БА́САЎ (Ізраіль Мордухавіч) (7.10.1918, г. Мсціслаў Магілёўскай вобласці — 4.8.1994),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1951). Працаваў пераважна ў жанры гар. і індустр. пейзажа. Сярод твораў: «Восень» (1963), «Мінск, вул. Кірава» (1967), «Дрэвы і горад» і «Гарадскі рытм» (1967); карціны філас. кірунку: «Саперніцы» і «Успаміны» (1968), «Дзяўчына ў чырвоным» (1979), «Дзве жанчыны» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ЖА,
пасёлак у Беларусі, у Бабруйскім р-не Магілёўскайвобл., каля р. Брожа. Цэнтр сельсавета. Чыг. ст. на лініі Бабруйск—г.п. Акцябрскі. За 25 км на Пд ад Бабруйска, 135 км ад Магілёва. 737 ж., 355 двароў (1995). Аддзяленне Бабруйскай птушкафабрыкі «Брожа», лесаўчастак Бабруйскага леспрамгаса, лясніцтва, швейны цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШО́Ў,
вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскайвобл., на р. Вабіч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на У ад г.п. Бялынічы, 24 км ад Магілёва, на аўтадарозе Бялынічы—Магілёў. 1421 ж., 504 двары (1996). ПМК «Магілёўвадбуда». Сярэдняя школа, 2 дамы культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎСКІ КАФЛЯ́НЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў на Беларусі ў 1873—1914 у в. Аляксандраўка Слаўгарадскага р-на Магілёўскайвобл. Вырабляў кафлю, тэракоту, паліву. У 1895 былі 2 конныя рухавікі. У 1898 працавалі 59, у 1913 — 38 рабочых. У канцы 19 ст. ўзнікла акц. кампанія «Аляксандраўскія кафляныя заводы» з новымі з-дамі ў Аляксандраўцы і Прапойску (цяпер г. Слаўгарад).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАВЫ́-ДУЛЕ́БЫ, Залазы,
балота ў Беларусі, у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці і ў Бялыніцкім і Клічаўскім р-нах Магілёўскайвобл., у вадазборы рэк Дулебка і Даўжанка. Пераважна вярховага (80%) тыпу. Пл. 5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,7 тыс.га. Глыб. торфу да 6,8 м. Балота ў натуральным стане, пераважна пад хваёвым лесам, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎХАЧО́Ў (Фядосій Міхайлавіч) (17.9.1909, в. Машавое Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобласці — 14.12.1993),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Вышэйшую школу бранятанк. войскаў (1947). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. У сак. 1945 пры вызваленні г. Гдыня (Польшча) танкавы батальён пад камандаваннем маёра Аўхачова першы ўварваўся ў горад і знішчыў вялікую колькасць тэхнікі ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙКО́ЎКА,
паселішча позняга мезаліту (5-е тыс. да н.э.) каля в. Гайкоўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскайвобл. У навук. л-ры вядома пад назвай Печанеж (балота). Знойдзена больш за 2000 прадметаў крамянёвага інвентару, у т. л. тронкавыя наканечнікі стрэл, канцавыя, паўкруглыя і двайныя скрабкі, разцы, авальныя сякеры і цёслы, праколкі і інш. Апрацоўка крэменю рабілася непасрэдна на паселішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЕ́Ц,
вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскайвобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. На аўтадарозе, што злучае Шклоў з аўтамагістраллю Гомель—Віцебск. За 8 км на У ад г. Шклоў, 38 км ад г. Магілёў, 11 км ад чыг. ст. Шклоў. 462 ж., 154 двары (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча «Талерка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРЭ́Ц,
вадасховішча ў Горацкім р-не Магілёўскайвобл., за 7 км на У ад г. Горкі, каля вёсак Буды, Кварцяны, Паляшчыцы. Створана на р.Дняпрэц у 1979. Пл. 0,98 км, даўж. 6 км, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 9 м, аб’ём вады 4,4 млн.м³. Слабапраточнае. Ваганні ўзроўню на працягу года 5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРЫ́ЦА,
рака ў Кіраўскім р-не Магілёўскайвобл. і Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 250 км². Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Старое Заліцвінне Кіраўскага р-на. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапецападобная. Пойма асушаная. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.