СКО́ЙБЕДА Анатоль Ціханавіч (н. 2.9.1938, в. Масты Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1983). Вынаходнік СССР (1976). Скончыў БПІ (1966). З 1973 у БПА (з 1979 заг. кафедры, у 1997—2000 прарэктар). Навук. працы па аўтам. кіраванні цягава-скараснымі рэжымамі шматпрыводных мабільных машын, передачах гнуткай сувяззю, надзейнасці машын. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Автоматизация ходовых систем колесных машин. Мн., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́ТНІКАЎ Валерый Аляксандравіч (14.2.1929, г. Цвер, Расія — 27.5.1988),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1976), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1985). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1952). З 1966 у Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1977 рэктар). Навук. працы па тэорыі і праектаванні дарожных, меліярацыйных і с.-г. машын і трактароў. Распрацаваў асновы тэорыі колавых і гусенічных машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Аляксей Мікалаевіч (н. 17.12.1938, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1989). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1961) і Ленінградскі політэхн.ін-т (1966). З 1969 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Ін-це сучасных ведаў (заг. кафедры). Навук. працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання якасцю вырабаў мікраэлектронікі. Распрацаваў метады аператыўнага вызначэння ўзроўню надзейнасці і паскорана-фарсіраваных выпрабаванняў вырабаў мікраэлектронікі ва ўмовах вытв-сці.
Тв.:
Прогнозирование качества систем. Мн., 1976 (разамз У.А.Прахарэнкам);
Проектирование технических систем диагностирования. Л. 1982 (разамз Л.П.Глазуновым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́РКІН Якаў Ківавіч (5.12.1894, Мінск — 8.1.1974),
савецкі фізікахімік. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1943). Скончыў Іванава-Вазнясенскі політэхн.ін-т (1919), дзе і працаваў (з 1925 праф., заг. кафедры). У 1931—74 заг. кафедры Маскоўскага ін-та тонкай хім. тэхналогіі. З 1967 заг. аддзела Ін-та агульнай і неарган. хіміі АНСССР. Навук. працы па хім. тэрмадынаміцы і кінетыцы, квантавай хіміі арган. і неарган. злучэнняў, эксперым. даследаванні будовы малекул. Даў тлумачэнне электроннай будовы малых цыклаў (разамз М.Я.Дзяткінай). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.:
Химическая связь и строение молекул. М.; Л., 1946 (разамз М.Я.Дзяткінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАЗЦО́Ў Мікалай Сяргеевіч (н. 8.7.1946, Мінск),
бел. вучоны ў галіне канструявання радыёэлектроннай апаратуры. Канд.тэхн.н. (1982), праф. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1970). З 1975 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па ахове радыёэлектроннай апаратуры ад уздзеяння эл.-магн. імпульсаў вял. магутнасці, распрацоўцы выпрабавальнага стандарту на ўстойлівасць да імпульсных сігналаў для вырабаў электроннай тэхнікі.
Тв.:
Формирование высоковольтных импульсов с помощью быстродействующих силовых приборов (разамз А.І.Пінаевым, С.Ю.Макарэвічам) // Изв. Бел. инженер. акад. 2000. № 1;
Основы конструирования изделий радиоэлектроники. Мн., 2001 (разамз Ж.С.Вараб’ёвай, І.М.Цыральчуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУМО́ВІЧ Сямён Антонавіч (н. 12.8.1954, в. Вечатарова Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-рмед.н. (2002), праф. (2003). Скончыў Бел.мед.ун-т (1976), дзе і працуе з 1982 (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па комплексным лячэнні анамалій і дэфармацый зубасківічнай сістэмы, лазернай тэхналогіі, выкарыстанні матэм. і галаграфічных метадаў у стаматалогіі.
