ШАБЛО́ЎСКІ Уладзімір Васілевіч (15.7.1908, в. Запалянне Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.6.1941),

адзін з кіраўнікоў Брэсцкай крэпасці абароны 1941. З 1930 у Чырв. Арміі. З 1940 камандзір батальёна 125-га стралк. палка, раскватараванага ў Брэсцкай крэпасці. Капітан Ш. ўзначальваў абарону Кобрынскага ўмацавання. 24.6.1941 паранены трапіў у палон, загінуў пры спробе ўцячы.

т. 17, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)