ВІШНЕ́ЎСКІ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 17.2.1955, в. Балотчыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастак, графік. Чл.Бел. акадэміі выяўл. мастацтва (1995). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). З 1988 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе пераважна ў галіне станковай і кніжнай графікі. Выкарыстоўвае складаныя графічныя тэхнікі. Сярод станковых твораў: серыі афортаў «Будаўніцтва чалавека» (1987—88), «Птушкаловы» (1987—89); «Дзяды», «Pieta (Чарнобыльская)» (1995—96), афорты «Сейбіт», «Белы і чорны анёлы», «Рука-пісьмо» (усе 1991) і інш. Аформіў зб.вершаў Я.Коласа «Родныя вобразы», выканаў іл. да кніг «Вянок беларускіх народных песень» (1988), «Палата кнігапісная» М.Нікалаева, «Янка і Ружа» і «Ці вернецца князь Кук?» У.Ягоўдзіка (усе 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУДЖА́ВА (Булат Шалвавіч) (н. 9.5.1924, Масква),
расійскі пісьменнік, аўтар і выканаўца песень. Скончыў Тбіліскі ун-т (1950). Аўтар зб-каў вершаў «Лірыка» (1956), «Астравы» (1959), «Вясёлы барабаншчык» (1964), «Арбат, мой Арбат» (1976), «Песні і вершы» (1989), «Дары лёсу» (1993) і інш. Для іх характэрна зліццё размоўнай і песеннай інтанацый, празаізмаў і патэтыкі. Стваральнік своеасаблівага выканаўчага стылю — аўтарскай песні («Возьмемся за рукі, сябры», «Лёнька Каралёў», «Паўночны тралейбус», «Ах, Арбат, мой Арбат...» і інш.). Напісаў раманы «Падарожжа дылетантаў» (кн. 1—2, 1976—78), «Спатканне з Банапартам» (1983); «Скасаваны тэатр» (1994); аповесці «Будзь здаровы, шкаляр» (1961), «Бедны Аўросімаў» (1969), «Паходжанні Шыпава, ці Старадаўні вадэвіль» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬМКВІСТ ((Almquist) Карл Юнас Лове) (28.11.1793, Стакгольм — 26.9.1866),
шведскі пісьменнік. Скончыў Упсальскі ун-т (1815). У 1851—65 у эміграцыі ў ЗША Літ. дзейнасць пачаў як рамантык. У эпіка-драм. паэме «Амарына» (1822) паказаў распад паўфеад. грамадства. Рэаліст. адлюстраванне рэчаіснасці пераважае ў творах, сабраных пад назвай «Кніга шыпшыны» (т. 1—14, 1832—51). Аўтар раманаў «Паляўнічы замак» (1832), «Капліца», «Палац», «Шэльнурскі млын» (усе 1838), «Можна» (1839), «Габрыэль Мімансо» (1841—42), «Тры пані Смолана» (1842—43; не пазбаўлены рэліг. містыцызму); зб.вершаў «Песні» (1849). Пад уплывам ідэй утапічнага сацыялізму напісаны «Асновы еўрапейскай незадаволенасці» (1838), «Паэзія і палітыка» (1839).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́СНЫК ((Asnyk) Адам) (11.9.1838, г. Каліш, Польшча — 2.8.1897),
польскі паэт і драматург. Удзельнік паўстання 1863—64, чл. «вераснёўскага ўрада». У час эміграцыі (г. Гейдэльберг, Германія) атрымаў ступень д-ра філасофіі (1866). Выдаў 4 кн. «Паэзіі» (1869, 1872, 1880, 1894). У ранніх творах спалучэнне традыцый рамантызму з праблематыкай польскага пазітывізму, матывы журбы, песімізму, супрацьпастаўленне мінулага сучаснасці (цыклы вершаў «Кветкі», «Мазаіка», паэма «Сон магіл», 1865—67). Пазнейшая лірыка адметная філас. зместам, медытатыўнай скіраванасцю, жанравай разнастайнасцю, ускладненнем паэт. формы (цыкл санетаў «Над глыбінямі», 1883—94, і інш.). Аўтар бытавых камедый «Сябры Іова» (1879), «Камедыя для конкурсу» (1888), гіст. драм «Кола Рыенцы» (1873), «Жыд» (1875), «Кейстут» (1878).