Тв.:
Биомеханика системы зуб — периодонт. Мн., 2000 (разамз А.Я.Крушэўскім);
Диагностика и комплексное лечение вертикальных аномалий зубочелюстной системы. Мн., 2001 (разамз І.І.Гунько, Г.А.Бярловым);
Диагностика и методы ортопедического лечения дефектов твердых тканей зубов. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў Мікалай Сямёнавіч (17.5.1907, г. Цвер, Расія — 4.4.1993),
бел. хімік-арганік. Акад.АН Беларусі (1966), д-рхім.н. (1935), праф. (1933). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1965). Скончыў Калінінскі пед.ін-т (1928). З 1928 у Маскоўскім дзярж. ун-це. У 1933—38 дырэктар Ін-та хіміі АНБССР, адначасова (з 1934) у БДУ. З 1946 выкладаў у ВНУг. Перм. З 1967 у Ін-це фіз.-арган. хіміі АН Беларусі (у 1967—72 дырэктар). Навук. працы па сінтэзе арган. злучэнняў і арган. каталізе. Удзельнічаў у работах па атрыманні хларапрэнавага каўчуку (1932, разамз М.Дз.Зялінскім). Прапанаваў метад сінтэзу вытворных хіналіну, заснаваны на рэакцыі каталітычнай кандэнсацыі араматычных амінаў з ацэтыленам (1936, рэакцыя К.). Распрацаваў алюмаплацінавыя каталізатары рыформінгу нафты. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
5,6-Бензохинолины. Мн., 1970;
Химия промышленных нефтей Белоруссии. Мн., 1972 (разамз Ю.Р.Егіязаравым, У.І.Кулікавым);
Катализаторы риформинга. Мн., 1976 (у сааўт.);
Каталитические свойства соединений редкоземельных металлов. Мн., 1977 (у сааўт);
расійскі фізік. Акад.Рас.АН (1968; чл.-кар. 1964). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1987), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1990) і інш.Герой Сац. Працы (1986). Брат Рэнада Сагдзеева. Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). З 1956 у Ін-це атамнай энергіі імя І.В.Курчатава, з 1961 у Ін-це ядз. фізікі Сібірскага аддз.АНСССР, з 1971 у Ін-це высокіх тэмператур АНСССР (у 1973—88 дырэктар). З 1989 у Ін-це касм. даследаванняў АНСССР. З 1989 праф. Мэрылендскага ун-та (ЗША). Навук. працы па фізіцы плазмы, праблеме кіравальнага тэрмаядз. сінтэзу, магн. гідрадынаміцы, касм. фізіцы, праблемах глабальнай бяспекі. Тэарэтычна прадказаў і растлумачыў найб. характэрныя з’явы фізікі касм. плазмы — утварэнне бессутыкняльных ударных хваль і радыяцыйных паясоў. Развіў тэорыю працэсаў цеплаправоднасці і дыфузіі ў такамаках (1967—68; разамз А.А.Галеевым). Ленінская прэмія 1984.
Тв.:
Коллективные процессы и ударные волны в разреженной плазме. Новосибирск, 1963;
Физика плазмы для физиков. М., 1979 (разамз Л.А.Арцымовічам);
Введение в нелинейную физику: От маятника до турбулентности и хаоса. М., 1988 (разамз Г.М.Заслаўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХОЙЛ (Hoyle) Фрэд (24.6.1915, Бінглі, Вялікабрытанія — 20.8.2001),
англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1957), Каралеўскага астр.т-ва (1940; у 1971—73 прэзідэнт). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1969). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939), дзе і працаваў (з 1967 дырэктар Ін-та тэарэт. астраноміі). З 1975 у Кардыфскім ун-це. Навук. працы па астрафізіцы, касмагоніі Сонечнай сістэмы, пазагалактычнай астраноміі. Прапанаваў мадэль стацыянарнага сусвету з бясконцым утварэннем рэчыва падчас яго расшырэння (1948), увёў тэрмін «Вялікі выбух» для пач. стадыі касмалагічнай эвалюцыі (1950). Пастуляваў асн. працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957, з М. і Дж.Бэрбіджамі, У.А.Фаўлерам). Выказаў гіпотэзу аб занясенні жыцця на Зямлю мікраарганізмамі з міжзоркавай прасторы (тэорыя пансперміі). Аўтар больш як 40 навук. і навук.-папулярных кніг, навук.-фантастычных раманаў. Каралеўскі медаль (1974). Яго імем названа малая планета.
Тв.:
Astronomical origins of life: Steps towards panspermia. Boston, 1999 (разамз Н.Ч.Вікрамасінгхам);
Рус.пер. — Нейтринные процессы и образование пар в массивных звездах и Сверхновых. М., 1967 (разамз У.Фаўлерам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРШУНО́Ў Вячаслаў Аляксеевіч (н. 4.5.1949, в. Круглоўка Руднянскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне с.-г. машынабудавання. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2003), Акадэміі агр. навук Беларусі (1992), д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў БСГА (1971), дзе працаваў (заг. кафедры, з 1992 рэктар). З 1995 нач. упраўлення ў Мін-ве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З 1997 нам. старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь, з 2000 нам. старшыні Дзярж. атэстацыйнага к-та Рэспублікі Беларусь. З 2003 рэктар Магілёўскага ун-та харчавання. Навук. працы па пытаннях распрацоўкі і ўкаранення энергазберагальных тэхналогій, камплектаў машын і абсталявання для ўборкі, перапрацоўкі і выкарыстання ўраджаю с.-г. культур на насенне і корм жывёлам, а таксама па гісторыі навукі, тэхнікі і адукацыі на Беларусі.
Тв.:
Механизация обработки и внесение органических удобрений. Мн., 1993 (разамз С.І.Назаравым);
Практикум по машинному доению коров и обработке молока. Мн., 1998 (разамз Р.П.Цыганком);
Комбикорма и кормовые добавки: Справ. пособие. Мн., 2002 (у сааўт.);
Механизация приготовления комбикормов. Мн., 2003 (у сааўт.);
Как подготовить и защитить диссертацию: История, опыт, методика и рекомендации Мн., 2003 (разамз Н.У.Гулько).