МІ́НСКІ ПАЛІГРАФІ́ЧНЫ КАМБІНА́Т, Мінскае вытворчае паліграфічнае аб’яднанне імя Я.Коласа. Буд-ва пачата ў 1953 у Мінску. У 1956 выпусціў першую кнігу. З 1981 у складзе вытв.паліграф. аб’яднання імя Я.Коласа. Кааперуецца з Мінскай фабрыкай каляровага друку. Тыраж выпушчаных кніг і брашур больш за 30 млн.экз. (1997). Асн. прадукцыя: шматколерныя ілюстраваныя кнігі ў цвёрдых і мяккіх вокладках, буклеты, каталогі, праспекты, календары, плакаты, альбомы, блакноты, бланкі, ярлыкі, паштоўкі, этыкеткі.
Да арт.Мінскі паліграфічны камбінат. Пераплётны цэх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ КАМУ́НА, Саюз камун Паўночнай вобласці,
аб’яднаннепаўн. і паўн.-зах. губерняў Сав. Расіі ў 1918—19. Уключала Петраградскую, Наўгародскую, Пскоўскую, Алонецкую, Валагодскую, Архангельскую губ.; пазней увайшлі і зноў утвораныя Северадзвінская і Чарапавецкая губ. Цэнтр — г. Петраград. Канстытуіравана на 1-м з’ездзе Саветаў Паўн. вобласці ў Петраградзе 26—29.4.1918 (абраны ЦВК, зацверджаны ўрад — Савет камісараў на чале з Р.Я.Зіноўевым). З умацаваннем цэнтр. органаў сав. улады існаванне П.к. прызнана немэтазгодным. Скасавана 24.2.1919 рашэннем 3-га з’езда Саветаў Паўн. вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПО́ЛЬНІЦТВА (La Communauté),
Французскае Супольніцтва. палітычнае і эканам.аб’яднанне Францыі, яе ўладанняў і шэрагу незалежных дзяржаў — б.франц. калоній. Створана ў 1958 па ініцыятыве Францыі ўзамен Франц. Саюза (дзейнічаў з 1946). У кампетэнцыю С. ўваходзяць знешняя палітыка, абарона, фін. сістэма, выкарыстанне стратэг. сыравіны, а таксама назіранне за органамі юстыцыі, вышэйшай адукацыяй, знешнім транспартам і сродкамі сувязі. Кіраўнік С. — прэзідэнт Францыі. На 2001 у С., акрамя Францыі, уваходзілі яе 4 заморскія дэпартаменты, 6 заморскіх тэрыторый і 12 незалежных дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАГРУ́Л-БЕК (каля 993 — вер. 1063),
заснавальнік сельджукскай дзяржавы. Разам з братам Чагры-бекам узначальваў сельджукскае аб’яднанне качавых агузаў (туркменаў). У 1038 захапіў ч. Харасана і абвешчаны ў Нішапуры султанам. У 1040 разбіў войска султана Масуда Газневіда (гл.Газневіды); паміж 1040 і 1055 заваяваў Харэзм, б.ч. Ірана, Азербайджан, Ірак. У 1049 пачаў заваяванне Арменіі. У 1055 уступіў у Багдад. Абасідскі халіф Каім быў вымушаны надаць Т.-б. тытул султана, а потым — «цара Усходу і Захаду».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЫ́СЯЧА»,
рэвалюцыйны атрад (1170 чал.) на чале з Дж.Гарыбальдзі, дзеянні якога прадвызначылі перамогу рэвалюцыі 1859—60 у Італіі. Сфарміравана ў г. Генуя, 11.5.1860 высадзілася на в-ве Сіцылія, каб скінуць феад. рэжым Бурбонаў у Сіцылій абедзвюх каралеўстве (Паўд. Італія). «Т.» стала ядром рэв. арміі, якая ў маі—ліп. 1860 разграміла войскі Бурбонаў на Сіцыліі, а ў жн.—кастр. — і ў мацерыковай частцы каралеўства, улада ў якім перайшла да рэв. ўрада Гарыбальдзі. Паход «Т.» значна паскорыў аб’яднанне Італіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́КЦЫЯ (ад лац. fractio разломванне, раз’яднанне),
1) адасобленая частка якой-н. партыі, арг-цыі, якая выступае з праграмай, што адрозніваецца ад агульнай лініі, але не складае большасці членаў; аб’яднанне дэпутатаў, якія належаць да адной партыі ў парламенце або ў палаце парламента. Пытанні стварэння і дзейнасці Ф. рэгулююцца рэгламентам парламента, а таксама канстытуцыйнымі звычаямі.