латышская паэтэса і драматург. Жонка Я.Райніса. У п’есах «Жрыца» (1894), «Страчаныя правы» (паст. 1894), «Недасягнугая мэта» (1895) і публіцыст. артыкулах выступала за эмансіпацыю жанчыны, выкрывала мараль мяшчанства. Першы зб.вершаў «Чырвоныя кветкі» (1897) прасякнуты дэмакр. ідэямі і рамант. пафасам. Пасля разгрому т.зв. «Новай плыні» ў творах Аспазіі (зб. «Сутонне душы», 1901) з’явіліся матывы песімізму, душэўнай стомленасці, якія пазней змяніліся матывамі грамадз. барацьбы (п’еса «Сярэбранае пакрывала», (1905). У 1905—20 жыла ў эміграцыі (Швейцарыя). Творчасць гэтых гадоў вызначалася адыходам ад сац. тэматыкі (зб-кі «Сонечны куточак», 1910, «Бярэмя кветак», 1912). На бел. мову асобныя творы Аспазіі пераклаў В.Лукша (у кн. «Песня Даўгавы», 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРУЛА́ВА (Хута Міхайлавіч) (н. 10.12.1924, г. Зугдыды, Грузія),
грузінскі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1952). Друкуецца з 1941. Піша на груз. і рус. мовах. Аўтар зб-каў вершаў «Дні» (1950), «Гэтыя дваццаць гадоў...» (1963), «Эпітафія дойліду Светыцхавелі» (1974), «Родныя імёны: Успаміны» (1979), паэм «Рускае сэрца» (1950), «Калхецкая легенда» (1943—55), «Бурная цішыня» (1981) і інш. У творах каларытныя карціны прыроды, жыцця і побыту грузінскай вёскі. Піша для дзяцей. На груз. мову пераклаў творы Г.Бураўкіна, А.Грачанікава. Беларусі прысвяціў паэму «Хвалі Нёмана. Дванаццаць песень пра Беларусь» (1973). На бел. мову творы Берулавы перакладалі Р.Барадулін, А.Вольскі, Грачанікаў, Х.Жычка, В.Зуёнак, В.Лукша, У.Паўлаў, Я.Семяжон і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫШАНО́ВІЧ (Валерый Мікалаевіч) (псеўд.Дзедаў Валерый, Баркоўскі-Дзедаў Валерый; н. 3.3.1947, г.п. Халопенічы Крупскага р-на Мінскай вобл.),
паэт, публіцыст. Піша на рус. і бел. мовах. Скончыў Маскоўскі ун-т (1973). З 1969 на камсамольскай, з 1983 на парт. рабоце. У 1987—93 дырэктар выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1968. Аўтар зб.вершаў «Стронцый у кроплі расы» (1990), паэм «Вока бездані» (1989), «Беларусь, Хрыстос і маланка» (1993), «Святое прычасце» (1994), кінасцэнарыя (з М.Кацюшэнкам) «Хроніка знаходжання на Зямлі» пра лётчыка-касманаўта У.Кавалёнка (паст. 1980). У творах Грышановіча — роздум над складанымі праблемамі сучаснасці, сутнасцю чалавечага жыцця, боль за бездухоўнасць грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЦКІ (Пятро Ігнатавіч) (26.6.1919, в. Максімільянаўцы Данецкай вобл., Украіна — 17.3.1997),
украінскі паэт. Скончыў Ужгарадскі ун-т (1956). Друкуецца з 1937. Аўтар зб-каў вершаў «Дружба» (1948), «Мая любоў» (1957), «Вечнае цяпло» (1973), «Асеннія пракосы» (1979), «З дарог жыцця» (1982), «Зачараванне» (1986), у якіх паэтызаваў будні новай сав. рэчаіснасці, прыгажосць і шматграннасць роднай прыроды. Пераклаў на ўкр. мову асобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Астрэйкі, П.Броўкі, А.Бялевіча, П.Глебкі, П.Прыходзькі, М.Танка і інш. На бел. мову творы Гарэцкага пераклалі Р.Барадулін, А.Вярцінскі, Х.Жычка, М.Калачынскі, У.Паўлаў, П.Прыходзька, А.Пысін, Ю.Свірка, Я.Семяжон і інш.
англійскі драматург, паэт, тэарэтык драмы. Вучыўся ў Вестмінстэрскай школе. Першая камедыя «Абставіны змяніліся» (1597). У пралогах п’ес аспрэчваў творчыя прынцыпы сучаснікаў, у т. л. свайго сябра У.Шэкспіра, адстойваў адналінейнае адлюстраванне характараў. Паводле сваёй «тэорыі гумараў», у камедыях «Усякі ў сваім нораве» (1598) і «Усякі не ў сваім нораве» (1599) тлумачыў «гумар» як індывідуальнае дзівацтва, а ў камедыях нораваў «Вальпоне, або Ліса» (1605), «Эпісін, або Маўклівая жанчына» (1609), «Алхімік» (1610) і «Варфаламееўскі кірмаш» (1614) — як сацыяльна-тыповыя заганы арыстакратыі і буржуазіі. Аўтар трагедый «Падзенне Сеяна» (1603) і «Змова Катыліны» (1611), 30 «масак» — п’ес-алегорый на міфалагічныя сюжэты, зб-каў вершаў «Эпіграмы» і «Лес» (абодва 1616).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КІНСАН ((Dickinson) Эмілі Элізабет) (10.12.1830, г. Амхерст, штат Масачусетс, ЗША — 15.5.1886),
амерыканская паэтэса. Вучылася ў жаночым каледжы; з 1854 у добраахвотным пустэльніцтве ў Амхерсце. Напісала каля 2000 вершаў, але дала дазвол апублікаваць толькі 7 (надрук. 5). Завяшчала знішчыць свой архіў, але ў 1890 выдадзена яе паэт.кн. «Вершы». Цікавасць да творчасці і асобы Дз. зноў узнікла ў 1910-я г. ў часы т. зв. «паэтычнага Рэнесансу» ў ЗША. Асн. тэмы яе творчасці — каханне, жыццё і смерць, прырода. Эксперыментавала з мовай (насычала яе неалагізмамі), адыходзіла ад традыц. граматыкі і сінтаксісу. Яе вершы грунтуюцца на творча пераасэнсаваных памеры і строфіцы пратэстанцкага гімна; выкарыстоўвала нечаканыя інверсіі, сімволіку колераў.