МЕ́ЛЬНІКАЎ (Аўраам) (Абрам) Іванавіч (10.8.1784, г. Ламаносаў, Расія — 13.1.1854),
расійскі архітэктар; прадстаўнік позняга ампіру. Акад. Пецярбургскай АМ (1812). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1795—1807), з 1811 у ёй выкладаў (з 1818 праф., з 1843 рэктар). Пенсіянер у Італіі (1808—11). Асн. работы: Нікольская царква ў Пецярбургу (цяпер Музей Арктыкі), ансамбль Паўкруглай пл. ў г. Адэса (1826—29), кафедральны сабор у Кішынёве (1830—35) і інш. Работы на Беларусі: цэрквы ў в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай (1827—32), у г. Рэчыца Гомельскай (1840-я г., не захавалася) абл.; праект духоўнай семінарыі ў Мінску (1839, пасля перабудовы ў 1950—53 Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РА ((Moro) Альда) (23.9.1916, г. Малье, Італія — 9.5.1978),
італьянскі дзярж. і паліт. дзеяч. Юрыст. Праф.крымін. права ун-та г. Бары. Чл. (з 1946), паліт. сакратар (1959—62), старшыня (з 1976) Хрысц.-дэмакр. партыі; узначальваў яе левае крыло, імкнуўся аб’яднаць намаганні хрысц. дэмакратаў і сацыялістаў у парламенце. Чл. палаты дэпутатаў італьян. парламента (з 1948). У 1948—58 нам. міністра замежных спраў, міністр юстыцыі, нар. адукацыі. У 1969—72 і 1973—74 міністр замежных спраў, у 1963—68 і 1974—76 прэм’ер-міністр Італіі. 16.3.1978 выкрадзены і пазней забіты тэрарыстамі з т.зв.«чырвоных брыгад». Аўтар прац па розных аспектах юрыд. навукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСАЕ́ДАЎ (Рыгор Рыгоравіч) (19.4.1834, с. Панькова Новадзеравенькаўскага р-на Арлоўскай вобл., Расія — 31.12.1911),
расійскі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую АМ (1862). Правадзейны чл. Пецярбургскай АМ (1893). У 1863—68 яе пенсіянер у Германіі, Італіі і Францыі. Адзін з заснавальнікаў Т-ва перасоўных выставак (гл.Перасоўнікі). У жанравых карцінах звяртаўся пераважна да сял. тэматыкі: «Віншаванне маладых у доме памешчыка» (1861), «Земства абедае» (1872), «Чытанне маніфеста 19 лютага 1861 года» (1873), «Касцы» (1887) і інш. Аўтар гіст. карцін «Уцёкі Рыгора Атрэп’ева» (1862), «Міцкевіч у салоне Зінаіды Валконскай» (1908) і інш.
Літ.:
Шувалова И.Н. Мясоедов. Л., 1971;
Г.Г.Мясоедов: Письма, док., воспоминания. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЦЭ́ЛЬС [Paracelsus, сапр. Філіп Аўрэал Тэафраст Бамбаст фон Гогенгайм) (von Hohenheim; 24.10.1493, г. Швіц, Швейцарыя — 24.9.1541],
нямецкі ўрач і прыродазнавец эпохі Адраджэння, адзін з заснавальнікаў ятрахіміі. Вучыўся ва ун-тах Італіі, Германіі, Францыі. Працаваў у г. Зальцбург і г. Страсбург. Праф. (1526) ун-та і ўрач г. Базель. Даў крытычную ацэнку схаластычнай медыцыне антычнасці. Вывучаў лячэбнае дзеянне хім. рэчываў на арганізм, распрацаваў метады лячэння інфекц. хвароб ртуццю (сіфіліс), прэпаратамі мыш’яку (сап)і інш., вылучаў лекавыя рэчывы з раслін, прапанаваў выкарыстоўваць" мінер. крыніцы ў якасці лячэбнага сродку. Развіў уяўленне аб дазіроўцы лекаў. Выдадзены збор твораў П. (т. 1—14, 1922—36).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТА́РЫЯ (італьян. Pataria ад назвы рынку старызнікаў у Мілане),
народны рух у 2-й пал. 11 ст. ў Мілане і інш.паўн.-італьян. гарадах супраць духавенства і гар. знаці. Пачалася ў Варэсе, Асты і Павіі выгнаннем епіскапаў, прызначаных імператарам, потым набыло форму рэліг. барацьбы прыхільнікаў Клюнійскай рэформы, якія патрабавалі незалежнасці манастыроў ад свецкай улады і ад епіскапаў, непасрэднага падпарадкавання папе, забароны сіманіі, прытрымлівання цэлібату. Рым. папа Віктар II (1055—57) пракляў правадыроў руху, папа Грыгорый VII падтрымаў П. Узброеныя сутычкі адбыліся ў Мілане, Брэшыі, Парме і П’ячэнцы. П. задушана ў 1080-я г. Садзейнічала ўтварэнню ў Паўн.Італіі ў 11 — пач. 12 ст. гарадоў-камун.