2) Устарэлая назва групы людзей, аб’яднаных прафес., цэхавымі інтарэсамі.
3) Частка, доля вадкага, сыпучага або кавалкавага матэрыялу, якая вылучана па памеры (напр., нафта) або перагонкай; адгон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМСТЭРДА́МСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л ПРАФСАЮ́ЗАЎ, Міжнародная федэрацыя прафсаюзаў,
міжнар.аб’яднанне рэфармісцкіх прафсаюзаў у 1919—45. Створаны на кангрэсе ў Амстэрдаме. Гал. мэты: развіццё міжнар.сац. заканадаўства, барацьба з мілітарызмам і рэакцыяй, падтрымка міжнар.прафс. дзеянняў. Кіраўнікі Амстэрдамскага інтэрнацыянала прафсаюзаў рэалізоўвалі ў прафс. руху палітыку с.-д. партый, якія належалі да Інтэрнацыянала 2-га. Амстэрдамскі інтэрнацыянал прафсаюзаў аб’ядноўваў пераважна прафцэнтры краін Зах. Еўропы (14 краін, 17 738 тыс.чал. у 1919; 26 краін, 19 425 тыс.чал. у 1937). Распушчаны пасля стварэння Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НТЫ (грэч. Antai),
назва аб’яднання ўсх.-слав. плямёнаў у творах візант. і гоцкіх пісьменнікаў 6 — пач. 7 ст. Засялялі стэп і лесастэп паміж Днястром і Дняпром. Асн. занятак — земляробства; пераважала сельская абшчына. Працэс складвання дзяржавы, які пачаўся ў 3—4 ст., не быў завершаны. Вядомы правадыры («рэксы») антаў — Бож, Ардагаст, Пірагаст, Межамір і інш. Мелі моцную ваен. арг-цыю. У 4 ст. ваявалі з готамі, у 6 ст. — з Візантыяй і аварамі. На пач. 7 ст.аб’яднанне распалася.
палітычная партыя дэмакр. кірунку. Створана ў ліст. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — савет партыі. Асн. мэты — аб’яднаннепрагрэс. сіл Беларусі для сац. абароны ўсіх пластоў насельніцтва пры пераходзе да рыначных адносін, рэфармаванне Беларусі ў дэмакр., эканамічна моцную, незалежную і гуманную дзяржаву праз удасканаленне грамадскіх формаў і адносін. Выступае за ўкараненне альтэрнатыўных формаў адукацыі і фіз. выхавання, адраджэнне нац. культуры, рэалізацыю законаў аб моладзі і спорце, прыярытэтнае фінансаванне аховы здароўя, спорту, асветы, змену сістэмы падаткаабкладання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАСТА́ЎНІЦКІ САЮ́З МІ́НСКАГА ПАВЕ́ТА,
прафесіянальна-паліт.арг-цыябел. настаўнікаў у крас.—ліп. 1920 у Мінску. У кіраўніцтва саюза ўваходзілі Я.Бурвель (старшыня), С.Булат, Я.Шнаркевіч, П.Зарэмба і інш. Выступаў за арг-цыю бел. школьніцтва ў павеце, беларусізацыю нар. асветы, паліт. і сац. абарону бел. настаўнікаў, матэрыяльную дапамогу бедным дзецям, за аб’яднаннебел., польск., яўр. і т.зв. рускамоўных настаўніцкіх арг-цый Мінскага пав. ў адзіны настаўніцкі саюз і інш. Спыніў дзейнасць з прыходам Чырв. Арміі.