ВАРАБ’ЁЎ Іван Аляксеевіч

(н. 26.8.1921, в. Гарбачова Тульскай вобл., Расія),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Палкоўнік (1956). Скончыў Тамбоўскую ваен.-авіяц. школу пілотаў (1941), Ваен.-паветр. акадэмію (1952). У Чырв. Арміі з 1940. На фронце са жн. 1942. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Здзейсніў каля 400 баявых вылетаў. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Беларусі (Орша, Віцебск, Барысаў, Мінск, Баранавічы), Украіны, Літвы, баёў ва Усх. Прусіі.

т. 3, с. 508

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)