італьянская спявачка (каларатурнае сапрана). Муз. адукацыю атрымала пад кіраўніцтвам М.Стракоша. У 1859 дэбютавала на опернай сцэне ў Нью-Йорку. Поспех прынеслі гастролі ў 1861 у т-ры «Ковент-Гардэн» (Лондан). У Італіі выступала з 1866 (т-р «Рэджа», г. Турын). У 1869—77 неаднаразова спявала ў Расіі. Апошняе выступленне ў 1914 у «Альбертхоле» (Лондан). Валодала незвычайным па прыгажосці тэмбру, чыстым, мяккім, звонкім, роўным ва ўсіх рэгістрах голасам, віртуознай тэхнікай. Сярод партый: Дэздэмона, Нінета, Разіна («Атэла», «Сарока-зладзейка», «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Маргарыта, Джульета («Фауст», «Рамэо і Джульета» Ш.Гуно) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО (Po),
самая вялікая рака Італіі. Даўж. 652 км, пл. басейна каля 75 тыс.км². Вытокі ў Коцкіх Альпах, цячэ пераважна па Паданскай раўніне з З на У, упадае ў Адрыятычнае м., утварае забалочаную дэльту (пл. каля 1,5 тыс.км²). Гал. прытокі: Дора-Рыпарыя, Дора-Бальтэа, Агонья, Тычына, Ада, Ольё, Мінча, Тартара (злева); правыя прытокі больш кароткія і менш мнагаводныя. Частыя паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля г. Ферара 1460 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. У бас. П. шмат ГЭС. Суднаходная на 540 км ад вусця. Суднаходнымі прытокамі і каналамі злучана з азёрамі Лага-Маджорэ, Кома, Гарда. На П. гарады Турын, П’ячэнца, Крэмона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́КА-ТУРЭ́ЦКАЯ ВАЙНА́ 1919—22,
вайна Грэцыі пры падтрымцы дзяржаў Антанты (Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, ЗША) супраць Турцыі. Грэцыя, якая прэтэндавала на ч.тэр. Турцыі, аслабленай пасля 1-й сусв. Вайны, 15.5.1919 высадзіла дэсант у г. Ізмір. У ходзе наступлення (чэрв.—ліп. 1920) яе войскі прарвалі абарону тур.партыз. атрадаў і прасунуліся на 150—250 км у глыб Анатоліі, уступілі ва Усх. Фракію. Акупацыя значнай ч.тэр. Турцыі (у т. л. 16.3.1920 Стамбула брыт. войскамі) актывізавала ў ёй нац.-вызв. рух (гл.Кемалісцкая рэвалюцыя). У процівагу султанскаму (стамбульскаму) у г. Анкара створаны рэв. ўрад на чале з Мустафой Кемалем (Атацюркам). Сфарміраваныя ім ваен. атрады на чале з Ісмет-пашой у выніку 2 бітваў каля с. Інёню (10.1 і 31.3.1921) часова прыпынілі грэч. наступленне. Летам 1921 грэч. сілы (96 тыс.чал.) прарвалі абарону тур. атрадаў (51 тыс.чал.) і выйшлі да р. Сакар’я, аднак у выніку бітвы 23.8—13.9.1921 былі адкінуты тур. войскам (вярх. галоўнакаманд. Атацюрк). Ва ўмовах выхаду з антытур. кааліцыі Францыі (20.10.1921) і Італіі анкарскі ўрад з ваен. дапамогай Сав. Расіі да лета 1922 рэарганізаваў і пераўзброіў свае ваен. часці, якія 26.8.1922 перайшлі ў наступленне (гал. ўдар у раёне Аф’ён-Карахісара), разбілі грэкаў каля Думлупынара (30 жн.), вызвалілі Ізмір (9 вер.), да 18 вер. — усю Анатолію. У палон трапіла 40 тыс. вайскоўцаў грэч. арміі. Паражэнне Грэцыі прывяло да хваляванняў у яе арміі (вер. 1922), адрачэння ад прастола караля Канстанціна I, пакарання смерцю 5 міністраў на чале з прэм’ерам Д.Гунарысам.
