасібірскай вобл., Расія — 9.12.1991),
бел. вучоны ў галіне сістэм кіравання. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1985). Брат А.І.Панасюка. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1964). З 1967 у БПІ (з 1985 заг. кафедры). Навук.працы па аптымальным кіраванні. Распрацаваў тэорыю магістральнай аптымізацыі кіравальных сістэм (з А.І.Панасюком), аптымальныя рэгулятары электрапрыводаў, аптымальныя тэхналогіі нагрэву зліткаў у пракатнай вытв-сці.
Тв.:
Асимптотическая магистральная оптимизация управляемых систем. Мн., 1986 (разам з А.І.Панасюком);
Оптимальное управление в технических системах. Мн., 1990 (разам з В.Б.Кавалеўскім, Э.Дз.Палітыкам);
Оптимальное микропроцессорное управление электроприводом. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАМЕ́Й (Уладзімір Трафімавіч) (н. 30.11.1921, с. Гусяцін Чамеравецкага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н., праф. (1974). Скончыў Львоўскі мед.ін-т (1947). У 1962—96 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук.працы па лячэнні туберкулёзна-алергічных працэсаў, апёкаў вачэй, пачатковых стадый катаракты, дыягностыцы пухлін галаўнога мозга, перасадцы штучнага хрусталіка, хірург. лячэнні глаўкомы, касавокасці, блізарукасці.
Тв.:
Гипотермический тест очаговой аллергической реакции при туберкулезе глаза (разам з В.І.Санюкевічам) // Вопросы борьбы с туберкулезом. Мн., 1968;
Локальная и общая температурные реакции на прободную рану глаза при лучевой болезни у кроликов // Вопросы радиобиологии. Мн., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЮКЕ́ВІЧ (Вадзім Іосіфавіч) (н. 23.3.1932, в. Зялёная Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
геолаг, адзін з адкрывальнікаў жалезарудных і інш. радовішчаў на Беларусі. Скончыў БДУ (1956). У 1956—98 у Бел. геолага-гідрагеал. экспедыцыі (гал. геолаг, з 1976 начальнік). Навук.працы па геал. будове і карысных выкапнях Беларусі, методыцы іх вывучэння. Пад яго кіраўніцтвам адкрыты Аколаўскае, Навасёлкаўскае радовішчы жал. руд, шэраг крыніц мінер., вод, радовішчы буд. матэрыялаў. Удзельнічаў у складанні геал., геамарфалагічных карт і карт карысных выкапняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Геология СССР. Т. 3 (БССР). М., 1971 (у сааўт.);
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);
Железорудные формации докембрия Белоруссии. Мн., 1974 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ВІЧ (Уладзімір Свірыдавіч) (н. 25.8.1946, в. Бабы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па спектраскапіі і фатоніцы раствораў. Распрацаваў люмінесцэнтныя метады даследавання дыпольнай сальватацыі палярных шмататамных малекул, прапанаваў квазічасціцы хістоны для апісання арыентацыйнай калектыўнай вагальнай дынамікі малекул. Даследуе таксама маст. спадчыну і сімволіку Ф.Скарыны.
Тв.:
Новые квазичастицы хистоны и когерентная фотоиндуцированная динамика молекул в полярных неупорядоченных средах // Журн. прикладной спектроскопии. 1998. Т. 65, выд. 2;
Чароўнае святло гравюраў Скарыны // Бел. думка. 2000. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛЮКЕ́ВІЧ (Мікалай Уладзіміравіч) (и. 18.5.1937, в. Бондары Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1959). З 1960 у акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» (з 1991 нам. дырэктара). Навук.працы па тэорыі цеплаправоднасці і кінетычнай тэорыі працэсаў цепла- і масапераносу пры фазавых ператварэннях. Распрацаваў метады апісання нераўнаважных працэсаў у порыстых асяроддзях.
Тв.:
Физическая кинетика и процессы переноса при фазовых превращениях. Мн., 1980 (у сааўт.);
Physical kinetics and transfer in Phase transitions. New York, 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧО́СКІ ((Paczoski) Юзаф Конрадавіч) (8.12.1864, в. Белгародка Дубнаўскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 14.2.1942),
польскі і ўкраінскі біёлаг; адзін з заснавальнікаў фітацэналогіі, пачынальнік геабат. даследаванняў на Беларусі. Скончыў Кіеўскі ун-т (1894). З 1897 працаваў у Херсоне і запаведніку Асканія-Нова. З 1923 узначальваў н.-д. работу запаведніка Белавежская пушча. З 1925 праф. Пазнанскага ун-та. Навук.працы па фларыстыцы, сістэматыцы, геаграфіі раслін, садоўніцтве, лесаводстве, энтамалогіі, арніталогіі. Распрацаваў паняцце аб «біяэкалагічным патэнцыяле віду». Аўтар манаграфій «Аб раслінных фармацыях і паходжанні флоры Палесся» (1900), «Флора Палесся і прылеглых мясцовасцей» (1901).
