ГЛЕ́БАЎ (Іван Цімафеевіч) (6.7.1806, с. Глебава Гарадзішча Разанскай вобл., Расія — 22.11.1884),
рускі фізіёлаг і анатам. Скончыў Маскоўскую мед.-хірург. акадэмію (1830). З 1841 праф. гэтай акадэміі, з 1842 Маскоўскага ун-та, з 1857 Пецярбургскай мед.-хірург. акадэміі. Навук. працы па развіцці і прапагандзе эксперым. фізіялогіі ў Расіі, фізіялогіі апетыту і голаду, пра з’явы тармажэння ў нерв. сістэме. Увёў выкладанне мікраскапічнай анатоміі (1842). Правёў адно з першых палеагісталагічных даследаванняў маманта (1846).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРЫ́НІН (Міхаіл Кузьміч) (23.1.1889, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія — 8.7.1955),
рускі і бел.літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1951), прафесар. Скончыў Смаленскі ун-т (1924). Працаваў у Маскоўскім ун-це (1930—31), Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1931—37) і інш.ВНУ Масквы, Мінска, Ін-це сусв. л-ры імя М.Горкага. Даследаваў бел.стараж. л-ру, творчасць некат. рус. пісьменнікаў.
Тв.:
Беларуская літаратура: Старажытны перыяд.Мн., 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІКУ́ШЫН (Уладзімір Іванавіч) (8.8.1902, г. Самара, Расія — 12.1.1979),
савецкі вучоны ў галіне машынабудавання. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1943). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1933 працаваў у Эксперым.НДІ металарэзных станкоў. Гал. інжынер праекта першага аўтаматызаванага з-да поршняў (уведзены ў дзеянне ў 1950). Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма агрэгатавання станкоў для апрацоўкі цел вярчэння ў аўтам. лініях. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́КАНАЎ (Станіслаў Дзмітрыевіч) (н. 27.3.1932, г. Бранск, Расія),
бел. мастак. Скончыў маст. студыю ў г. Курск (1957). Сярод твораў на гіст. тэму: «Напярэдадні» (1969), «Памяць» (1975), «Гаспадары шляхоў» (1977), «Світанку насустрач» і «Памяць бессмяротная» (абедзве 1982), «Герояў, палеглых і жывых, вянчае славаю народ» (1985) і інш. У шэрагу партрэтаў і пейзажаў адлюстраваў унутраны свет чалавека і прыгажосць бел. зямлі («Беларускі світанак», 1977, серыя «Ваколіцы маёй Навабеліцы», 1992—97). Піша нацюрморты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРО́ЎСКІ (Яўген Васілевіч) (н. 26.3.1929, в. Куння Пскоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1963). Скончыў БПІ (1953). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па праблемах апрацоўкі і адлюстравання графічнай інфармацыі. Распрацаваў шэраг чарцёжных аўтаматаў і прынцыпы пабудовы лазерна-графічных дысплеяў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Расчет элементов лазерных сканирующих систем. Мн., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЛІЗА́РАЎ (Альберт Сцяпанавіч) (н. 13.1.1937, г. Архангельск, Расія),
бел. вучоны ў галіне прыладабудавання. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1977). Скончыў Ленінградскі ін-тавіяц. прыладабудавання (1960). З 1975 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па радыёвымяральных прыладах. Распрацаваў вектарныя аналізатары радыётэхн. ланцугоў звышвысокачастотнага дыяпазону і на іх аснове новыя віды ўзроўнямераў.
Тв.:
Автоматизация измерений параметров линейных невзаимных СВЧ четырехполюсников. М., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЎЯ́ЛКАЎ (Афанасій Георгіевіч) (н. 22.8.1922, в. Меншыкава Курганскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1976), праф. (1977). Скончыў Маскоўскі эканам.ін-т (1951). З 1954 у Бел.эканам. ун-це. Даследуе праблемы планавання сац.-эканам. развіцця, цэн і цэнаўтварэння.
Тв.:
Планирование чистого дохода в ценах. Мн., 1980;
Цены и ценообразование в СССР. 3 изд. Мн., 1981;
Планирование экономического и социального развития СССР. Мн., 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Георгій Фёдаравіч) (5.5.1897, с. Шылава Саратаўскай вобл., Расія — 26.1.1957),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген. арміі (1944). Скончыў школу прапаршчыкаў (1916), пяхотныя курсы (1920), курсы «Выстрал» (1923), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1933) і Генштаба (1939). У арміі з 1915. У Вял.Айч. вайну з 1941 на розных франтах, у чэрв.—ліст. 1944 камандуючы 2-м Бел. фронтам. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1950—54.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗБРО́ДАЎ (Георгій Паўлавіч) (3.3.1935, г. Мелекес, Расія — 24.11.1996),
бел. вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1996). Скончыў БПІ (1959). З 1964 у НДІ і інш. ўстановах Беларусі. З 1982 у БПА. Навук. працы па матэм. мадэляванні галіновых сістэм кіравання, узаемадзеянні энергет. сістэм са спажыўцамі эл. энергіі. Распрацаваў тэарэт. асновы дазіраванага кіравання і манеўравання электраспажываннем.
Тв.:
Режимное взаимодействие электроэнергетической системы с потребителями электроэнергии // Изв. вузов. Энергетика. 1992. № 4.