Літ.:
Гасратян М.А., Орешкова С.Ф., Петросян Ю.А. Очерки истории Турции. М., 1983. С. 165—175.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМБА́РДСКАЯ ШКО́ЛА,
мастацкая школа ў архітэктуры і жывапісе Паўн.Італіі (назва ад гіст. вобласці Ламбардыя) у 8—15 ст. У архітэктуры склалася на працягу 8—10 ст. Адыграла вырашальную ролю ў фарміраванні т.зв. першага раманскага стылю ў Італіі. Узор яе царк. архітэктуры — 3-нефавая базіліка са слаба выражаным трансептам, крыптай і кампанілай. У інтэр’еры строгае рытмічнае чляненне, падкрэсленае сістэмай скляпеністых перакрыццяў, тэктанічны ўзор вонкавых сцен з лапатак, аркатурных фрызаў і аркадных, т. зв. карлікавых галерэй (цэрквы Сант-Амброджа ў Мілане, асн.буд-ва ў 11—12 ст.; Сан-Дзена Маджорэ ў Вероне, 12 ст.). У росквіце было мастацтва разьбы на камені (майстры Нікалао, Бенедэта Антэламі і інш.). Готыка тут атрымала падкрэслена статычную інтэрпрэтацыю, набыла дэкар. характар (Міланскі сабор, пачаты ў 1386). Пабудовы эпохі Адраджэння (арх. А. Філарэтэ, Г. Салары, Дж. А. Амадэо) адметныя багаццем дэкар. уставак, якія падкрэсліваюць роўнядзь сцяны, наватарскімі па будове ўнутр. прасторы арх. кампазіцыямі (творчасць Д.Брамантэў).
Жывапіс у ламбардскага трэчэнта і ранняга кватрачэнта ўласцівы крохкая вытанчанасць форм, паэтычнасць. Ён развіваўся ў рэчышчы т. зв.інтэрнац. готыкі (мініяцюры ў рукапісных «гербарыях» і «лячэбніках», анімалістычныя малюнкі Дж. дэ Грасі). Значная роля ў развіцці жывапісу кватрачэнта належыць Пізанела. У 2-й пал. 15 ст. ўзмацніліся ўплывы фларэнтыйскага мастацтва і творчасці А.Мантэньі. У творах майстроў гэтага часу пераважалі пластычная яснасць кампазіцыі, змякчаны каларыт, святлоценявая мадэліроўка (В.Фопа, Іль Берганьёне, Браманціна, Брамантэ). У эпоху Высокага Адраджэння асноватворным стаў уплыў мастацтва Леанарда да Вінчы і яго школы. У 2-й пал. 16 ст. ўтварылася асобная брэшыянская школа, у якой спалучыліся традыцыі Л.ш. і венецыянскай школы жывапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ПСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ, Папская дзяржава, Царкоўная вобласць, Царкоўная дзяржава,
тэакратычная дзяржава ў Сярэдняй Італіі на чале з папам рымскім у 756—1870. Сталіца — г.Рым. Утварылася пасля таго, як кароль франкаў Піпін Кароткі падараваў папу рымскаму Стэфану II Рымскую вобл., Равенскі экзархат (уключаў таксама Венецыю і Істрыю), Пентаполіс, Парму, Рэджыю, Мантую, герцагствы Спалета і Беневента, в-аў Корсіка. У 774 падараванне пацвердзіў Карл Вялікі. Да 888 П.в. — частка імперыі Каралінгаў, у 962—1274 у складзе «Свяшчэннай Рым. імперыі». Межы П.в. неаднаразова мяняліся, гэтаму спрыяла феад. раздробленасць. У 13 ст. большасць гарадоў П.в. сталі камунамі. Уладу пап аслаблялі ератычныя рухі (Арнольда Брэшыянскага 1145—55) і паўстанні (Кола ды Рыенца ў 1347 і 1354). Асабліва іх ўлада аслабла ў перыяд Авіньёнскага паланення папаў. У 15 — пач. 16 ст. пачалося аднаўленне П.в., якое дасягнула значных поспехаў пры Аляксандру VI і Юлію II. У 16—18 ст. П.в. ператварылася ў абсалютысцкую дзяржаву. Пасля Франц. рэвалюцыі 1789—99 на яе тэр. ўтварылася Рымская рэспубліка 1798—99. У 1809—14 П.в. у складзе Франц. імперыі, адноўлена ў 1815. Пасля задушэння рэвалюцыі 1848 і ліквідацыі Рым. рэспублікі 1849 у П.в. размяшчаўся (з 1849) франц.вайск. корпус. Пасля рэвалюцыі 1859—60 ад П.в. да Сардзінскага (з 1861 Італьян.) каралеўства адышлі ўсе землі, акрамя Рыма і Рымскай вобл. У 1870 П.в. стала часткай аб’яднанай Італіі. У выніку Латэранскіх дагавораў 1929 папская дзяржава адноўлена на невялікай ч. Рыма (гл.Ватыкан).
Літ.:
Лозинский С.Г. История папства. 3 изд. М., 1986;
Ковальский Я.В. Папы и папство: Пер. с пол. М., 1991.