вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., на левым беразе р. Дзісна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 41 км на У ад г. Міёры, 160 км ад Віцебска, 21 км ад чыг. ст. Боркавічы. 431 ж., 171 двор (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАШЭ́ВІЦКІ КАНА́Л,
суднаходны канал у Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. Злучае р. Прыпяць з рачным портам Мікашэвічы (ніжэй упадзення р. Лань, за 6 км на З ад р.п. Мікашэвічы). Даўж. 7 км. Праходзіць па забалочанай левабярэжнай пойме р. Прыпяць. Пабудаваны ў 1974—78, рэканструяваны ў 1979—80. Служыць для вывазу прадукцыі Мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт» (друз, штучны пясок і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНІМЕ́ТР (ад мінімум + ...метр),
рычажная стрэлачная прылада для вымярэнняў адносным кантактным спосабам лінейных памераў калібраў, дэталей машын і інш. вырабаў. Вымяральны стрыжань пры дапамозе рычагоў звязаны са стрэлкай, якая паказвае велічыню памеру на шкале. Межы вымярэння ад 20 да 600 мкм. Больш дасканалыя за М. — мікракатары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЙСТРА,
возера ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Прыпяць, за 6 км на У ад г. Петрыкаў. Пл. 0,24 км², даўж. больш як 2,1 км, найб.шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі каля 4,5 км. Старычнае. Схілы катлавіны выш. да 4 м, пад хмызняком. Берагі высокія, месцамі абразійныя. Злучана ручаём з р. Прыпяць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́КРАЕ,
вёска у Пружанскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета. За 13 км на Пн ад г. Пружаны, 98 км ад Брэста, 25 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 300 ж., 103 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Свята-Петрапаўлаўская царква (2-я пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОХ-1, Мох Малое,
возера ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Грыўда, за 24 км на ПдЗ ад г. Слонім. Пл. 0,22 км², даўж. 950 м, найб.шыр. 250 м, даўж. берагавой лініі 3,4 км. Схілы катлавіны выш. да 3 м, разараныя. Берагі нізкія, на З і ПдЗ забалочаныя. Ёсць некалькі заліваў. Бяссцёкавае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МРАЙ, Мрайка,
рака ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р.Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 130 км². Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Дзедзелавічы. Асн. прытокі — Сасна і Пуста-Мсціжская (справа). Рэчышча каналізаванае на 3 участках на працягу каля 11 км. У нізоўі рака цячэ праз Бярэзінскі біясферны запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ВА,
вёска ў Сухопальскім с/с Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 25 км на ПнЗ ад г. Пружаны, 114 км ад Брэста, 42 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 582 ж., 251 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе г. Ашмяны — в. Баруны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПдУ ад горада і 25 км ад чыг. ст. Ашмяны, 230 км ад Гродна. 330 ж., 108 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Воўчынскім с/с Камянецкага р-на Брэсцкай вобл., каля р.Зах. Буг. Цэнтр калгаса. За 58 км на ПдЗ ад г. Камянец, 51 км ад Брэста, 20 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск. 568 ж., 206 двароў (1999). Базавая школа, Дом культуры, 2 б-кі, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана.