цыркулярны псіхоз, псіхічнае захворванне, якое характарызуецца перыядамі прыгнечанасці (дэпрэсіі), узбуджэння (маніякальны стан, гл.Манія) і аднаўлення здароўя (светлы прамежак). М.-д.п. — комплекс спадчынных і набытых вегетатыўна-эндакрынных і абменных парушэнняў, вынік расстройства рэгулятарных механізмаў кары вял. паўшар’яў і інш. аддзелаў галаўнога мозга. У час дэпрэсіі назіраецца эмацыянальны і інтэлектуальны спад, замаруджванне мыслення і рухаў (бываюць спробы самагубства). Пры маніякальным стане ўзнікае паскоранае і паверхневае мысленне, моварухальнае ўзбуджэнне, добры настрой, хаатычная дзейнасць. Лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАХО́ДНЫ СТАН, актываваныкомплекс, гіпатэтычны прамежкавы стан хім. сістэмы пры яе пераходзе з пачатковага (рэагенты) у канчатковы (прадукты) стан; канфігурацыя з атамаў ці малекул рэагентаў, што ўдзельнічае ў элементарным акце рэакцыі хімічнай. Характарызуецца больш высокім значэннем патэнцыяльнай энергіі ў параўнанні з пачатковым і канчатковым станамі (гл.Энергія актывацыі) і малым часам жыцця (~10−13 с). Тэорыя П.с. (актываванага комплексу, ці абс. скарасцей рэакцый; гл.Кінетыка хімічная) ляжыць у аснове ўяўленняў аб рэакцыйнай здольнасці і механізме хім. рэакцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁНАВІГАЦЫ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,
комплекс радыётэхнічных сродкаў для рашэння задач радыёнавігацыі. Найб. пашыраныя Р.с. рознасна-дальнамерныя (гіпербалічныя; дазваляюць вызначыць каардынаты па розніцы адлегласцей ад аб’екта да 2 пар наземных радыёстанцый, якія працуюць сінхронна) і вугламерна-дальнамерныя (палярныя; каардынаты вызначаюцца па адлегласцях да 2 наземных радыёстанцый, напр., радыёмаякоў). Існуюць таксама спадарожнікавыя Р.с. (напр., сістэмы другога пакалення GPS (НАВСТАР) у ЗША і ГЛОНАСС у Расіі). У параўнанні з астр., інерцыяльнымі навігацыйнымі сістэмамі вызначаюцца высокай дакладнасцю вымярэнняў, незалежнасцю паказанняў ад метэаралагічных умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАКО́Ў РОЎ,
класічная эразійная лагчына, геолага-геамарфалагічны і палеанталагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны паміж вёскамі Садовая і Смётанка Аршанскага р-на Віцебскай вобл.Даўж. 1,5 км, шыр. да 200 м, глыб. 20—30 м, пл. 0,8 км². Утварылася ў выніку размыву марэннай раўніны р. Лапта за 14 тыс. гадоў. У сценках агаляюцца азёрныя адклады (магутнасць да 2,4 м) александрыйскага міжледавікоўя, якія маюць у сабе эталонны комплекс рэшткаў рэліктавых раслін (57 відаў) таго часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГУЛЯ́ТАР (ад лац. regulo прыводжу ў парадак, наладжваю) аўтаматычны, прыстасаванне (комплекс прыстасаванняў), якое ажыццяўляе рэгуляванне аўтаматычнае. З дапамогай адчувальнага элемента (датчыка) Р. вымярае ўзбуральнае ўздзеянне (велічыню, што рэгулюецца) і праз пераўтваральнік ці выліч. прыстасаванне аказвае ўздзеянне, якое падаецца на рэгулявальны орган непасрэдна з адчувальнага элемента (Р. прамога ўздзеяння) або пасля папярэдняга ўзмацнення (Р. непрамога ўздзеяння). Таксама можа мець кампенсавальныя прыстасаванні, што забяспечваюць устойлівасць і неабходную якасць працэсу рэгулявання.
Аўтаматычны рэгулятар частаты вярчэння вала ў паравой машыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАЛЁТАВАДЖЭ́ННЕ,
комплекс аперацый па кіраванні самалётам. Забяспечвае дакладнасць, надзейнасць і бяспеку палёту. Непасрэднае пілатаванне самалёта ажыццяўляецца чалавекам або комплексам бартавых аўтам. прыстасаванняў; бывае ручное, паўаўтаматычнае і аўтаматычнае. Манеўраванне самалётам у розных плоскасцях для выканання пэўных фігур наз.пілатажам. Метады, спосабы і сродкі С. распрацоўвае навігацыя паветраная. С. ажыццяўляецца па зямных арыенцірах, картах, з дапамогай компасаў, паказчыкаў скорасці, вышынямераў і інш. прылад, наземных навігацыйных сістэм і бартавых навігацыйных комплексаў, сродкаў радыёнавігацыі і астранамічнай навігацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЯГО́ВА,
вёска ў Пасецкім с/с Старадарожскага р-на Мінскай вобл., на аўтадарозе, якая злучае вёску з г. Старыя Дарогі. Цэнтр калгаса. За 22 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 170 км ад Мінска. 408 ж., 169 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Помнік сав. воінам і землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Мемарыяльны комплекс у гонар воінаў 121-й стралковай дывізіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЯРА́НСКІ Сяргей Барысавіч (23.5.1914, Казань. Татарстан — 13.3.1983),
расійскі архітэктар. Нар. архітэктар СССР (1971). Правадз.чл.АМСССР (1979). Скончыў Ленінградскую АМ (1941), з 1947 выкладаў у ёй. Асн. работы (у аўтарскім калектыве); жылыя дамы на Маскоўскім (1956—61) і Новаізмайлаўскім (1964—65) праспектах, тэлецэнтр (1962), Ін-т дызельнай прам-сці (1963), гасцініцы «Ленінград» (1970) і «Пулкава» (1981) — усе ў С.-Пецярбургу; комплекс збудаванняў мытні на рас.-фінл. граніцы (1967). Дзярж. прэмія СССР 1973, Ленінская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРЭАФОТАГРАММЕТРЫ́ЧНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,
оптыка-механічныя, электронныя прылады і комплексы (з камп’ютэрамі) для вымярэнняў памераў, формы і каардынат аб’ектаў мясцовасці па стэрэапары фотаздымкаў, таксама для стварэння тапаграфічных карт і планаў. Падзяляюцца на універсальныя (выконваецца ўвесь комплекстэхнал. працэсаў) і прылады дыферэнцыраванага метаду, да якіх адносяцца: стэрэакампаратары (вызначэнне элементаў арыентавання), стэрэометры (рысоўка рэльефу), фотатрансфарматары (стварэнне плана). На лічбавых фотаграмметрычных комплексах праводзіцца аналітычная апрацоўка аэра- і касм. здымкаў, складаюцца лічбавыя тапаграфічныя і кадастравыя планы, ортафатакарты і ортафатапланы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЬЮДА́Д-ГУАЯ́НА (Ciudad Guayana),
горад на ПнУ Венесуэлы. Утвораны ў 1961 у выніку зліцця 5 суседніх гарадоў. Каля 500 тыс.ж. (2001). Порт на р. Арынока пры ўпадзенні р. Карані (даступны для марскіх суднаў). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, цэлюлозна-папяровая, хімічная; у раёне здабыча жал. і марганцавых руд, баксітаў. Цэнтр асваення Венесуэльскай Гуаяны; вакол С.-Г. на базе буйных мінер., лясных і гідраэнергетычных (каскад ГЭС на р. Карані) рэсурсаў развіваецца прамысл.комплекс.