Літ.:
Пузанов И.И., Гольд Т.М. Выдающийся натуралист И.К.Пачоский. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕКІ́НСКІЯ ДАГАВО́РЫ 1860,
дагаворы, навязаныя Кітаю ў выніку яго паражэння ў англа-франка-кітайскай вайне 1856—60 і падпісаныя ў Пекіне. 1) Англа-кіт. канвенцыя аб міры. Падпісана 24 кастр. У дадатак да Цяньцзіньскіх дагавораў 1858 Кітай абавязваўся выплаціць Вялікабрытаніі 8 млн. лян кантрыбуцыі, адкрыць для яе гандлю г. Цяньцзінь, даць брыт. падданым права вербаваць кітайцаў для працы па-за межамі краіны, уступіць Вялікабрытаніі ч. п-ва Цзюлун (Каўлун).
2) Франка-кіт. канвенцыя аб міры. Падпісана 25 кастр. Паводле яе Францыя атрымала тыя ж правы ў Кітаі і такую ж кантрыбуцыю, што і Вялікабрытанія; франц. місіянеры атрымалі права набываць зямлю для сваіх місій ва ўсіх правінцыях Кітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВЕ́РЗЕЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 26.10.1962, г. Лунінец Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (1997), праф. (1999). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1985), працуе ў ім. Навук.працы па механізмах адаптацыі млекакормячых да дзеяння экстрэмальных фактараў навакольнага асяроддзя, метадах умацавання здароўя і павышэння працаздольнасці людзей (у т. л. спартсменаў), біял. актыўнасці экстрактаў раслін і грыбоў.
Тв.:
Фунгоадаптогены: сравнительная характеристика адаптогенной активности экстрактов высших растений из семейства аралиевых и высших грибов семейства трутовых (у сааўт.) // Докл.АН Беларуси. 1992. Т. 36, № 6;
Показатели соматического здоровья студентов и их коррекция адаптогенами (разам з А.В.Пераверзевай) // Вестн. Смолен. мед. академии: Медико-биол. журн. 1999. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВО́ШЧЫКАЎ (Дзмітрый Мацвеевіч) (28.4.1788, г. Саранск, Мардовія, паводле інш. звестак с. Шышквіч Пензенскай вобл., Расія — 15.9.1880),
расійскі астраном і матэматык. Акад. Пецярбургскай АН (1855; чл.-кар. 1832). Скончыў Казанскі ун-т (1808). У 1818—51 у Маскоўскім ун-це (з 1826 праф., з 1848 рэктар). Заснавальнік і кіраўнік астр. абсерваторыі Маскоўскага ун-та (1830—32). З 1851 у Пецярбургу. Навук.працы па нябеснай механіцы, матэматыцы, фізіцы. Аўтар першых вучэбных дапаможнікаў па астраноміі на рус. мове. Зрабіў значны ўклад у папулярызацыю астр. і матэм. ведаў у Расіі.
Літ.:
Перель Ю.Г. Общественно-литературная деятельность Д.М.Перевощикова // Астроном. журн. 1953. Т. 30, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРУШЭ́ЎСКІ (Дзмітрый Майсеевіч) (13.9.1863, с. Кобрынава Чаркаскай вобл., Украіна — 12.12.1942),
расійскі гісторык-медыявіст. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1924), засл.праф. (1925). Скончыў Кіеўскі ун-т (1886). Праф. Варшаўскага (1897—1906), Петраградскага (1914—17), Маскоўскага (1906—11 і 1917—42) ун-таў. Прадстаўнік сац.эканам. кірунку ў рас.медыявістыцы. Даследаваў гісторыю агр. адносін сярэдневяковай Англіі, ў прыватнасці крызіс англ.манара. Сац.-эканам. адносіны ў Англіі 14 ст. разглядаў як капіталістычныя, генезіс феадалізму паказваў як мірны эвалюц. працэс. Асн.працы: «Паўстанне Уота Тайлера» (ч. 1—2, 1897—1901), «Нарысы з гісторыі сярэдневяковага грамадства і дзяржавы» (1907), «Нарысы з гісторыі англійскай дзяржавы і грамадства ў сярэднія вякі» (1903).