РО́РЭР (Rohrer) Генрых (н. 6.6.1933, Бухс, Швейцарыя),
швейцарскі фізік. Чл.Швейц. акадэміі тэхн. навук (1988). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1988). Скончыў Швейц.тэхнал.ін-т у Цюрыху (1955). З 1963 у Цюрыхскай н.-д. лабараторыі фірмы «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс карпарэйшэн». З 1997 у н.-д. установах Іспаніі і Японіі. Навук. працы па звышправоднасці, фізіцы цвёрдага цела, мультыкрытычных з’явах, сканіруючай тунэльнай мікраскапіі, нанамеханіцы. Стварыў першы сканіруючы тунэльны электронны мікраскоп (1981; з Г.Бінігам), што дало пачатак новай галіне навукі — нанатэхналогіі. Нобелеўская прэмія 1986 (з Бінігам).
Тв.:
Рус.пер. — Растровый туннельный микроскоп (разам з Г.Бінігам) // В мире науки. 1985. Вып. 10;
Сканирующая туннельная микроскопия — от рождения к юности (з ім жа) // Успехи физ. наук. 1988. Т. 154, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІ Антон Паўлавіч (н. 7.2.1944, в. Красняны Мядзельскага р-на Мінскай. вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Скончыў БДУ (1966). У 1967—8 2 і з 1999 у БДУ. У 1982—99 у Гродзенскім ун-це (у 1982—84 заг. кафедры). Навук. працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Распрацаваў метады рашэння класічнай праблемы цэнтра і фокуса для адвольных аналіт. сістэм дыферэнцыяльных ураўн. на плоскасці.
Тв.:
Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982 (разам з У.В.Амелькіным, М.А.Лукашэвічам);
Проблема центра и фокуса для аналитических систем с нулевой линейной частью // Дифференциальные уравнения. 1989 Т. 25, № 5—6;
Решение проблемы центра и фокуса для кубической системы нелинейных колебаний // Там жа. 1997. Т. 33, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСІНО́ВІЧ Валерый Аркадзевіч (н. 5.5.1941, в. Затон Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац.АН Беларусі (з 1999 заг. лабараторыі). Навук. працы па статыстычнай тэорыі турбулентнасці, турбулентным змешванні рэагуючых вадкасцей і газаў, мадэляванні турбулентных рэагуючых патокаў з дапамогай функцый размеркавання імавернасцей.
Тв.:
Замкнутое уравнение для совместной плотности распределения вероятностей величин флуктуаций турбулентного скалярного реагирующего поля и его градиента (разам з В.А.Бабенкам, Ю.У.Жукавай) // Инженерно-физ. журн. 1998. Т. 71, № 5;
Вывод и численное решение замкнутого уравнения для удельной площади изоскалярной поверхности в турбулентном реагирующем потоке (з імі ж) // Там жа. 1999. Т. 73, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЦКІ Барыс Аляксандравіч (23.4.1930, г. Саратаў, Расія — 10.3.1995),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1989), праф. (1991). Скончыў БДУ (1953). З 1959 у Ін-це фізікі АН Беларусі (у 1976—93 заг. лабараторыі). Навук. працы па малекулярнай оптыцы і лазернай фізіцы. Распрацаваў паслядоўную малекулярную тэорыю эл.-магн. хваль у крышталях. Заклаў асновы квантавастат. тэорыі аптычных палёў, вызначыў сувязь паміж кагерэнтнасцю і энтрапіяй эл.-магн. выпрамянення.
Τв.: К молекулярной теории отражения и преломления света (разам з Ф.І.Фёдаравым) // Оптика и спектроскопия. 1958. Т. 4, вып. 3; Т. 5, вып. 1; Когерентные свойства оптических полей с антикорреляцией в высших порядках (разам з У.А.Дзмітрыевым) // Там жа. 1988. Т. 64, №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ТЫКА (ад грэч. statikē вучэнне пра вагу, раўнавагу),
раздзел механікі, які вывучае ўмовы раўнавагі цел пад уздзеяннем сіл. Адрозніваюць С. цвёрдага цела, С. пругка дэфармаванага цела, гідрастатыку і аэрастатыку.
У С. цвёрдага цела ўмовы раўнавагі сістэм сіл, што дзейнічаюць на яго, знаходзяць пры складанні сіл і замене іх эквівалентнай (звычайна больш простай) сістэмай сіл. Напр., сілы, прыкладзеныя ў адным пункце цела, можна замяніць раўнадзейнай, прыкладзенай у гэтым жа пункце. Умова раўнавагі свабоднага цела — роўнасць раўнадзейнай нулю, а таксама роўнасць нулю геам. сумы момантаў прыкладзеных сіл (гл.Раўнавага механічнай сістэмы). Пры гэтым цела будзе знаходзіцца ў спакоі або рухацца раўнамерна і прамалінейна адносна дадзенай інерцыяльнай сістэмы адліку. Калі цела несвабоднае (да яго прыкладзены сувязі механічныя), то ва ўмовы раўнавагі ўключаюцца таксама сілы рэакцыі сувязей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМЯШЧА́ЛЬНАСЦЬЭВМ,
здольнасць электронных вылічальных машын розных тыпаў да ўзаемадзеяння. Адрозніваюць С. апаратную, праграмную і інфармацыйную. Поўная С. ЭВМ дадзеных тыпаў бывае пры існаванні адначасова С. усіх відаў.
Апаратная (тэхн.) С. — здольнасць ЭВМ дадзенага тыпу працаваць з прыладамі ці вузламі ЭВМінш. тыпу. У т. л. разглядаецца эл.-магн. С., калі тэхн. сродкі не ствараюць узаемных эл.-магн. перашкод або іх уласнае эл.-магн. выпрамяненне істотна не ўплывае на работу інш.тэхн. сродкаў. Праграмная С. — магчымасць выканання адных і тых жапраграм на ЭВМ розных тыпаў пры атрыманні аднолькавых вынікаў. С. праграм — калі яны прыдатныя да аб’яднання ў складаныя праграмныя комплексы. Інфармацыйная С. — здольнасць ЭВМ розных тыпаў ідэнтычна ўспрымаць пэўны набор даных. Для яе забеспячэння дастаткова С. фарматаў прадстаўлення даных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛО́ЧКА Мікалай Канстанцінавіч (н. 1.1.1951, ст. Баравуха 1-я Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. фізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (2000). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). З 1976 у Ін-це тэхн. акустыкі Нац.АН Беларусі (з 1991 заг. лабараторыі, з 1999 нам., з 2002 в.а. дырэктара). Адначасова ў 1996—2000 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук. працы па фізіцы і тэхналогіі працэсаў крышталізацыі і спякання, лазернай апрацоўцы матэрыялаў. Распрацаваў метады вырошчвання нелінейных аптычных крышталёў, фіз. асновы селектыўнага лазернага спякання парашкоў, тэарэт. абгрунтаваў кластэрны механізм зародкаўтварэння і росту крышталёў.
Тв.:
Методы выращивания кристаллов из растворов. Мн., 1991 (разам з У.У.Клубовічам);
Вторичное зародышеобразование в растворах. Мн., 1992 (з ім жа).
англійскі хімік-арганік, адзін з заснавальнікаў металаарган. хіміі пераходных элементаў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1965). Скончыў Імперскі каледж навукі і тэхналогіі (Лондан; 1941). З 1943 удзельнік Англа-амерыканска-канадскага праекта па атамнай энергіі, з 1946 у Каліфарнійскім (г. Берклі, ЗША), з 1951 у Гарвардскім ун-тах, з 1956 праф. Лонданскага ун-та. Навук. працы па хіміі металаарган. злучэнняў. Устанавіў будову («сэндвічавую» структуру) ферацэну (1952; разам з Р.Б.Вудвардам). Адкрыў каталізатар гамагеннага гідрыравання алефінаў і ацэтыленавых вуглевадародаў — комплекснае злучэнне родыю RhCl[(C6H5)3P]3 (каталізатар У.; 1958). Нобелеўская прэмія 1973 (разам з Э.О.Фішэрам).
Тв.:
Рус.пер. — Современная неорганическая химия. 4.1—3. М., 1969 (разам з Ф.А.Котанам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЎНЕ́ННІ ХІМІ́ЧНЫЯ,
форма запісу рэакцый хімічных пры дапамозе знакаў хімічных, формул хімічных, лікаў і матэм. знакаў. Вызначаюць колькасныя суадносіны паміж зыходнымі рэчывамі і прадуктамі рэакцыі і адлюстроўваюць масы захавання закон.
У левай частцы У.х. запісваюць ф-лы зыходных рэчываў, у правай — прадуктаў рэакцыі; паміж формуламі ставяць знак «+». Абедзве часткі У.х. злучаны знакам роўнасці; колькасць атамаў адных і тых жахім. элементаў справа і злева ўраўноўваюць пры дапамозе стэхіяметрычных каэфіцыентаў (гл.Стэхіяметрыя), якія запісваюць перад формуламі (напр., У.х. рэакцыі нейтралізацыі; гл.Нейтралізацыя). Левая і правая часткі У.х. могуць быць злучаны стрэлкай, якая паказвае напрамак неабарачальных хім. ператварэнняў, або прамой і адваротнай стрэлкамі у выпадку абарачальных рэакцый. Часам У.х. дапаўняюць інш. характарыстыкамі (напр., паказваюць энтальпію рэакцыі, агрэгатны стан рэчываў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРАДЭ́Я ЗАКО́НЫэлектролізу,
два асноўныя законы электролізу, якія паказваюць сувязь паміж эл. зарадам, што прайшоў праз электраліт, перанесенай пры гэтым масай і хім. прыродай рэчыва. Устаноўлены М.Фарадэем у 1833—34.
1-ы Ф.з.: маса m рэчыва, што вылучылася на электродзе пры электролізе, прама прапарцыянальная эл. зараду, які прайшоў праз электраліт. 2-і Ф.з.: масы розных рэчываў, што вылучаюцца адным і тым жаэл. зарадам, прапарцыянальныя хімічным эквівалентам рэчываў. Гэта азначае, што для вылучэння 1 моль розных рэчываў неабходны аднолькавы эл. зарад (гл.Фарадэя пастаянная). Матэматычна Ф.з. можна запісаць адным ураўненнем: m = (A/F)q = kq, дзе A — хім. эквівалент, F — пастаянная Фарадэя, k =A/F — электрахім. эквівалент. Ф.з. выкарыстоўваюцца для вызначэння хім. эквівалентаў рэчываў, вымярэння эл. зараду іонаў і інш.